Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мігальскі: мы памятаем пра беларускіх палітвязьняў


Марэк Мігальскі
Дэпутат Эўрапейскага парлямэнту Марэк Мігальскі даслаў словы падтрымкі ўдзельніку Плошчы, старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатолю Лябедзьку.

Пра гэта паведамляе сайт ucpb.org. Парлямэнтар адзначыў:

"Я хацеў бы запэўніць Вас, што як у Польшчы, дзе я жыву, так і ў Брусэлі, дзе я працую, мы памятаем пра беларускіх палітвязьняў! Вы гонар і слава беларускага народу і ўсёй Эўропы! Мы захапляемся вашай мужнасьцю! Мы памятаем пра вас, падтрымліваем вас і жадаем вам, каб не пакінула вас самае галоўнае — адвага. Трымайцеся, сябры!".
XS
SM
MD
LG