Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь бярэ ўдзел у вучэньнях НАТА ва Ўкраіне


У панядзелак у рамках праграмы НАТА «Партнёрства дзеля міру» на Явароўскім палігоне ў Львоўскай вобласьці пачаліся вайсковыя вучэньні Rapid Trident-2011. У вучэньнях бяруць удзел 13 краінаў сьвету, у тым ліку Рэспубліка Беларусь, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны Ўкраіны.

Усяго ў цяперашніх вучэньнях удзельнічаюць больш за 1300 вайскоўцаў з Украіны, ЗША, Вялікабрытаніі, Канады, Рэспублікі Беларусь, Эстоніі, Грузіі, Латвіі, Літвы, Малдовы, Польшчы, Сэрбіі і Славеніі. Таксама ў вучэньнях бяруць удзел пяць вайсковых спэцыялістаў камандаваньня НАТА.

Кіруюць вучэньнямі першы намесьнік камандзіра восьмага армейскага корпусу Сухапутных войскаў Узброеных сіл Украіны генэрал-маёр Вячаслаў Назаркін, а таксама каардынатар праектаў міжнароднага супрацоўніцтва камандаваньня УС ЗША ў Эўропе Кевін Воўк.

Паводле Мінабароны Ўкраіны, галоўная мэта вучэньняў - адпрацоўка міратворчых задач і падрыхтоўка нацыянальных штабоў i падразьдзяленьняў да сумесных дзеяньняў у складзе кааліцыйных сіл у міжнародных міратворчых апэрацыях.

Завершацца вучэньні 6 жніўня.
Вячаслаў Назаркін і Кевін Воўк

Супраць правядзеньня Rapid Trident-2011 выступілі ўкраінскія камуністы і іх калегі з Прагрэсіўнай сацпартыі, -- дадае расейская газэта «Известия». Яна прыводзіць словы народнага дэпутата Ўкраіны ад кампартыі Алы Александроўскай: «Небясьпека вучэньняў у тым, што яны даюць магчымасьць прадстаўнікам НАТА вывучаць нашу тэрыторыю і наша ўзбраеньне. Гэта шкодзіць абараназдольнасьці Ўкраіны».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG