Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Васілевіч адмовіўся ад сустрэчы з апазыцыяй


Рыгор Васілевіч
Рыгор Васілевіч
Генэральны пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч фактычна адмовіўся ад сустрэчы з лідэрамі шасьці палітычных партыяў і грамадзкіх рухаў. Гэта выцякае з афіцыйнага ліста з Генэральнай пракуратуры, які прыйшоў на адрас старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі.

"Зьмест гэтага ліста ніякім чынам не зьвязаны з нашым зваротам да спадара Васілевіча, -- сказаў "Свабодзе" лідэр АГП. – Мы прасілі Генэральнага пракурора пра сустрэчу, каб абмеркаваць прававое беззаконьне у Беларусі. Яно асабліва праявілася падчас "маўклівых акцыяў".

Рыгор Васілевіч ня толькі адмовіўся ад сустрэчы, а яшчэ і схаваўся за сьпіной свайго падначаленага, які падпісаў адказ. І ў гэтым уся сутнасьць і роля беларускай пракуратуры. Яна стала адным з рэпрэсіўных аддзелаў сілавога складніка беларускага рэжыму".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG