Свой погляд на бягучую сытуацыю ў Беларусі выкладае ў сваім новым артыкуле супрацоўнік браціслаўскага Фонду Маршала, былы міністар замежных справаў Славаччыны Павал Дэмэш.
У Аляксандра Лукашэнкі, здавалася б, усемагутнага беларускага дыктатара, ёсьць праблема. Пасьля нядаўняга пагрому, калі дзясяткі ключавых палітычных апанэнтаў, у тым ліку кандыдатаў у прэзыдэнты, былі кінутыя за краты, ён думаў, што ён кантралюе ўсе магчымыя акцыі пратэсту супраць яго аўтарытарнага кіраваньня. Але падобна, што ён недаацаніў адвагі і крэатыўнасьці свайго народу і ўвагі міжнароднай дэмакратычнай супольнасьці. Сёньня гэты апошні па-сапраўднаму таталітарны рэжым у Эўропе сутыкаецца з шырокім колам праблем -- ад эканамічнага крызісу і грамадзянскага непадпарадкаваньня да глябальнай ізаляцыі.
Некалькі важных падзей, як у Беларусі, так і за мяжой, кідаюць выклік Лукашэнку, яго службам бясьпекі і прапагандысцкаму апарату. Штучны сацыяльна-эканамічны «цуд», які існаваў да нядаўняга часу пры падтрымцы прагматычнай Расеі, падыходзіць да канца, і народ Беларусі пачынае адчуваць наступствы паглыбленьня фінансавага крызісу. Выратавальныя намаганьні Міжнароднага валютнага фонду і Эўрапейскага Зьвязу ня вельмі рэальныя, паколькі маюць умовамі рашучыя рэформы і захаваньне правоў чалавека. Акрамя таго, паведамленьні ад палітычных зьняволеных за кратамі, многія зь іх былі падвергнутыя катаваньням, разбураюць вобраз прэзыдэнта як клапатлівага бацькі нацыі. Беларускія жанчыны - жонкі, дочкі, маці, сёстры і сяброўкі палітычных зьняволеных сталі палітычнай сілай, якую нават беларускія спэцслужбы ня ў стане цалкам кантраляваць.
Іншыя раней пасіўныя людзі - просты люд, у тым ліку шмат моладзі – выкарыстоўваюць для самаарганізацыі сацыяльныя сеткі. У краіне з прымусовым парадкам яны зрабілі некантраляваны пратэст, пляскаючы ў ладкі ў грамадзкіх месцах, да чаго сілы бясьпекі былі дрэнна падрыхтаваныя. У буйных гарадах па ўсёй краіне людзі, часта зьвязаныя праз Інтэрнэт, зьбіраліся на плошчах і бульварах і, не выказваючы палітычных лёзунгаў, хадзілі і пляскалі ў ладкі на знак палітычнага пратэсту. Паліцыя і супрацоўнікі спэцслужбаў, часта апранутыя ў цывільнае, жорстка ўціскалі гэтыя маршы пратэсту, сотні людзей за плясканьне ў ладкі былі зьбітыя і кінутыя за краты.
Акрамя сацыяльна-эканамічнага пратэсту і грамадзянскага непадпарадкаваньня, Лукашэнка і яго каманда сутыкаюцца з праблемамі за мяжой. Суседняя Расея, уплывовая сіла, больш не купляецца на лукашэнкаўскую панславісцкую рыторыку і лічыць за лепшае мець справу зь Беларусьсю на рынкавых прынцыпах. Злучаныя Штаты па-ранейшаму рэзка крытыкуюць Менск, а Эўразьвяз - у цяперашні час пад старшынствам суседняй Польшчы - дасягнуў кансэнсусу ў палітыцы санкцыяў пасьля некалькіх гадоў экспэрымэнтаў. Па сутнасьці, большая частка дэмакратычнага сьвету сёньня зьяўляецца «зонай, забароненай для палётаў» для Лукашэнкі і каля 200 зь яго найбліжэйшых пасьлядоўнікаў. Ім забароненыя паездкі ў 27 краін ЭЗ, а іх актывы замарожаныя.
Здаецца, што Лукашэнка да гэтага часу жыве ў сьвеце фантазіяў, мяркуючы, што ён зможа пераадолець такія складаныя ўнутраныя і міжнародныя праблемы. Але гэтыя апошнія тэндэнцыі сьведчаць аб тым, што нават яго прыхільнікам варта рыхтавацца да жыцьця пасьля іх страшнага лідэра. Можна чакаць, што ўсё больш і больш людзей будуць зьбірацца на беларускіх вуліцах і плошчах на знак пратэсту супраць чалавека, які парушыў асноўныя прынцыпы і ізаляваў сваю краіну. Нават калі пакуль гэта прыводзіць да ахвяраў, надыходзіць час, калі народ Беларусі будзе свабодна пляскаць у ладкі ў грамадзкіх месцах і вітаць сваіх сапраўдных лідэраў.
У Аляксандра Лукашэнкі, здавалася б, усемагутнага беларускага дыктатара, ёсьць праблема. Пасьля нядаўняга пагрому, калі дзясяткі ключавых палітычных апанэнтаў, у тым ліку кандыдатаў у прэзыдэнты, былі кінутыя за краты, ён думаў, што ён кантралюе ўсе магчымыя акцыі пратэсту супраць яго аўтарытарнага кіраваньня. Але падобна, што ён недаацаніў адвагі і крэатыўнасьці свайго народу і ўвагі міжнароднай дэмакратычнай супольнасьці. Сёньня гэты апошні па-сапраўднаму таталітарны рэжым у Эўропе сутыкаецца з шырокім колам праблем -- ад эканамічнага крызісу і грамадзянскага непадпарадкаваньня да глябальнай ізаляцыі.
Некалькі важных падзей, як у Беларусі, так і за мяжой, кідаюць выклік Лукашэнку, яго службам бясьпекі і прапагандысцкаму апарату. Штучны сацыяльна-эканамічны «цуд», які існаваў да нядаўняга часу пры падтрымцы прагматычнай Расеі, падыходзіць да канца, і народ Беларусі пачынае адчуваць наступствы паглыбленьня фінансавага крызісу. Выратавальныя намаганьні Міжнароднага валютнага фонду і Эўрапейскага Зьвязу ня вельмі рэальныя, паколькі маюць умовамі рашучыя рэформы і захаваньне правоў чалавека. Акрамя таго, паведамленьні ад палітычных зьняволеных за кратамі, многія зь іх былі падвергнутыя катаваньням, разбураюць вобраз прэзыдэнта як клапатлівага бацькі нацыі. Беларускія жанчыны - жонкі, дочкі, маці, сёстры і сяброўкі палітычных зьняволеных сталі палітычнай сілай, якую нават беларускія спэцслужбы ня ў стане цалкам кантраляваць.
У буйных гарадах па ўсёй краіне людзі, часта зьвязаныя праз Інтэрнэт, зьбіраліся на плошчах і бульварах і, не выказваючы палітычных лёзунгаў, хадзілі і пляскалі ў ладкі на знак палітычнага пратэсту.