У Бюро эўрапейскай інфармацыі ў літоўскім Сойме эколягі, навукоўцы, грамадзкія актывісты зь Беларусі, у іх ліку і жыхары Астравеччыны, 7-8 ліпеня прадставілі сытуацыю вакол Астравецкай АЭС.
8 ліпеня ў Магілёве адбыліся суды над удзельнікамі маўклівай акцыі пратэсту 6 ліпеня. Прысуды — да 15 сутак арышту.
Падставай для гэтага сталася адсутнасьць падпіснога індэксу ў нумары «Нашай нівы» ад 1 чэрвеня 2011 году, што парушае артыкул 22 Закону аб СМІ.
Віцебскую каардынатарку аргкамітэту па стварэньні партыі БХД прывезьлі ў Кастрычніцкі РАУС, дзе склалі пратакол за ўдзел у несанкцыянаваным шэсьці 3 ліпеня.
Увага, у сувязі са зьяўленьнем клонаў з падобнымі адрасамі паведамляем, што гэта адзіны афіцыйны канал Радыё Свабода на YouTube: youtube.com/svabodavideo
На працягу апошняга тыдня ў кватэрах берасьцейскіх адміністратараў суполкі «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі» «ВКонтакте» Яўгена Скрабца і Сяргея Алексіевіча адбыліся ператрусы.
На апошняй акцыі маўклівага пратэсту ў рэгіёнах міліцыя затрымала 220 удзельнікаў. «Свабода» далей сочыць за лёсам гэтых людзей, паведамляе пра судовыя пакараньні, выклікі ў КДБ ды іншы перасьлед з боку ўлады і так званых сілавікоў.
Вядомы віцебскі апазыцыянэр арыштаваны на трое сутак. Яго затрымалі каля так званага «сіняга дома» ў цэнтры Віцебску, дзе ён штодня распаўсюджвае незалежную прэсу.
У Менску гэтымі днямі аднавіўся рух грамадзянскай салідарнасьці з палітзьняволенымі пад назвай «Анёлы-ахоўнікі». Яго арганізавалі некалькі прыватных асоб, каб дапамагчы зьняволеным у выніку маўклівых акцыяў пратэсту «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі» 3 і 6 ліпеня.
Раман Чуяшкоў з Гомеля — першы ў абласным цэнтры малады чалавек, які з-за народнай акцыі "маўклівага" пратэсту страціў працу. Раману — 23 гады, апошнія тры зь іх ён працаваў пажарнікам у Жлобінскім аддзеле Міністэрства надзвычайных сытуацыяў.
“Рэжым гэтага ня вытрымае, і свабода праб’е сабе дарогу”, – сказаў міністар замежных справаў Славаччыны Мікулаш Дзурында пасьля пятнічнай сустрэчы зь беларускімі грамадзянскімі актывістамі.
Пра папярэднія вынікі візыту ў Азэрбайджан прэм'ер-міністра Беларусі Міхаіла Мясьніковіча гаворыць аглядальнік азэрбайджанскай службы Радыё Свабода Зія Маджыдлі.
Прысуды затрыманым удзельнікам акцыі маўклівага пратэсту 6 ліпеня выклікаюць абурэньне ў сваякоў асуджаных і ў прафэсійных юрыстаў. Некаторыя спрабуюць абскардзіць пакараньне.
Тры месяцы застаецца да 8 кастрычніка, калі ў Беларусі плянуецца правесьці Народны сход. Сёньня ў Менску адбылася пашыраная нарада аргкамітэту з удзелам рэгіянальных каардынатараў.
“Звычайныя дыктатары любяць воплескі. Гэтымі днямі Аляксандар Лукашэнка, дэмагог і аўтарытарны прэзыдэнт Беларусі, ня можа іх цярпець”, – піша ў артыкуле “Беларускі разгон” часопіс Economist.
Выхад на раўнаважны абменны курс беларускага рубля ва ўсіх сэгмэнтах валютнага рынку магчымы бліжэйшым часам. Пра гэта заявіў сёньня прэм’ер-міністар Беларусі Міхаіл Мясьніковіч на сустрэчы з прэм’ер-міністрам Азэрбайджану Артурам Расі-задэ.
Міністар Вялікай Брытаніі ў справах Эўразьвязу Дэйвід Ліндынгтан выступіў з заявай, у якой назваў рэакцыю беларускіх уладаў на мірныя пратэсты грамадзян “неадэкватнай”.
Прадстаўнікі рабочай групы Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ па Беларусі на чале з Утай Цапф сустрэліся зь лідэрам Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады Станіславам Шушкевічам і Ірынай Багданавай, сястрой экс-кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Андрэя Саньнікава.
“Дыктатару, які кіруе Беларусьсю, не падабаецца чуць воплескі. Рэч у тым, што пляскаюць не яму, хоць і ў ягоны адрас”, – піша ў тыднёвіку Time Джэйсан Мотлаг.
Былы старшыня Вярхоўнага Савету, генэрал-лейтэнант міліцыі ў адстаўцы Мечыслаў Грыб пракамэнтаваў для «Свабоды» дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі, якія падчас акцыяў пратэсту ня толькі апранаюцца ў цывільнае, але нават і не паказваюць свае дакумэнты
Фэдэральны міністар замежных спраў Нямеччыны Гіда Вэстэрвэле асудзіў дзеяньні беларускіх праваахоўных органаў.
Злучаныя Штаты Амэрыкі занепакоеныя "ўсё больш жорсткай тактыкай, якая ўжываецца беларускімі ўладамі супраць дэманстрантаў і журналістаў" падчас мірных акцый пратэсту, заявіла прэс-сакратар Дзярждэпартамэнту ЗША Вікторыя Нуланд.
Мая Кацыянчыч, прэсавая прадстаўніца Эўразьвязу, адрэагавала на чацьвярговую заяву Аляксандра Лукашэнкі пра гатовасьць дэпартаваць зь Беларусі вязьняў Плошчы.
На сёньняшні дзень у “Рэвалюцыі праз сацыяльную сетку” на vkontakte.ru усяго 21 тысяча чалавек. Аднак, адміністратар суполкі Вячаслаў Дзіянаў кажа пра павялічэньне наведваньняў старонкі.
Нягледзячы на ўчарашні разгон маўклівых акцыяў пратэсту па ўсёй Беларусі і сёньняшнія суды над затрыманымі, актывісты ў рэгіёнах рыхтуюцца да наступнай акцыі сацыяльных пратэстаў, якая мае адбыцца 13 ліпеня.
6 ліпеня падчас разгону акцыі маўклівага пратэсту ад дзеяньняў міліцыянта ў цывільным страціў прытомнасьць інвалід, пэнсіянэр Уладзімер Марозаў.
Падчас працоўнай паездкі ў Шклоў Аляксандар Лукашэнка заявіў, што месца асуджаных за падзеі 19 сьнежня — не ў турме, і выказаў гатоўнасьць выслаць іх у Эўрапейскі Зьвяз.
Таму гэты праект нават больш рэальны, чым пляны Літвы збудаваць сваю электрастанцыю. Такое меркаваньне выказвае адказны сакратар Грамадзкай экалягічнай экспэртызы беларускай АЭС Тацяна Новікава.
7 ліпеня ў менскіх судах ішлі працэсы над людзьмі, затрыманымі падчас акцый маўклівага пратэсту, якія адбыліся ў розных месцах сталіцы днём раней.
Пра гэта “Народнай Волі” паведаміў адзін з курсантаў акадэміі. Ён распавёў, што адміністрацыя паабяцала правесьці праверку. Тых, хто ня выканаў распараджэньня кіраўніцтва ВНУ, адлічаць з вучобы.
Каардынатараў групы «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі» «Вконтакте» запалохваюць. Ці зьбіраюцца яны працягваць акцыі? Як ацэньваюць вынікі папярэдніх акцый?
Сілавыя дзеяньні беларускіх уладаў у дачыненьні да ўдзельнікаў дэманстрацыяў і расейскіх журналістаў выклікаюць у Маскве заклапочанасьць, заявіў у чацьвер на брыфінгу афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Аляксандар Лукашэвіч.
Судзьдзя Ленінскага раёну Магілёва Ірына Ланчава пакарала незалежнага журналіста Алеся Асіпцова адміністрацыйным арыштам на 10 сутак.
Сёньня беларуская дэлегацыя на чале з прэм'ерам Мясьніковічам наведвае Азэрбайджан. Пра пэрспэктывы двухбаковых адносінаў мы папрасілі выказацца кіраўніка адной з самых уплывовых апазыцыйных партый Азэрбайджана «Мусават» Ісу Гамбара.
Учарашнія акцыі маўклівага пратэсту ладзілі так званыя «сеткавыя рэвалюцыянэры», людзі далёкія ад структураванай палітычнай апазыцыі. Тым ня менш яны былі разагнаныя гэтак жа жорстка як і мітынгі апазыцыйных партый і рухаў.
25 прадстаўнікоў розных мэдыяў былі затрыманыя падчас учорашняй акцыі пратэсту ў Беларусі. На пасьведчаньні міліцыянты не зважалі. У карэспандэнтаў канфіскоўвалі касэты, выдалялі здымкі.
Аляксандар Лукашэнка заявіў, што месца асуджаных за падзеі 19 сьнежня не ў турме, і выказаў гатоўнасьць выслаць іх у Эўрапейскі зьвяз.
7 ліпеня Партыя БНФ атрымала 6 пастановаў пра абавязковае вызваленьне памяшканьня на праспэкце Машэрава, 8. У іх гаворыцца, што партыя і яе аддзяленьні мусяць вызваліць будынак у сямідзённы тэрмін. У іншым выпадку будуць прымененыя санкцыі.
Законапраект зьяўляецца працягам аналягічнага закону, прынятага ў 2004 годзе. У красавіку сёлета яго разгледзеў Сэнат ЗША. Цяпер дакумэнт мае назву «Акт аб дэмакраты і правах чалавека ў Беларусі».
Пачаўся афіцыйны двухдзённы візыт прэм'ер-міністра Беларусі Міхаіла Мясьніковіча ў Азэрбайджан. Падчас леташняга газавага канфлікту паміж Беларусьсю і Расеяй Баку дапамог Менску пагасіць доўг перад "Газпромам".
Карэспандэнт Радыё Свабода Алег Грузьдзіловіч быў затрыманы міліцыяй каля Нацыянальнай бібліятэкі, нягледзячы на тое, што ён паказаў пасьведчаньне аб акрэдытацыі.
Акцыі салідарнасьці з маўклівымі пратэстамі ў Беларусі пачаліся і за мяжой. Сёньня ўвечары людзі сабраліся каля будынкаў амбасадаў Беларусі ў Маскве, Вільні, Варшаве і пляскалі ў далоні.
У больш як 30 гарадах розных рэгіёнаў краіны адбываліся акцыі маўклівага пратэсту. Як плянавалі загадзя, удзельнікі акцыі зьбіраліся на цэнтральных плошчах. Тут за імі цікавалі міліцыянты і невядомыя людзі ў цывільным. Шмат каго з удзельнікаў сёньняшняй акцыі затрымалі.
Жыхары швэдзкай сталіцы выйшлі на вуліцу і пляскалі ў далоні, каб выказаць падтрымку беларусам, якія змагаюцца за свабоду і дэмакратыю.
У Менску, абласных цэнтрах і шмат якіх іншых гарадах Беларусі адбылася чарговая акцыя маўклівага пратэсту «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку». Затрымалі сотні чалавек, у тым ліку журналістаў.
Затрымалі яго перад маўклівай акцыяй у Берасьці ў 18:50. Інспэктар ДАІ спыніў ягоны аўтамабіль дзеля праверкі дакумэнтаў, пасьля гэтага быў праведзены дагляд аўтамабіля і Віктару Клімусу прапанавалі праехаць у Ленінскі РАУС Берасьця.
6 ліпеня каля амбасады Беларусі ў Маскве зноўку пляскалі ў далоні на знак салідарнасьці з удзельнікамі беларускіх маўклівых пратэстаў.
Расейскі ПЭН-цэнтар прыняў заяву ў сувязі з апошнімі падзеямі ў Беларусі. Дакумэнт падпісалі сярод іншых Андрэй Бітаў, Юна Морыц, Аляксей Сіманаў, Людміла Ўліцкая.
Вызвалены ўчора ў залі суду гарадзенскі журналіст Андрэй Пачобут сёньня сустрэўся са сваімі гарадзенскімі калегамі.
Загрузіць яшчэ