На наступным тыдні, 9 жніўня, Камітэт па міжнародных адносінах Сэйму Літвы правядзе экстраную нараду, якая будзе цалкам прысьвечаная скандалу зь перадачай літоўскім Міністэрствам юстыцыі зьвестак аб банкаўскіх рахунках 400 грамадзянаў Беларусі, сярод якіх бальшыню складаюць прадстаўнікі апазыцыі.