Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Знойдзены мёртвым польскі палітык Анджэй Лепэр


Польскія СМІ паведамляюць пра самагубства 57-гадовага палітыка Анджэя Лепэра. Лідэр партыі "Самаабарона", былы міністар сельскай гаспадаркі і экс-віцэ-прэм'ер ва ўрадзе Яраслава Качыньскага знойдзены мёртвым у партыйнай штаб-кватэры ў Варшаве.

Паводле папярэдніх зьвестак паліцыі, палітык зьдзейсьніў самагубства праз павешаньне.

Польскія мэдыі нагадваюць, што Анджэй Лепэр чатыры разы змагаўся за крэсла прэзыдэнта краіны, аднак меў ня шмат шанцаў на посьпех. У Польшчы за ім замацаваўся імідж мясцовага Жырыноўскага – досыць эпатажнага, але не самага сур'ёзнага палітыка.

Да паслугаў Лепэра часта зьвярталася беларуская афіцыйная прапаганда. Ён быў штатным госьцем Беларускага тэлебачаньня, лічыўся экспэртам па Польшчы і краінах Эўразьвязу. Падчас апошняй прэзыдэнцкай кампаніі Лепэр нёс "праўду пра Лукашэнку" у Эўропу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG