Камітэт ААН па правах чалавека прызнаў, што ўлады Беларусі парушылі правы гомельскага грамадзкага актывіста Ўладзімера Кацоры на распаўсюд інфармацыі — забралі ў яго ў 2004 годзе 14 тысяч улётак «Пяць крокаў да лепшага жыцьця» й аштрафавалі на 30 базавых велічыняў.
Ініцыятыўныя групы патэнцыйных кандыдатаў у прэзыдэнты Беларусі працягваюць шукаць прыхільнікаў. Каб афіцыйна зарэгістравацца, прэтэндэнтам неабходна набраць сама меней 100 тысяч подпісаў у сваю падтрымку. Як рухаюцца справы ў ініцыятыўных групаў?
Кандыдат на ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах ад АГП Яраслаў Раманчук перадаў міністрам замежных спраў Польшчы і Швэцыі, а таксама прэм’еру Літвы запрашэньні наведаць Беларусь у часе выбараў.
З агульнага ліку ўчасткаў 44 будуць працаваць за мяжой, 52 — у вайсковых частках, 280 — у лячэбна-прафіляктычных установах.
Збор подпісаў за вылучэньне кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта ў многіх рэгіёнах суправаджаецца інцыдэнтамі. Некаторыя апазыцыйныя актывісты выбарчай кампаніі атрымліваюць ананімныя пагрозы па тэлефоне.
Гомельскі грамадзкі актывіст Кастусь Жукоўскі атрымаў тлумачэньні ад старшыні Цэнтравыбаркаму Лідзіі Ярмошынай наконт адкліканьня свайго подпісу за вылучэньне Аляксандра Лукашэнкі кандыдатам у прэзыдэнты на чацьвёрты тэрмін.
Даля Грыбаўскайце будзе знаходзіцца ў Беларусі з працоўным візытам. Асноўнай тэмай яе перамоваў з Аляксандрам Лукашэнкам мае быць разьвіцьцё гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.
Анатоль Лябедзька накіраваў генэральнаму пракурору Беларусі ліст з патрабаваньнем завесьці справу па факце публікацыі ў "Народнай волі" інтэрвію падпалкоўніка міліцыі аб фальсыфікацыі вынікаў галасаваньня на адным з выбарчых участкаў у 105-й акрузе ў Менску.
У інтэрвію віленскаму тыднёвіку "Літоўскі кур'ер" Аляксандар Лукашэнка абвінаваціў Літву ў тым, што яна нібыта замаруджвае ратыфікацыю дамовы аб бязьвізавых паездках грамадзянаў, якія жывуць у 50-кілямэтровай памежнай зоне.
18 кастрычніка ў судзе Савецкага раёну Менску аднавіўся працэс у справе актывіста кампаніі «Гавары праўду» Міхася Башуры. Апошняе слова Башуры прагучыць 19 кастрычніка.
"Невядомыя кінулі дзьве бутэлькі з запальнай сумесьсю ў будынак КДБ у Бабруйску. Ніхто не пацярпеў, заведзеная крымінальная справа за хуліганства, вядзецца пошук зламыснікаў", - паведамілі агенцтву "Інтэрфаксу" ва ўправе ўнутраных спраў Бабруйску.
Нямецкія, украінскія ды іранскія СМІ камэнтуюць візыт Уга Чавэса ў Менск.
У Менску каля крамы ГУМ адбылася акцыя салідарнасьці, якую зладзілі сябры БХД і "Маладога фронту". Насупраць пікету па зборы подпісаў за Аляксандра Лукашэнку некалькі актывістаў дасталі плякаты з партрэтамі А.Лукашэнкі і надпісамі: "Злачынца мусіць быць пакараны", "Забойца мусіць сысьці".
У Менску з рабочым візытам знаходзіцца прэзыдэнт Вэнэсуэлы Уга Чавэс. Асноўнае пытаньне, якое абмяркоўваецца, зьвязана з пастаўкамі вэнэсуэльскай нафты ў Беларусь.
16 кастрычніка ў Івацэвічах прайшоў першы пікет па зборы подпісаў за вылучэньне кандыдатамі ў прэзыдэнты Рыгора Кастусёва і Ўладзімера Някляева.
Патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Ўладзімер Правальскі лічыць, што ягонага брата Юрыя Правальскага, якога амаль суткі трымалі ў міліцыі, выкралі з мэтай перашкодзіць працы ініцыятыўнай групы Правальскага.
Юры Правальскі, сябра ініцыятыўнай групы кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Правальскага знаходзяцца пад вартай ад вечара 15 кастрычніка ў Віцебску.
16 кастрычніка ў Менск з рабочым візытам прыбыў прэзыдэнт Вэнэсуэлы Уга Чавэс. Сёньня адбудзецца яго сустрэча з Аляксандрам Лукашэнкам. Перамовы пройдуць у вузкім і пашыраным складах.
Госьцем “Начной Свабоды” стаў кіраўнік выбарчага штабу прэтэндэнта на прэзыдэнта Ўладзімера Някляева, Андрэй Дзьмітрыеў, які дзяжурыў ля перадвыбарчага намёту на праспэкце Незалежнасьці ў Менску, побач з ГУМам, дзе круглыя суткі зьбіраюць подпісы за Някляева.
Актывісты ініцыятыўнай групы па вылучэньні Рыгора Кастусёва кандыдатам у прэзыдэнты ад Партыі БНФ зладзілі ў Менску мэгапікет пад назвай «Праспэкт нацыянальнага сьцяга».
Гаспадарчы суд Менску сёньня прыняў рашэньне ліквідаваць інфармацыйна-кансалтынгаваю установу "Правы альянс". Пазоў пра пазбаўленьне "Правага альянсу" рэгістрацыі быў пададзены ў суд сталічным гарадзкім выканаўчым камітэтам.
На пасяджэньні ў Маскве Савету міністраў так званай "саюзнай дзяржавы" Беларусі і Расеі прэм'ер Расеі Ўладзімер Пуцін заклікаў кіраўніка ўраду Беларусі Сяргея Сідорскага разьвіваць дачыненьні паміж краінамі незалежна ад "бягучай каньюнктуры".
Напярэдадні выходных павялічваецца актыўнасьць працы зьбіральнікаў подпісаў за вылучэнцаў на кандыдата ў прэзыдэнты. А сёньня гэтаму спрыяла яшчэ й сонечнае надвор’е. Актывісты і выбарцы ахвотна дзяліліся з карэспандэнтамі «Свабоды» сваімі навінамі ды ўражаньнямі.
Прэзыдэнт Вэнэсуэлы Ўга Чавес, які 16 кастрычніка наведае Беларусь з рабочым візытам, агледзіць экспазыцыю нафтавага і газавага абсталяваньня. Акрамя таго высокі госьць азнаёміцца з магчымасьцямі будаўнічай галіны Беларусі.
15 кастрычніка зьбіральнікаў подпісаў, якія працуюць каля менскага ГУМу, бясплатна частавалі юшкай і блінамі з чырвонай ікрой. Ініцыятыву праявіла група Ўладзімера Някляева.
Сябры Партыі БНФ правялі масавы пікет па зборы подпісаў увечары 15 кастрычніка, пашыхтаваўшыся зь бел-чырвона-белымі сьцягамі ўздоўж праспэкту Незалежнасьці паміж плошчамі Якуба Коласа і Перамогі.
23 вэтэраны Камуністычнай партыі Кітаю распаўсюдзілі на гэтым тыдні адкрыты ліст з патрабаваньнямі спыніць здушэньне свабоды слова і адмяніць цэнзуру ў краіне.
Паведамленьні пра тое, што Аляксандар Лукашэнка ў часе нядаўняга візыту ў Турэччыну мог абмяркоўваць з патрыярхам канстантынопальскім Варфаламеем магчымасьць стварэньня аўтакефаліі Беларускай праваслаўнай царквы, абсурдныя і правакацыйныя, заявіў кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі Ўладзімер Макей.
Былы камандзір брыгады спэцназу Ўладзімер Барадач папрасіў палітычнага прытулку ў Нямеччыне. Сёньня ён даў эксклюзіўнае інтэрвію Радыё Свабода.
Тэхнічная місія Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЭ раіць накіраваць у Беларусь доўгатэрміновую місію для назіраньня за хадой кампаніі па выбарах прэзыдэнта Беларусі.
Прэтэндэнт у прэзыдэнты Алесь Міхалевіч заявіў, што лічыць неабходным даць гарантыі сёньняшняму прэзыдэнту, ня ставіць мэтай далучэньне Беларусі да Эўразьвязу, а пытаньне вяртаньня старых дзяржаўных сымбаляў пакіне на разгляд парлямэнту.
15 кастрычніка патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук накіроўваецца ў Стакгольм. У сталіцы Швэцыі ён правядзе два дні на запрашэньне міністра замежных спраў гэтай краіны Карла Більда.
Сёньня ў Маскве заплянавана паседжаньне савету міністраў так званай “саюзнай дзяржавы”, у якім возьме ўдзел прэм'ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі. Таксама пройдзе сустрэча кіраўнікоў урадаў Беларусі, Казахстану і Расеі.
На сайце «Свабоды» апублікаваныя Анкеты кандыдатаў на прэзыдэнта. З 15 патэнцыйных прэтэндэнтаў на пасаду кіраўніка дзяржавы на прапанову «Свабоды» адгукнуліся 11.
Прыкметна схаладнела, і праца ініцыятыўных груп па зборы подпісаў за кандыдатаў на прэзыдэнта стала больш складанай. Але на вуліцах гарадоў далей стаяць пікеты зборшчыкаў подпісаў, некаторыя паставілі маленькія намёты.
Кожны дзень у Менску, у пераходзе са станцыі мэтро «Плошча Якуба Коласа» да Камароўскага рынку зьбірае подпісы за Яраслава Раманчука вядомы апазыцыйны палітык, былы дэпутат Вярхоўнага Савета 13-га скліканьня Павал Знавец.
Расейскія СМІ каэнтуюць прэсавую канфэрэнцыю кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі РФ Сяргея Нарышкіна з беларускімі журналістамі.
Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ аб скліканьні IV Усебеларускага народнага сходу 6—7 сьнежня ў Менску. Своеасаблівы "народны хурал" арганізуецца з мэтай, як тлумачыцца ў дакумэнце, "рэалізацыі канстытуцыйнага права грамадзянаў удзельнічаць у абмеркаваньні пытаньняў дзяржаўнага і грамадзкага жыцьця".
Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына пракамэнтавала "Свабодзе" думку пра тое, што трэба ануляваць вынікі прэзыдэнцкіх выбараў 2006-га году, бо Аляксандар Лукашэнка падаў непраўдзівыя зьвесткі пра сябе.
ЦВК прыняў палажэньне аб правядзеньні дэбатаў паміж кандыдатамі на прэзыдэнта. Тэледэбаты адбудуцца на Першым нацыянальным канале з 19-й да 20-й гадзіны.
Старшыя ЦВК адзначыла, што “папярэджаньне – нават мяккая мера”. "Але мы пайшлі на гэты крок, бо хочам зрабіць выбары максымальна плюралістычнымі”, – адзначыла Ярмошына.
Ацэньваць маёмасьць, якія выносіцца на таргі, цяпер могуць толькі дзяржаўныя арганізацыі.
Карэспандэнт Кіргіскай службы Радыё Свабода змог дазваніцца за былога прэзыдэнта Кіргізстану Курманбека Бакіева ў яго менскім доме і ўзяць інтэрвію.
Госьць ранішняга эфіру - міжнародны назіральнік на выбарах, юрыст праваабарончага цэнтру “Вясна” Ўладзімер Лабковіч.
На сёньняшнім паседжаньні ЦВК патлумачаць новыя палажэньні Выбарчага кодэксу адносна дэкляраваньня кандыдатамі ў прэзыдэнты сваіх прыбыткаў і маёмасьці.
Чацьверты Ўсебеларускі народны сход пройдзе ў Менску 6-7 сьнежня 2010 году. Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандар Лукашэнка.
Падчас брыфінгу для беларускіх журналістаў кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта Расеі Сяргей Нарышкін заявіў, што Масква зможа і далей кантактаваць з Аляксандрам Лукашэнкам, калі той адумаецца і ня будзе больш шкодзіць двухбаковым дачыненьням. Што хаваецца за гэтымі заявамі?
Ліхія прыгоды зь бел-чырвона-белым сьцягам каля ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў за Віталя Рымашэўскага будуць працягвацца. Такое папярэджаньне агучылі маладзёны, якія напярэдадні намагаліся зьняць сьцяг.
Прэзыдэнт Вэнэсуэлы Уга Чавэс накіраваўся ў вялікае міжнароднае турнэ. Цягам 10 дзён ён наведае Расею, Беларусь, Украіну, Іран, Сырыю і Партугалію.
Загрузіць яшчэ