Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзеяньні Літвы – "нож у сьпіну беларускай дэмакратыі"


Партыя "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя" прыняла заяву адносна перадачы дадзеных пра банкаўскія рахункі ў Літве 400 грамадзян Беларусі Міністэрствам юстыцыі Літвы беларускаму рэжыму:

"Міністэрства юстыцыі Літоўскай Рэспублікі выдала рэжыму Лукашэнкі зьвесткі пра беларускіх праваабаронцаў, у тым ліку і Алеся Бяляцкага. Адначасова польскі суд рыхтуецца выдаць рэжыму беларускага палітуцекача Андрэя Жукаўца. Гэта ўсё адбываецца ў той момант, калі ў беларускіх турмах – дзясяткі палітвязьняў, калі Зьмітра Дашкевіча і Мікіту Ліхавіда катуюць карцэрамі, калі на вуліцах хапаюць за воплескі і малітву, калі ператрусы, арышты і палітычныя судзілішчы адбываюцца штодня.

Дзеяньні Міністэрства юстыцыі Літвы і беластоцкага суду Польшчы нельга расцэньваць інакш, як нож у сьпіну беларускай дэмакратыі: "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя" заклікае палітычнае кіраўніцтва Літвы і Польшчы, чыноўнікаў Эўразьвязу тэрмінова спыніць дзеяньні, якія спрыяюць палітычным расправам над дэмакратычна настроенымі беларусамі, і выявіць салідарнасьць з тымі, хто апынуўся пад ударам рэжыму.

Цяпер Эўрапейская будучыня Беларусі залежыць ад таго, наколькі маральную пазыцыю зойме Эўразьвяз у часе змаганьня за беларускую дэмакратыю".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG