Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд пастанавіў арыштаваць Юлію Цімашэнку


Юлія Цімашэнка
Юлія Цімашэнка
Пячэрскі раённы суд Кіеву даў згоду на арышт былога прэм'ер-міністра Юліі Цімашэнкі, якую абвінавачваюць у перавышэньні паўнамоцтваў пры падпісаньні газавых кантрактаў з Расеяй.

Пракурор Юлія Фралова хадайнічала аб зьмене Юліі Цімашэнцы меры стрыманьня з падпіскі пра нявыезд на арышт, паколькі лічыць, што падпіска аб нявыезьдзе не забясьпечвае захаваньне нормаў крымінальна-працэсуальнага заканадаўства.

Сёньня ў часе суду прэм'ер-міністар Украіны Мікалай Азараў заявіў, што ўкраінскі ўрад вывучае магчымасьць скасаваньня ў судзе кантрактаў з Расеяй, падпісаных у 2009 годзе тагачасным прэм'ерам Юліяй Цімашэнкай.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG