Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірыне Халіп прызначылі ўмовы адбыцьця пакараньня


Ірына Халіп
Ірына Халіп
Журналістка расейскай "Новай газэты", жонка экс-кандыдата на прэзыдэнта Андрэя Саньнікава Ірына Халіп стала на ўлік у міліцыі, дзе будуць кантраляваць, як яна адбывае прызначанае судом пакараньне — 2 гады пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай на 2 гады. Ірына распавяла пра ўмовы адбыцьця пакараньня, якія ёй прызначаны.

"Кожны дзень я мушу а 10-й вечара быць дома і раз на тыдзень адзначацца ў міліцыі, што нікуды ня зьехала. Пасьля 10-й вечара ў любы момант да мяне могуць прыйсьці міліцыянты і праверыць, ці выконваю я гэтае правіла. Езьдзіць па Беларусі мне не забаронена, але і правіла быць дома а 10-й вечара не адмяняецца. Нават на лецішчы з сынам мне пераначаваць нельга. А калі я паеду да мужа ў калёнію на трохдзённае спатканьне, мне выдадуць адмысловую маршрутную карту, якую адзначаць у калёніі. Вось такія ўмовы. У працы не абмяжоўваюць, але ў Маскву да працадаўцы езьдзіць па сваёй волі нельга".

Ірына Халіп была асуджаная Заводзкім судом Менску за ўдзел у дзеяньнях, якія парушылі грамадзкі парадак. Прысуд вынесла судзьдзя Жана Брысіна.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG