Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што кажа, тое і робіць


Валер Карбалевіч
Зноў да тэмы выкананьня Аляксандрам Лукашэнкам сваіх абяцаньняў. Хацеў бы паглядзець на праблему вось у якім ракурсе. Звычайна зьвяртаюць увагу на тое, што дзейны кіраўнік дзяржавы ня выканаў багата сваіх абяцаньняў, якія тычацца нейкіх канкрэтных рэчаў, асабліва ў сацыяльна-эканамічнай сфэры.

Але, зь іншага боку, калі казаць не пра нешта канкрэтнае, а пра асноўныя кірункі дзяржаўнай палітыкі, то збольшага Лукашэнка рабіў тое, што казаў. Зразумела, тут таксама можна знайсьці шмат супярэчнасьцяў. Але ў асноўным ён не хавае таго, што робіць, і што зьбіраецца рабіць.

Напрыклад, Лукашэнка абяцаў спыніць рынкавыя рэформы, называў прыватызацыю «дурью несусьветной» — ну дык жа і перапыніў пераход да рынку. Назваў прадпрымальнікаў «вашывымі блохамі» — дык і не памяняў свайго стаўленьня да гэтага сацыяльнага слою.

Таксама і наконт створанай у Беларусі палітычнай сыстэмы. Калі Лукашэнка дае інтэрвію заходнім мэдыям, то даводзіць, што дэмакратыі тут больш, чым у Эўропе. Але калі размаўляе з расейскімі журналістамі, то кажа праўду. Якія сакрэты між сваімі?

«Ёсьць рэчы больш важныя, чым фармальнае выкананьне абстрактных дэмакратычных прынцыпаў»; «У мяне чвэрць тэрыторыі сёньня ў брудзе чарнобыльскім — я буду зь нейкай дэмакратыяй гуляцца?»; «Так, я нідзе гэтага не хаваю: улада ў Беларусі жорсткая, аўтарытарная».

23 лістапада 2006 г., адказваючы на пытаньне ўкраінскага журналіста пра дыктатуру ў Беларусі, Лукашэнка заўважыў: «Можа, у гэтай дыктатуры ёсьць нешта добрае? Мы не камплексуем з гэтай нагоды». Тут прэзыдэнт шчыры.

А вось яшчэ сумна вядомая цытата: «Нямецкі парадак фармаваўся стагодзьдзямі. Пры Гітлеру гэтае фармаваньне дасягнула найвышэйшай кропкі. Гэта тое, што адпавядае нашаму разуменьню прэзыдэнцкай рэспублікі і ролі ў ёй прэзыдэнта». Без камэнтароў.

Ці вось яшчэ адзін сюжэт пра выкананыя абяцаньні. На прэсавай канфэрэнцыі 20 ліпеня 2004 году, за некалькі месяцаў да выбараў у Палату прадстаўнікоў, ён заявіў: «Я спытаю ў мясцовых органаў улады, як яны выконваюць маё даручэньне: 30% гэтага складу парлямэнту павінны быць у новым парлямэнце, каб забясьпечыць пераемнасьць, стабільнасьць заканадаўчай улады.
Вось, калі Ксенія Сабчак спытала яго пра адстаўку, то ён шчыра адказаў: толькі калі стану нямоглым! У вас ёсьць сумненьні ў ягонай шчырасьці?
Мяне гэта павінна хваляваць? Павінна. Я даручыў, каб ня менш за 30%, да 40% у новым парлямэнце было жанчын. Гэта што, дрэнна, нецывілізавана? Будзе там 30–40% жанчын. Як у гэтым напрамку ідзе праца?» Пазьней прэзыдэнт удакладніў, што ў Палаце прадстаўнікоў павінна быць прадстаўлена моладзь, вэтэраны, а вось бізнэсоўцаў і апазыцыянэраў туды дапускаць нельга. Акрамя таго, выбары павінны адбыцца ў адзін тур, а рэфэрэндум аб зьмене Канстытуцыі, які праходзіў разам з выбарамі, трэба выйграць з «нармальным адсоткам». Усё дакладна так і адбылося. І хто папракне, што Лукашэнка не выконвае сваіх абяцаньняў?

Таксама Лукашэнка абяцаў, што будзе праводзіць палітыку інтэграцыі з Расеяй. Дык і праводзіць. Залежнасьць Беларусі ад РФ з кожным годам павялічваецца.

Ці вось яшчэ. Памятаеце ягонае знакамітае абяцаньне, дадзенае ў 1996 годзе: «Ні за якай Прыбалтыкай я не пайду і сваё грамадзтва за цывілізаваным сьветам не павяду». Дык жа і выканаў!

Вось, калі Ксенія Сабчак спытала яго пра адстаўку, то ён шчыра адказаў: толькі калі стану нямоглым! У вас ёсьць сумненьні ў ягонай шчырасьці?

Гэта ўсё вось да чаго. Нельга казаць, што Лукашэнка падманвае даверлівы беларускі народ. Маўляў, кажа адно, а робіць іншае. Не. Свае пляны, намеры, нават патаемныя, ён прагаворвае ўслых. Калі хто хоча слухаць.

І падчас прэзыдэнцкіх выбараў, паводле незалежных сацыёлягаў, ён здабывае падтрымку каля паловы выбарцаў. Дык хто вінаваты?

Глядзець камэнтары (7)

Гэтая дыскусія закрытая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG