Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракуратура Ўкраіны просіць суд узяць Юлію Цімашэнку пад варту


Дзяржаўнае абвінавачаньне просіць суд зьмяніць меру стрыманьня для былога прэм'ер-міністра Ўкраіны Юліі Цімашэнкі. Пра гэта заявіў падчас судовага паседжаньня пракурор Аляксандар Мікіценка.

Як падае агенцтва УНІАН, гэта адбылося, калі суд меўся перайсьці да допыту сьведак, і ў залю увайшоў экс-міністар паліва і энэргетыкі Юры Прадан. Аднак пракурор А. Мікікценка узяў слова. Ён, у прыватнасьці, папрасіў "зьмяніць меру стрыманьня з падпіскі аб нявыезьдзе на заключэньне пад варту».

З гэтай нагоды Ю. Цімашэнка сказала:

“Гэта апошні крок па зьнішчэньні апазыцыі. Калі судзьдзя гэта зробіць, то гэта будзе цікава”.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG