Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прысуд Саньнікаву пакінулі бязь зьменаў


Менскі гарадзкі суд не задаволіў касацыйныя скаргі на прысуд экс-кандыдату ў прэзыдэнты Андрэю Саньнікаву, а таксама ўдзельнікам мітынгу апазыцыі 19 сьнежня 2010 года Алегу Гнедчыку, Уладзімеру Яроменку, Ільлі Васілевічу і Фёдару Мірзаянаву.

Судзьдзі - Сяргей Хрыпач, Вікторыя Зайцава, Вольга Камароўская, пракурор - Антон Загароўскі, перадае БелаПАН.

12.50 Выступілі ўсе адвакаты і судзьдзі пайшлі выносіць рашэньне. Ніводнае хадайніцтва не задаволенае.

Абвінавачаныя на судзе не прысутнічаюць. Адвакат заявіў хадайніцтва аб тым, каб выклікаць Саньнікава на разгляд скаргі. Абарона таксама папрасіла далучыць да справы справаздачу Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЭ аб прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі, бо там утрымліваецца ацэнка выбараў, якая супярэчыць заключэньню суда.

Пасьля кароткай нарады судзьдзі прынялі рашэньне адмовіць у першым хадайніцтве - дастаўцы Саньнікава ў суд, але задаволіць другое - аб далучэньні да справы справаздачы Бюро ў дэмакратычных інстытутах АБСЭ.

14 траўня суд Партызанскага раёна Менска зьняволіў Андрэя Саньнікава на пяць гадоў з адбываньнем пакараньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму, Алега Гнедчыка на чатыры гады калёніі ўзмоцненага рэжыму, Уладзімера Яроменка, Ільлю Васілевіча і Фёдара Мірзаянава - на тры гады калёніі ўзмоцненага рэжыму.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG