Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Андрэй Пачобут падаў касацыйную скаргу


Андрэй Пачобут пасьля прысуду
Андрэй Пачобут пасьля прысуду
Ленінскі суд Горадні прысудзіў Андрэю Пачобуту тры гады пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай выкананьня прысуду на два гады.

Пятага ліпеня Ленінскі суд Горадні вынес рашэньне, згодна зь якім Пачобут быў апраўданы па частцы 1 артыкула 368 Крымінальнага кодэксу (абраза прэзыдэнта Беларусі), але прызнаны вінаватым па частцы 1 артыкула 367 КК (паклёп на прэзыдэнта). Скаргу на рашэньне Ленінскага суду Горадні Пачобут падаў у Гарадзенскі абласны суд.

Андрэй Пачобут — карэспандэнт польскай "Газэты выборчай" у Беларусі. У аснове крымінальнай справы — публікацыі журналіста: восем з "Газэты выборчай" і дзьве з інтэрнэту — зь "Беларускага партызана" і "Жывога журналу". Андрэю Пачобуту прад’явілі абвінавачаньне па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу РБ — 368 (частка 1) — "абраза" і 367 (частка 1) — "паклёп" у адносінах да прэзыдэнта.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG