Сытуацыя ў Беларусі стане адной з тэм нямецка-расейскіх міжурадавых кансультацыяў у Гановэры на наступным тыдні. Бэрлін будзе спрабаваць пераканаць Маскву разам націснуць на рэжым у Менску.
Вярхоўная прадстаўніца ЭЗ у пытаньнях замежнай палітыкі і бясьпекі Кэтрын Эштан выступіла з заявай, у якой асудзіла затрыманьні ўдзельнікаў пратэсту ў Беларусі.
Швайцарскі парлямэнтар, сацыял-дэмакрат Жан-Франсуа Штаерт заявіў пра сваю падтрымку беларускаму палітвязьню Ільлю Васілевічу і такім чынам далучыўся да кампаніі "Шэфства над палітвязьнямі", якую некалькі месяцаў таму ініцыявала праваабарончая арганізацыя "Libereco — Partnership for Human Rights".
Шпіянаж Менска стаў прычынай ўзаемнай высылкі ўкраінскіх і беларускіх дыпляматаў, піша украінскае выданьне "Зеркало недели. Украина". МЗС Беларусі устрымліваецца ад камэнтароў.
Кіраўніцтва Партыі БНФ і грамадзкай арганізацыі БНФ «Адраджэньне» зьвярнулася ў Вышэйшы гаспадарчы суд Беларусі з касацыйнай скаргай. Яно просіць адмяніць рашэньне ніжэйшых судовых інстанцыяў аб высяленьні фронтаўцаў зь сядзібы на праспэкце Машэрава.
Алеся Кіркевіча ў чацьвер перавялі з карантыну ў атрад, ён зьбіраецца завочна вучыцца ў ЭГУ. Лісты і газэты да Зьмітра Новіка не даходзяць, турэмнае начальства патрабуе ад яго ды іншых палітзьняволеных, якія сядзяць у Шклове, напісаць прашэньне аб памілаваньні. Алесь Квяткевіч у Івацэвіцкай калёніі пасябраваў з Уладзімерам Лобанам.
Менскі гарадзкі суд пакінуў у пятніцу прысуды шасьці палітвязьням бязь зьменаў.
Старшыня Эўрапейскага парлямэнту заявіў пра непазьбежнасьць палітычных зьменаў у Беларусі і падкрэсьліў, што дзьверы ў Эўразьвяз застаюцца адчыненыя для краінаў Усходняй Эўропы.
Урад заявіў пра намер прыватызаваць шэраг прадпрыемстваў. Пра неабходнасьць прыватызацыі гаворыцца і ў праграме, падрыхтаванай экспэртамі АГП. Наколькі супадаюць падыходы ўраду і апазыцыі?
Апазыцыйныя палітыкі заявілі аб "прававым бязьмежжы" і зьвярнуліся да чыноўнікаў з прапановай сустрэцца, каб абмеркаваць сытуацыю і шляхі выхаду зь яе.
Генэральны пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч накіраваў міністру ўнутраных спраў Анатолю Куляшову ліст, у якім нагадаў аб правах журналістаў.
Інфармацыю пра нібыта ўжо пацьверджаную згоду беларускага боку прадаць расейскаму бізнэсу свае ключавыя прадпрыемствы пракамэнтаваў расейскі публіцыст, дырэктар Інстытуту праблем глябалізацыі, доктар эканамічных навук Міхаіл Дзялягін.
Лукашэнка ня мае намеру добраахвотна аддаваць нават малое каліва ўлады, піша пастаянны аўтар Frankfurter Allgemeine Zeitung Райнгард Вэзэр.
Менскі гарадзкі суд не задаволіў касацыйную скаргу на прысуд Зьмітру Бандарэнку.
Менскі гарадзкі суд не задаволіў касацыйныя скаргі на прысуд экс-кандыдату ў прэзыдэнты Андрэю Саньнікаву, а таксама ўдзельнікам мітынгу апазыцыі 19 сьнежня 2010 года Алегу Гнедчыку, Уладзімеру Яроменку, Ільлі Васілевічу і Фёдару Мірзаянаву.
Восьмы дзень працягвае галадоўку пратэсту Максім Вінярскі, які быў асуджаны 7 ліпеня пасьля акцыі маўклівага пратэсту ў Менску 6 ліпеня. Актывіста пакаралі 15 суткамі арышту.
Касацыйная скарга экс-кандыдата на прэзыдэнта Андрэя Саньнікава будзе разгледжаная ў Менгарсудзе ў пятніцу 15 ліпеня, аднак ці дапусьцяць самога Саньнікава на працэс — невядома.
Пасьля Ўкраіны Беларусь другая сярод постсавецкіх краін па колькасьці ахвотных атрымаць польскія льготы.
Суды і іншы перасьлед удзельнікаў учарашняй акцыі маўклівага пратэсту ў рэгіёнах у фокусе ўвагі нашых карэспандэнтаў. <strong>РЭГІЯНАЛЬНЫ АГЛЯД</strong>
Аляксандар Атрошчанкаў, вязень калёніі «Віцьба-3», напісаў ліст дэпутату нямецкага парлямэнту Крыштафу Штрэсэру. Пра гэта «Свабодзе» паведаміла жонка палітвязьня Дар’я Корсак.
Паводле БАЖ, ад пачатку правядзеньня «маўклівых» акцый пратэсту ў Менску і рэгіёнах пад затрыманьні падпалі ўжо 88 рэпартэраў.
Як працавалі напярэдадні і падчас акцыі сацыяльныя сеткі, ці перашкодзіла пратэстоўцам тое, што ўлады заблякавалі доступ да сеткі "Вконтакте", а на самых актыўных "хэш-тэгах" зьявілася вялікая хваля спаму?
Пасол Францыі ў Беларусі Мішэль Рынэры перакананы, што беларускія ўлады павінны выпусьціць іншадумцаў з турмаў.
Шэсьць апазыцыйных лідэраў патрабуюць тэрміновай сустрэчы з кіраўніцтвам наглядных органаў.
Былы прэм'ер-міністар Літвы, старшыня Хрысьціянскай партыі Гядзімінас Вагнарус заклікае цяперашнія ўлады Літвы задумацца аб наступствах палітыкі патураньня ў дачыненьні да афіцыйнага Менску.
Нямецкая праваабарончая арганізацыя "Libereco — Partnership for Human Rights" і 37 іншых арганізацыяў з розных краін накіравалі напярэдадні чарговай маўклівай акцыі ліст пратэсту ўладам РБ.
Літоўскі ўрад паспрабуе дапамагчы асуджаным беларускім апазыцыянэрам, але ня будзе разглядаць магчымасьці прыняць іх у Літве.
Ленінскі суд Горадні прысудзіў Андрэю Пачобуту тры гады пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай выкананьня прысуду на два гады.
Мытны саюз Расеі, Беларусі і Казахстану закрыў доступ на свой рынак для 28 кампаніяў з Украіны, якія пастаўлялі прадукцыю жывёлагадоўлі.
Сёньня ў Брусэлі на супольным пасяджэньні камітэтаў Эўразьвязу па міжнародных пытаньнях і па пытаньнях правоў чалавека ішла гаворка аб сытуацыі ў Беларусі.
Дэпутат сойму Літвы кансэрватар Эгідзіюс Варэйкіс прапануе выключыць Беларусь зь міжнародных культурных і спартовых арганізацый, а таксама забараніць краіне браць удзел у чэмпіянатах сьвету і Эўропы.
Міністэрства інфармацыі Беларусі адклікала свой пазоў аб закрыцьці газэты "Народная воля", Вышэйшы гаспадарчы суд спыніў разгляд справы. Аднак газэту спрабуюць прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасьці.
13 ліпеня ў ў Вышэйшым Гаспадарчым судзе прайшоў судовы працэс па пазову Міністэрства інфармацыі аб спыненьні выпуску газэты «Народная Воля». Міністэрства інфармацыі адразу выступіла з хадайніцтвам адклікаць свой пазоў супраць Народнай волі.
Экс-кандыдат на прэзыдэнта Дзьмітрый Вус пасьля мэдычнага абсьледаваньня застаецца ў шпіталі на «Валадарцы». Маці Ільлі Васілевіча непакоіцца, што ад яго няма лістоў. Пашпарт Мікалая Статкевіча дагэтуль не знайшлі. У калёнію дагэтуль не прыйшлі дакумэнты аб прысудзе Паўлу Вінаградаву.
У рэгіёнах Беларусі працягваюць судзіць удзельнікаў акцыяў маўклівага пратэсту. Некаторыя трапілі пад перасьлед міліцыі й КДБ. Аднак спробы ўладаў запалохаць грамадзкіх актывістаў не даюць плёну.
Міністэрства інфармацыі Беларусі адклікала свой пазоў аб закрыцьці газэты «Наша ніва», Вышэйшы гаспадарчы суд спыніў разгляд справы.
Як заявіў прэм'ер-міністар РФ, Расея, Беларусь і Казахстан, фармуючы Мытны зьвяз і Адзіную эканамічную прастору, маюць на мэце стварыць новы полюс сусьветнай эканомікі.
Праціўнікі Мытнага саюзу правялі несанкцыянаванае шэсьце ў Алматы. Яны лічаць, што Мытны саюз пагражае незалежнасьці Казахстану.
Экспэрты кажуць, што калі Масква і Астана сапраўды атрымалі ад зьвязу эканамічныя перавагі, то Менску хваліцца асаблівымі прыбыткамі не выпадае.
Вышэйшы гаспадарчы суд задаволіў хадайніцтва Міністэрства інфармацыі аб адкліканьні яго пазову аб закрыцьці газэты "Наша Ніва". На гэтым паседжаньне суду было скончанае.
Ва Ўкраіне павінна быць створана ня толькі парлямэнцкая група, але і грамадзкі рух у падтрымку незалежнасьці і дэмакратыі ў Беларусі. Так лічыць кіраўнік Украінскай рэспубліканскай партыі "Сабор" Анатоль Мацьвіенка.
Сустрэча Міхаіла Мясьніковіча, Карыма Масімава і Ўладзімера Пуціна адбудзецца сёньня ў рамках канфэрэнцыі «Ад Мытнага саюзу да Адзінай эканамічнай прасторы: інтарэсы бізнэсу»
“Здаецца, дні беларускай нэасавецкай эканамічнай мадэлі палічаныя”, – піша аглядальнік агенцтва “Ройтэр” Рычард Бэлмфарт, нагадваючы, што Аляксандар Лукашэнка мусіць знайсьці да канца году 3 мільярды даляраў на падтрыманьне абцяжанай даўгамі эканомікі Беларусі.
Назіральнікі мяркуюць, што ў менскіх турмах вызваляюць месцы перад "маўклівай акцыяй" 12 ліпеня. Паводле праваабаронцаў толькі за апошнія тры дні ў Менску былі затрыманыя болей за 500 чалавек.
Маўклівая акцыя павінна была пачацца а 19-й гадзіне 3 ліпеня на Савецкай плошчы. Я прыйшоў за паўгадзіны да пачатку, але ўбачыў, што плошча застаўленая мэталічнымі загарадкамі. Побач дзяжурылі міліцыянты і людзі ў цывільным.
Міраслаў Лайчак, высокі прадстаўнік Эўрапейскай службы замежнапалітычнай дзейнасьці, у інтэрвію нашаму радыё выказаў упэўненасьць, што санкцыі, уведзеныя Эўразьвязам у адносінах да прадстаўнікоў афіцыйнага Менску, прыносяць плён.
Тацяну Севярынец, віцебскую каардынатарку аргкамітэту па стварэньні партыі БХД, Кастрычніцкі раённы суд прызнаў вінаватай у арганізацыі несанкцыянаванай акцыі. Судзьдзя Яўген Буруноў заявіў, што ўбачыў на апэратыўным відэа, як спадарыня Севярынец «арганізавала» малітву за палітвязьняў.
Суд Ленінскага раёна Горадні аштрафаваў нашага гарадзенскага карэспандэнта Міхала Карневіча на 1 мільён 50 тысяч рублёў нібыта за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі 3 ліпеня.
«Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку» мяняе стратэгію. Акцыя падзеліцца на некалькі этапаў. У сераду ў сталіцы прапануецца спачатку пагуляць паўгадзінкі па буйных гандлёвых цэнтрах, а потым ехаць на мэтро да плошчы Перамогі і Акадэміі навук, паставіўшы будзільнікі на мабільных тэлефонах на 20:00.
Актывіст Мікіта Ліхавід трапіў у карцэр адразу за некалькі парушэньняў турэмнага рэжыму. У Дзьмітрыя Вуса за два месяцы зьняволеньня пагоршыўся зрок. Ці то судзьдзі, ці турэмшчыкі згубілі пашпарт Зьмітра Дашкевіча.
Загрузіць яшчэ