Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памочнік дзяржсакратара ЗША Гордан: У Беларусі "пачалася доўгая зіма"


У Беларусі "пачалася доўгая зіма" ў галіне правоў чалавека. Пра гэта заявіў памочнік дзяржсакратара ЗША Філіп Гордан, выступаючы на паседжаньні Камісіі па бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе 28 ліпеня, паведамляе прэсавая служба амбасады ЗША ў Беларусі.

"Рэзкі кантраст з ашаламляльнымі падзеямі, якія разгарнуліся ў Паўночнай Афрыцы падчас "арабскай вясны", становіць сытуацыя ў Беларусі, дзе, падобна, пачалася доўгая зіма, тармажэньне ў галіне правоў чалавека і асноўных свабод... Мы працягваем працаваць над тым, каб АБСЭ і міжнародная супольнасьць засяродзіліся на праблемах, узьнятых у дакладзе", — сказаў спадар Гордан.
Рэзкі кантраст з ашаламляльнымі падзеямі, якія разгарнуліся ў Паўночнай Афрыцы падчас "арабскай вясны", становіць сытуацыя ў Беларусі

У сваю чаргу, памочнік дзяржсакратара ЗША Майкл Познэр зьвярнуў увагу на тое, што Беларусь адмовілася працягнуць мандат офісу АБСЭ ў Менску і перашкаджала працы Маскоўскага мэханізму, не пусьціўшы ў краіну спэцдакладчыка АБСЭ.

АБСЭ мае некалькі мэханізмаў для назіраньня за тым, як яе чальцы выконваюць абавязаньні ў галіне правоў чалавека і дэмакратыі (г. зв. чалавечае вымярэньне). Маскоўскі мэханізм дазваляе ўдзельнікам арганізацыі ініцыяваць спэцыяльныя місіі незалежных экспэртаў для дапамогі ў разьвязаньні пэўных праблем на тэрыторыі краінаў АБСЭ. У красавіку 14 чальцоў АБСЭ падтрымалі прымяненьне гэтага мэханізму для расьсьледаваньня сытуацыі ў Беларусі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў.

Паводле словаў Познэра, Беларусь таксама супрацьдзейнічала кансэнсусу па парадку дня паседжаньня АБСЭ, прысьвечанага чалавечаму вымярэньню. Гэтае паседжаньне плянуецца правесьці ў Варшаве з 26 верасьня па 7 кастрычніка.

"Абструкцыянісцкімі паводзінамі Беларусь толькі прыцягвае больш увагі да сваёй дрэннай рэпутацыі ў галіне правоў чалавека", падкрэсьліў Майкл Познэр.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG