Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АБСЭ асуджае законапраект супраць маўклівых акцыяў


Янэз Ленарчыч, дырэктар Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЭ, выказаў занепакоенасьць плянамі беларускіх уладаў увесьці новыя абмежаваньні на свабоду мірных сходаў.

Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт БДІПЧ АБСЭ.

"Свабода мірных сходаў — адно з асноватворных правоў, і ўсе дзяржавы-ўдзельніцы АБСЭ, у тым ліку і Беларусь, абавязаліся паважаць гэтую свабоду", — падкрэсьліў Ленарчыч. Гэта, нагадаў ён, "было адназначна пацьверджана кіраўнікамі ўрадаў дзяржаў-удзельніц АБСЭ на саміце ў Астане ў 2010 годзе".

Ленарчыч выказаў надзею на тое, што беларускія ўлады перагледзяць ініцыятыву Савету міністраў, і заявіў, што БДІПЧ гатова дапамагчы Беларусі прывесьці сваё заканадаўства ў галіне свабоды сходаў у адпаведнасьць з абавязаньнямі АБСЭ.

20 ліпеня Савет міністраў унёс на разгляд парлямэнту праект зьмяненьняў і дапаўненьняў у закон "Аб масавых мерапрыемствах". Новы законапраект прадугледжвае, у прыватнасьці, адказнасьць за несанкцыянаваную "бязьдзейнасьць" у грамадзкім месцы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG