Дэталі апэрацыі "Дзіда Нэптуна" выведаў часопіс The New Yorker. "Пытанне аб арышце або узяцьці ў палон нават ніколі ня ставілася", -- піша ён і распавядае, як у атачэньні жонак загінуў тэрарыст № 1.
Міністар замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі заклікаў Аляксандра Лукашэнку пачаць перамовы пра мірную перадачу ўлады і не трымацца за сваю пасаду, як гэта рабілі некаторыя аўтарытарныя кіраўнікі ў паўночнай Афрыцы.
У Беларусі "пачалася доўгая зіма" ў галіне правоў чалавека. Пра гэта заявіў памочнік дзяржсакратара ЗША Філіп Гордан, выступаючы на паседжаньні Камісіі па бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе.
Расейскі прэм’ер Уладзімер Пуцін назваў "магчыма, вельмі пажаданым" аб'яднаньне Беларусі і Расеі ў адну дзяржаву. Чым патлумачыць вяртаньне да інтэграцыйнай рыторыкі? Ці папулярная ў Расеі ідэя аб'яднаньня зь Беларусьсю? Ці зможа Аляксандар Лукашэнка выкарыстаць расейскія выбары на сваю карысьць?
Прапанова ўраду РБ забараніць амаль любы від пратэсту – гэта яшчэ адзін удар па праве беларускага народу на свабоду сходаў і свабоду слова, заявіла праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя».
Шэсьць амэрыканскіх сэнатараў заклікалі кіраўніка амэрыканскага прадстаўніцтва ў МВФ Тымаці Гейтнэра галасаваць супраць выдзяленьня крэдыту Беларусі. Як ставяцца да гэтай заявы ў Беларусі?
Прэм'ер Міхаіл Мясьніковіч сёньня на паседжаньні ўраду распарадзіўся , каб сёлета "рэальныя прыбыткі насельніцтва былі не ніжэйшымі параўнальна з 2010 годам". Ён таксама паабяцаў правесьці пазачарговую атэстацыю кадраў на месцах.
Трыццаць чалавек на сёньня заявілі пра жаданьне змагацца за пасаду прэзыдэнта Кіргізстану. Чакаецца, што на выбарах, якія павінны адбыцца сёлета ў кастрычніку, грамадзяне ўпершыню свабодна абяруць кіраўніка краіны. Ад 1991 году гэта вырашалася праз пераварот.
У Менску нэгатыўна ацанілі выказваньні Ўладзімера Пуціна пра "магчымасьць і пажаданасьць" аб'яднаньня Беларусі і Расеі ў адну дзяржаву на ўзор СССР. Многія апытаныя беларускія палітыкі ўспрымаюць гэтую заяву як некарэктнае перадвыбарчае выказваньне расейскага прэм'ера.
Генэральны пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч фактычна адмовіўся ад сустрэчы з лідэрамі шасьці палітычных партыяў і грамадзкіх рухаў. Гэта выцякае з афіцыйнага ліста з Генэральнай пракуратуры, які прыйшоў на адрас старшыні АГП Анатоля Лябедзькі.
У калектыўным лісьце на імя кіраўніка амэрыканскага прадстаўніцтва ў МВФ шэсьць сэнатараў заклікаюць галасаваць супраць выдзяленьня крэдыту Беларусі. Сэнатары лічаць, што даць цяпер крэдыт Беларусі супярэчыла б інтарэсам ЗША і Эўразьвязу
Прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных у сувязі з ўчорашнімі выказваньнямі прэм'ера Расеі Ўладзімера Пуціна зазначыў, што афіцыйнага камэнтара на гэта конт няма, але нагадаў пазыцыю на гэты конт беларускага кіраўніцтва.
Лукашэнка правядзе нараду з урадам і Нацбанкам, на якой будуць прынятыя сур'ёзныя рашэньні па валютнай і эканамічнай палітыцы Аляксандар Лукашэнка 1 жніўня прыняў з дакладам прэм'ер-міністра Беларусі Міхаіла Мясьніковіча.
У Баранавічах забаранілі правядзеньне пікету ў падтрымку Мікіты Ліхавіда, прыгаворанага да трох з паловай гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму за ўдзел у акцыі ў Менску 19 сьнежня.
Аляксандр Лукашэнка пасьлядоўна ідзе па шляху інтэграцыі з Расеяй, заявіў расейскі прэм'ер-міністар Уладзімір Пуцін 1 жніўня, сустракаючыся з моладзьдзю на форуме "Селігер-2011" у Цьвярской вобласьці.
Але нягледзячы на падзеньне папулярнасьці Лукашэнкі, большасьць расейцаў, у якіх ёсьць пэўнае меркаваньне аб падзеях у Беларусі, лічаць, што ён на чале краіны зьяўляецца лепшым саюзьнікам Расеі, чым хто-небудзь іншы.
Свой погляд на бягучую сытуацыю ў Беларусі выкладае ў сваім новым артыкуле супрацоўнік браціслаўскага Фонду Маршала, былы міністар замежных справаў Славаччыны Павал Дэмэш.
Адміністрацыя шклоўскай калёніі паабяцала палітвязьню Мікалаю Статкевічу, што праблем з атрыманьнем карэспандэнцыі больш ня будзе.
Брытанскі міністар па справах Эўропы Дэвід Лідынгтан заклапочаны ўжываньнем сьмяротнага пакараньня ў Беларусі. Пра гэта заявілі ў амбасадзе Вялікабрытаніі ў Менску.
У адказ на арыгінальныя формы пратэсту беларускія ўлады ўвялі сваю сюрэалістычную інавацыю, піша сёньня The New York Times. Гэта закон, які забараняе людзям стаяць разам і нічога не рабіць – тлумачыць выданьне.
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама паведаміў, што палітыкі рэспубліканскай і дэмакратычнай партыяў у кангрэсе дасягнулі пагадненьня, якое прадухіліла першы дзяржаўны дэфолт у гісторыі ЗША.
Пяць праваабарончых арганізацый Беларусі зьвярнуліся да спэцдакладчыка ААН у пытаньнях незалежнасьці судзьдзяў і адвакатаў Габрыэлы Кнаўль у сувязі з пазбаўленьнем ліцэнзій адвакатаў, якія абаранялі фігурантаў справы "19 сьнежня".
"Сеткавыя рэвалюцыянэры" заклікалі сфармаваць раду з палітыкаў, аналітыкаў і палітолягаў і запрашаюць аўтарытэтных людзей да кіраўніцтва групай "Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку".
Заканадаўчыя зьмены, якімі прапануецца караць за несанкцыянаванае масавае “загадзя вызначанае дзеяньне ці бязьдзеяньне”, пракамэнтаваў прэсавы сакратар БДІПЧ АБСЭ Енс Эшэнбэхер.
Захад павінен падрыхтаваць пакет эканамічнай і палітычнай дапамогі для Беларусі на выпадак сыходу Аляксандра Лукашэнкі з улады. Аб гэтым заявіў старшыня няўрадавай арганізацыі Freedom House Дэйвід Крэймэр.
У Беларусі не плянуецца ніякіх зьменаў дзейнага мыта на ўвоз фізасобамі тавараў для асабістага карыстаньня, аднак у дзяржавы ёсьць мэханізм, які дазваляе кампэнсаваць маламаёмасным грамадзянам сумы выплачаных мытаў і падаткаў. Такое права мае А.Лукашэнка.
Старшыня Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі лічыць, што ідэя Аляксандра Лукашэнкі аб неабходнасьці пабудовы сацыяльна арыентаванай дзяржавы заслугоўвае Нобэлеўскай прэміі ў галіне эканомікі.
Калі ў прэзыдэнты будзе балятавацца Ўладзімер Пуцін, а ня Дзьмітры Мядзьведзеў, Расеі пагражае маштабны крызіс, уключна з абвалам эканомікі і ростам сацыяльнай напружанасьці, папярэдзілі дарадцы Крамля.
Зьміцер Бандарэнка ідзе на папраўку. Дзьмітрыю Вусу не перадаюць лекі. Да Зьмітра Дашкевіча не пусьцілі адвакатку. Жонка Аляксандра Атрошчанкава і родныя Ільлі Васілевіча толькі што вярнуліся з кароткатэрміновага спатканьня.
Праваабаронцы абскарджвалі папярэджаньне, якое ім вынесла Міністэрства юстыцыі. Цяперашняе папярэджаньне ад Міністэрства юстыцыі для БХК ужо другое за год. Гэта азначае, што праз месяц чыноўнікі могуць падаць у суд заяву на ліквідацыю Беларускага Хэльсынскага камітэту.
Дэпутат Эўрапейскага парлямэнту Марэк Мігальскі даслаў словы падтрымкі ўдзельніку Плошчы, старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатолю Лябедзьку.
Калі Кангрэс ЗША да 2 жніўня ня ўхваліць падвышэньне максымуму дзяржаўнай запазычанасьці, Злучаныя Штаты ўпершыню ў сваёй гісторыі сутыкнуцца зь небясьпекай дэфолту – немагчымасьці плаціць па сваіх дзяржаўных абавязаньнях. Як можа вырашыцца фінансава-палітычны крызіс і якімі могуць быць яго наступствы?
Заява Камітэту правоў чалавека ААН аб парушэньні Беларусьсю міжнародных абавязаньняў з нагоды расстрэлу Алега Грышкаўцова і Андрэя Бурдыкі, справы якіх знаходзіліся на разглядзе камітэту, неправамерная. Так пракамэнтаваў сытуацыю прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных.
У апошнія тыдні прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі некалькі разоў публічна заявіў пра тое, што Захаду ня варта ціснуць на Беларусь, ізаляваць Беларусь, бо гэта цалкам аддае краіну пад кантроль Масквы. У чым прычыны гэтага?
Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка прызначыў кіраўніцу найбуйнейшага беларускага дзяржаўнага банку "Беларусбанк" Надзею Ермакову старшынёй Праўленьня Нацыянальнага банку Беларусі.
У Менску створаны аргкамітэт дзеля сьвяткаваньня 20-годзьдзя наданьня статусу канстытуцыйнага закону Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі, якое будзе адзначацца 25-га жніўня. У ягоны склад увайшлі прадстаўнікі пяці палітычных партый і рухаў.
Дэпутату Эўрапейскага парлямэнту Марэку Мігальскаму забаронены ўезд у Беларусь.
Створаны аргкамітэт па сьвяткаваньні 20-годзьдзя наданьня статусу канстытуцыйнага закону Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі, прынятай 27 ліпеня 1990 году.
"Найбольш цяжкія праблемы ў галіне дэмакратыі сярод эўрапейскіх краін цяпер у Расеі», – такая ацэнка намесьніка памочніка дзяржсакратара ЗША Томаса Мэліа. Кангрэсмэн Дэн Бартан паставіў Расею ў адзін шэраг зь Беларусьсю.
З гэтай нагоды Ю. Цімашэнка сказала: “Гэта апошні крок па зьнішчэньні апазыцыі. Калі судзьдзя гэта зробіць, то гэта будзе цікава”.
Дзярждэпартамэнт ЗША пацьвердзіў інфармацыю аб увядзеньні візавых санкцый супраць расейскіх чыноўнікаў, якія маюць дачыненьне да сьмерці юрыста Сяргея Магніцкага.
Дэпутатка нямецкага Бундэстагу ад сацыял-дэмакратычнай фракцыі Ангеліка Граф заявіла пра сваё апякунства над беларускім палітвязьнем Сяргеем Казаковым у рамках кампаніі "Шэфства над палітвязьнямі".
Гэтак ацэньвае цяперашнюю сытуацыю ў Беларусі Вэрнэр Шульц, былы праваабаронца ў ГДР, а цяпер чалец фракцыі зялёных у Эўрапарлямэнце, у нямецкай газэце Frankfurter Rundschau.
Прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі заклікаў Эўропу не адварочвацца ад Беларусі, заявіўшы, што ізаляцыя гэтай "вельмі эўрапейскай нацыі" пракладзе шлях для Крамля, каб атрымаць "поўны кантроль" над Менскам.
Пра прычыны і ўрокі тэракту ў Нарвэгіі гаворыць пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч.
Лідэр "Маладога фронту" Зьміцер Дашкевіч трэці раз за час зьняволеньня трапіў у штрафны ізалятар калёніі.
Першы сакратар амбасады Італіі ў Беларусі Рэната Куартаронэ удакладніў паведамленьне Белтэлерадёкампаніі пра тое, што Аляксандар Лукашэнка прыняў запрашэньне ад прэм'ера Італіі Сыльвіё Бэрлюсконі на удзел ва ўсясьветнай выставе «Эскпо-2015» у Міляне.
Каардынатары суполкі "Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку" прапануюць 27 ліпеня кардынальна зьмяніць фармат "маўклівай серады". Ці патрэбныя частыя зьмены фармату, ці ўдалыя абіраюцца формы маўклівага пратэсту, разважаюць экспэрты і грамадзкія актывісты.
Грамадзка-кансультатыўная рада пры Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі павінна перайсьці да непасрэднага дыялёгу паміж уладай і грамадзянскай супольнасьцю. З такой прапановай выступіла ініцыятыўная група, у якую ўвайшла частка сябраў рады. Яны лічаць, што пераход на новы фармат працы ў цяперашніх умовах непазьбежны.
У панядзелак у рамках праграмы НАТА «Партнёрства дзеля міру» ў Львоўскай вобласьці пачаліся вайсковыя вучэньні. У іх бяруць удзел 13 краінаў, у тым ліку Рэспубліка Беларусь.
Загрузіць яшчэ