Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскі міністар заклікае Лукашэнку мірна аддаць уладу


Радаслаў Сікорскі
Радаслаў Сікорскі
Міністар замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі заклікаў Аляксандра Лукашэнку пачаць перамовы пра мірную перадачу ўлады і не трымацца за сваю пасаду, як гэта рабілі некаторыя аўтарытарныя кіраўнікі ў паўночнай Афрыцы.

У інтэрвію брытанскаму штодзёньніку Financial Times Сікорскі сказаў, што Эўразьвяз паступіў правільна, ня выключыўшы Беларусь з праграмы «Ўсходняе партнэрства», нягледзячы на пасьлявыбарчыя рэпрэсіі з боку рэжыму Лукашэнкі супраць апазыцыі.

“Мы лічым, што ўмовы і перавагі «Ўсходняга партнэрства» будуць спрыяць беларускаму народу,” -- заявіў Сікорскі, які знаходзіцца зь візытам у Лёндане.

“Прычына беларускіх эканамічных цяжкасьцяў і палітычнай ізаляцыі -- у сыстэме «Луканомікі» ў эканоміцы і палітычнай сфэры, – дадаў ён – Таму я лічу, што тэма для дыскусіі са спадаром Лукашэнкам -- гэта пераход Беларусі да дэмакратыі і ягоны сыход з улады. Для яго было б лепш вучыцца не ў Мубарака ці Кадафі, але браць прыклад з польскага генэрала Ярузэльскага ў 1989 годзе”.

Генэрал Ярузэльскі, апошні камуністычны лідэр Польшчы, падаў у адстаўку пасьля дамовы з апазыцыяй аб правядзеньні дэмакратычных выбараў.

Сікорскі падкрэсьліў, што Польшча плянуе скарыстаць сваё цяперашняе старшынёўства ў Эўразьвязе, каб узмацніць кантакты з ўсходнімі суседзямі ЭЗ і аднавіць імпульс да пашырэньня Эўразьвязу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG