“Здаецца, дні беларускай нэасавецкай эканамічнай мадэлі палічаныя”, – піша аглядальнік агенцтва “Ройтэр” Рычард Бэлмфарт, нагадваючы, што Аляксандар Лукашэнка мусіць знайсьці да канца году 3 мільярды даляраў на падтрыманьне абцяжанай даўгамі эканомікі Беларусі.
Назіральнікі мяркуюць, што ў менскіх турмах вызваляюць месцы перад "маўклівай акцыяй" 12 ліпеня. Паводле праваабаронцаў толькі за апошнія тры дні ў Менску былі затрыманыя болей за 500 чалавек.
Маўклівая акцыя павінна была пачацца а 19-й гадзіне 3 ліпеня на Савецкай плошчы. Я прыйшоў за паўгадзіны да пачатку, але ўбачыў, што плошча застаўленая мэталічнымі загарадкамі. Побач дзяжурылі міліцыянты і людзі ў цывільным.
Міраслаў Лайчак, высокі прадстаўнік Эўрапейскай службы замежнапалітычнай дзейнасьці, у інтэрвію нашаму радыё выказаў упэўненасьць, што санкцыі, уведзеныя Эўразьвязам у адносінах да прадстаўнікоў афіцыйнага Менску, прыносяць плён.
Тацяну Севярынец, віцебскую каардынатарку аргкамітэту па стварэньні партыі БХД, Кастрычніцкі раённы суд прызнаў вінаватай у арганізацыі несанкцыянаванай акцыі. Судзьдзя Яўген Буруноў заявіў, што ўбачыў на апэратыўным відэа, як спадарыня Севярынец «арганізавала» малітву за палітвязьняў.
Суд Ленінскага раёна Горадні аштрафаваў нашага гарадзенскага карэспандэнта Міхала Карневіча на 1 мільён 50 тысяч рублёў нібыта за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі 3 ліпеня.
«Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку» мяняе стратэгію. Акцыя падзеліцца на некалькі этапаў. У сераду ў сталіцы прапануецца спачатку пагуляць паўгадзінкі па буйных гандлёвых цэнтрах, а потым ехаць на мэтро да плошчы Перамогі і Акадэміі навук, паставіўшы будзільнікі на мабільных тэлефонах на 20:00.
Актывіст Мікіта Ліхавід трапіў у карцэр адразу за некалькі парушэньняў турэмнага рэжыму. У Дзьмітрыя Вуса за два месяцы зьняволеньня пагоршыўся зрок. Ці то судзьдзі, ці турэмшчыкі згубілі пашпарт Зьмітра Дашкевіча.
700 тысяч штрафу мае заплаціць віцебская каардынатарка аргкамітэту па стварэньні партыі БХД. Тацяну Севярынец прызналі вінаватай у арганізацыі несанкцыянаванага шэсьця 3 ліпеня.
У выніковых праграмах беларускіх афіцыйных тэлеканалаў, якія выйшлі ў эфір 10 ліпеня, не падавалася ніякай інфармацыі пра «маўклівыя акцыі» ў Менску і іншых гарадах краіны. Чаму іх абмінаюць увагай афіцыйныя мэдыі?
З такім пытаньнем расейскі часопіс «Коммерсант-Власть» зьвярнуўся да палітыкаў, грамадзкіх дзеячоў і бізнэсоўцаў.
Кіраўніцтва Партыі БНФ просіць судовых выканаўцаў прыпыніць працэс высяленьня зь сядзібы на праспэкце Машэрава да разгляду касацыйнай скаргі ў Вышэйшым гаспадарчым судзе Беларусі.
Суд Фрунзенскага раёну вярнуў касацыйную скаргу экс-кандыдату ў прэзыдэнты, сустаршыні аргкамітэту Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Віталю Рымашэўскаму.
Ініцыятары Руху Будучыні (Рэвалюцыі праз сацыяльныя сеткі) у інтэрнэце апублікавалі плян дзеяньняў на бліжэйшую сераду 13 ліпеня. Яны прапануюць болей ня пляскаць у ладкі.
Міністэрства юстыцыі Беларусі канстатуе, што юрыдычная ацэнка дзеяньняў работнікаў органаў унутраных спраў не ўваходзіць у яго кампэтэнцыю.
Артыкул пад такой назвай у Washington Post, апроч іншага, пра пэрспэктывы Беларусі пасьля сыходу Аляксандра Лукашэнкі.
Нямецкія кампаніі заклікаюць да адмены візаў для ўсходніх суседзяў ЭЗ. Калі іх заклікі будуць пачутыя палітыкамі, з 2018 году беларусы паедуць у Эўропу бязь віз.
На штогадовай сэсіі Парлямэнцкай Асамблеі Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе 9 ліпеня ў Бялградзе ўхвалена рэзалюцыя па Беларусі.
9 ліпеня на сэсіі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ, якая праходзіць у Бялградзе, будзе прынятая рэзалюцыя па Беларусі. Асноўны аўтар праекту гэтага дакумэнту — кіраўніца рабочай групы па Беларусі Парлямэнцкай асамблеі, дэпутатка ад Нямеччыны Ута Цапф.
Праваабаронца Валер Шчукін быў затрыманы трэцяга ліпеня ў часе «маўклівай рэвалюцыі» ў Менску, калі адбіваў свайго непаўнагадовага ўнука. Яго асудзілі на арышт, аднак пасьля адседкі аўтаматычкі вывезьлі яго ў бязьлюдны раён.
Прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў не накіраваў віншаваньне ў сувязі з адкрыцьцём юбілейнага 20-га Міжнароднага фэстывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», паведамляюць беларускія дзяржаўныя СМІ з спасылкай на арганізатараў фэстывалю.
9 ліпеня а 12 гадзіне пасьля ночы ў сьледчым ізалятары Тацяну Севярынец даставілі ў суд Кастрычніцкага раёна Віцебску. Там яна запатрабавала адваката, і суддзя Яўген Буруноў перанёс разгляд справы на панядзелак, 14:30.
Чаму вязень шклоўскай калёніі Алег Гнедчык не атрымаў яшчэ ніводнага ліста? Сваякам Фёдара Мірзаянава паведамілі, што яго не адправяць да касацыі ў калёнію. Алесю Атрошчанкаву дазволілі трохдзённае спатканьне з жонкай. Адвакат Андрэя Саньнікава будзе падаваць дадатковую скаргу на прысуд.
У Бюро эўрапейскай інфармацыі ў літоўскім Сойме эколягі, навукоўцы, грамадзкія актывісты зь Беларусі, у іх ліку і жыхары Астравеччыны, 7-8 ліпеня прадставілі сытуацыю вакол Астравецкай АЭС.
8 ліпеня ў Магілёве адбыліся суды над удзельнікамі маўклівай акцыі пратэсту 6 ліпеня. Прысуды — да 15 сутак арышту.
Падставай для гэтага сталася адсутнасьць падпіснога індэксу ў нумары «Нашай нівы» ад 1 чэрвеня 2011 году, што парушае артыкул 22 Закону аб СМІ.
Віцебскую каардынатарку аргкамітэту па стварэньні партыі БХД прывезьлі ў Кастрычніцкі РАУС, дзе склалі пратакол за ўдзел у несанкцыянаваным шэсьці 3 ліпеня.
Увага, у сувязі са зьяўленьнем клонаў з падобнымі адрасамі паведамляем, што гэта адзіны афіцыйны канал Радыё Свабода на YouTube: youtube.com/svabodavideo
На працягу апошняга тыдня ў кватэрах берасьцейскіх адміністратараў суполкі «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі» «ВКонтакте» Яўгена Скрабца і Сяргея Алексіевіча адбыліся ператрусы.
На апошняй акцыі маўклівага пратэсту ў рэгіёнах міліцыя затрымала 220 удзельнікаў. «Свабода» далей сочыць за лёсам гэтых людзей, паведамляе пра судовыя пакараньні, выклікі ў КДБ ды іншы перасьлед з боку ўлады і так званых сілавікоў.
Вядомы віцебскі апазыцыянэр арыштаваны на трое сутак. Яго затрымалі каля так званага «сіняга дома» ў цэнтры Віцебску, дзе ён штодня распаўсюджвае незалежную прэсу.
У Менску гэтымі днямі аднавіўся рух грамадзянскай салідарнасьці з палітзьняволенымі пад назвай «Анёлы-ахоўнікі». Яго арганізавалі некалькі прыватных асоб, каб дапамагчы зьняволеным у выніку маўклівых акцыяў пратэсту «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі» 3 і 6 ліпеня.
Раман Чуяшкоў з Гомеля — першы ў абласным цэнтры малады чалавек, які з-за народнай акцыі "маўклівага" пратэсту страціў працу. Раману — 23 гады, апошнія тры зь іх ён працаваў пажарнікам у Жлобінскім аддзеле Міністэрства надзвычайных сытуацыяў.
“Рэжым гэтага ня вытрымае, і свабода праб’е сабе дарогу”, – сказаў міністар замежных справаў Славаччыны Мікулаш Дзурында пасьля пятнічнай сустрэчы зь беларускімі грамадзянскімі актывістамі.
Пра папярэднія вынікі візыту ў Азэрбайджан прэм'ер-міністра Беларусі Міхаіла Мясьніковіча гаворыць аглядальнік азэрбайджанскай службы Радыё Свабода Зія Маджыдлі.
Прысуды затрыманым удзельнікам акцыі маўклівага пратэсту 6 ліпеня выклікаюць абурэньне ў сваякоў асуджаных і ў прафэсійных юрыстаў. Некаторыя спрабуюць абскардзіць пакараньне.
Тры месяцы застаецца да 8 кастрычніка, калі ў Беларусі плянуецца правесьці Народны сход. Сёньня ў Менску адбылася пашыраная нарада аргкамітэту з удзелам рэгіянальных каардынатараў.
“Звычайныя дыктатары любяць воплескі. Гэтымі днямі Аляксандар Лукашэнка, дэмагог і аўтарытарны прэзыдэнт Беларусі, ня можа іх цярпець”, – піша ў артыкуле “Беларускі разгон” часопіс Economist.
Выхад на раўнаважны абменны курс беларускага рубля ва ўсіх сэгмэнтах валютнага рынку магчымы бліжэйшым часам. Пра гэта заявіў сёньня прэм’ер-міністар Беларусі Міхаіл Мясьніковіч на сустрэчы з прэм’ер-міністрам Азэрбайджану Артурам Расі-задэ.
Міністар Вялікай Брытаніі ў справах Эўразьвязу Дэйвід Ліндынгтан выступіў з заявай, у якой назваў рэакцыю беларускіх уладаў на мірныя пратэсты грамадзян “неадэкватнай”.
Прадстаўнікі рабочай групы Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ па Беларусі на чале з Утай Цапф сустрэліся зь лідэрам Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады Станіславам Шушкевічам і Ірынай Багданавай, сястрой экс-кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Андрэя Саньнікава.
“Дыктатару, які кіруе Беларусьсю, не падабаецца чуць воплескі. Рэч у тым, што пляскаюць не яму, хоць і ў ягоны адрас”, – піша ў тыднёвіку Time Джэйсан Мотлаг.
Былы старшыня Вярхоўнага Савету, генэрал-лейтэнант міліцыі ў адстаўцы Мечыслаў Грыб пракамэнтаваў для «Свабоды» дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі, якія падчас акцыяў пратэсту ня толькі апранаюцца ў цывільнае, але нават і не паказваюць свае дакумэнты
Фэдэральны міністар замежных спраў Нямеччыны Гіда Вэстэрвэле асудзіў дзеяньні беларускіх праваахоўных органаў.
Злучаныя Штаты Амэрыкі занепакоеныя "ўсё больш жорсткай тактыкай, якая ўжываецца беларускімі ўладамі супраць дэманстрантаў і журналістаў" падчас мірных акцый пратэсту, заявіла прэс-сакратар Дзярждэпартамэнту ЗША Вікторыя Нуланд.
Мая Кацыянчыч, прэсавая прадстаўніца Эўразьвязу, адрэагавала на чацьвярговую заяву Аляксандра Лукашэнкі пра гатовасьць дэпартаваць зь Беларусі вязьняў Плошчы.
На сёньняшні дзень у “Рэвалюцыі праз сацыяльную сетку” на vkontakte.ru усяго 21 тысяча чалавек. Аднак, адміністратар суполкі Вячаслаў Дзіянаў кажа пра павялічэньне наведваньняў старонкі.
Нягледзячы на ўчарашні разгон маўклівых акцыяў пратэсту па ўсёй Беларусі і сёньняшнія суды над затрыманымі, актывісты ў рэгіёнах рыхтуюцца да наступнай акцыі сацыяльных пратэстаў, якая мае адбыцца 13 ліпеня.
6 ліпеня падчас разгону акцыі маўклівага пратэсту ад дзеяньняў міліцыянта ў цывільным страціў прытомнасьць інвалід, пэнсіянэр Уладзімер Марозаў.
Загрузіць яшчэ