Сініка Хурскайнэн выказала спадзяваньне, што Беларусь зробіць крокі ў бок Эўропы, а таксама дадала, што пасьля свайго візыту ў Менск «спрабуе атрымаць дадатковую інфармацыю па Беларусі».
5 кастрычніка ў Менску каля Камароўскага рынку адразу некалькі ініцыятыўных групаў зьбіралі подпісы за сваіх кандыдатаў на прэзыдэнта. Пад бел-чырвона-белым апазыцыйным сьцягам, які трэпле халодны пранізьлівы вецер, ідзе збор подпісаў за намесьніка старшыні партыі БНФ Рыгора Кастусёва. Найчасьцей, аднак, людзі вакол згадвалі імя Зянона Пазьняка. Чаму?
Студэнтаў Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту імя Максіма Танка з пагрозамі і абяцаньнямі розных прэфэрэнцыяў прымушаюць стаяць у пікетах па зборы подпісаў за Аляксандра Лукашэнку.
Былы прэзыдэнт Кіргізстану пакінуў Беларусь і вылецеў у Турэччыну з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, а таксама ягоным малодшым сынам Мікалаем.
Ініцыятыўныя групы кандыдатаў на прэзыдэнта падсумоўваюць першыя прамежкавыя вынікі сваёй працы. За 5 дзён групы апазыцыйных кандыдатаў здолелі сабраць ад 13 да 22 тысяч подпісаў. Выбарчыя пікеты кандыдатаў ад партыяў БНФ і БХД упрыгожваюць бел-чырвона-белыя нацыянальныя сьцягі.
Як кандыдаты ў прэзыдэнты Беларусі ставяцца да абвастрэньня канфлікту паміж Крамлём і Лукашэнкам? Ці будуць яны выкарыстоўваць гэта ў сваёй выбарчай кампаніі, а калі будуць, то як?
Расейскія мэдыі шырока камэнтуюць цяперашнюю стадыю беларуска-расейскага канфлікту, прэсавую канфэрэнцыю Аляксандра Лукашэнкі для расейскіх журналістаў і відэазварот Дзьмітрыя Мядзьведзева.
Папулярнае турэцкае выданьне haber3 зьмясьціла на сваіх старонках відэафрагмэнт сустрэчы Рэджэпа Таіла Эрдагана і Аляксандра Лукашэнкі ў стамбульскім бюро прэм’ера Турэччыны.
Пра гэта заявіў журналістам у Страсбургу палітычны дарадца генэральнай дырэкцыі па дэмакратыі і палітычных пытаньнях Рады Эўропы Майкл Інглдоў.
Старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына разьлічвае, што расейскія назіральнікі падыдуць аб'ектыўна да ацэнкі прэзыдэнцкіх выбараў і ня будуць выконваць нечы палітычны заказ.
У аўторак, сераду і чацьвер будуць зноў паказаныя ўсе тры часткі скандальнага фільму НТВ "Хросны бацька". А ў панядзелак расейскія тэлеканалы “Вести”, “1 канал” і “НТВ” прысьвяцілі частку свайго інфармацыйнага эфіру Беларусі і Аляксандру Лукашэнку.
Госьць “Начной Свабоды” – палітоляг Уладзімер Мацкевіч. У размове зь ім сярод іншага пра тое, як заявы расейскага прэзыдэнта Мядзьведзева могуць паўплываць на беларускія выбары.
Лічба тыдня: 500 даляраў сярэдняга заробку 17 прэтэндэнтаў: хто дойдзе да фіналу? Ці парушыў Лукашэнка выбарчае заканадаўства? Цень забітага кацяняці над выбарчай кампаніяй Някляева
Старшыня Лібэральна-дэмакратычнай партыі Беларусі Сяргей Гайдукевіч паведаміў карэспандэнту «Радыё Свабода», што актывісты ягонай ініцыятыўнай групы пакуль зьбіраюць подпісы, ходзячы па кватэрах шматпавярховых дамоў. Як гэта адбываецца?
Нягледзячы на тое, што віцебскі гарвыканкам падчас гэтай выбарчай кампаніі ўвогуле не прымаў адмысловага рашэньня пра забарону подпісаў у пэўных месцах, актывісты ініцыятыўных груп не сьпяшаюцца выкарыстаць магчымасьці масавага збору подпісаў на вуліцы.
Група грамадзянаў са Смаргоні атрымала сёньня рашэньне суду на сваю скаргу на прэзыдыюм райсавету і райвыканкаму, якія ня ўключылі ў склад тэрытарыяльнай камісіі іх вылучэнца — Алеся Дзергачова.
Каму адрасаваны відэазварот Дзьмітрыя Мядзьведзева на тэму беларуска-расейскіх стасункаў? Свой адказ на гэтае пытаньне прапануе Яўгені Мінчанка, дырэктар Міжнароднага інстытуту палітычнай экспэртызы (Масква).
Сёньня адкрылася восеньская сэсія Палаты прадстаўнікоў. І на першым жа паседжаньні дэпутаты ўнесьлі зьмяненьні ў пагадненьні, якія дзейнічаюць у рамках Мытнага саюзу Беларусі, Казахстану і Расеі. З гэтай нагоды экспэрты адзначаюць: дакумэнты Мытнага саюзу пачалі працаваць усяго тры месяцы таму, а іх ужо неабходна карэктаваць.
У Тбілісі зь Менскам складваюцца “выдатныя адносіны”, і Грузія мае падставы разьлічваць, што з боку Беларусі сувэрэнітэту краіны нічога не пагражае, – заявіла ў панядзелак намесьнік міністра замежных справаў Грузіі Ніно Каландадзэ.
З чым зьвязаны нечаканы візыт кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Турэччыну? Паводле прэзыдэнцкай прэс-службы, гэты візыт пачаўся 2 кастрычніка. Кіраўнік Беларусі прыляцеў у Турэччыну разам са сваім малодшым сынам Мікалаем.
Прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў у апошнім відэаблогу выступіў з жорсткай крытыкай на адрас Лукашэнкі. Як паўплывае абвастрэньне канфлікту паміж афіцыйнымі Менскам і Масквою на выбарчую кампанію ў Беларусі?
Прадстаўнікі грамадзкага сэктару Беларусі — удзельнікі праектаў у рамках праграмы Эўразьвязу "Ўсходняе партнэрства" — адрэагавалі на заяву кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі і Грамадзка-кансультатыўнай рады.
Відэазварот прэзыдэнта РФ Дзьмітрыя Мядзьведзева і бягучы стан беларуска-расейскіх адносінаў камэнтуе расейскі публіцыст Леанід Радзіхоўскі.
Былы прэзыдэнт Пакістану Пэрвэз Мушараф сказаў нашаму радыё, што ён мае намер вярнуцца да ўлады разам з новай партыяй, якую ён стварыў пад выбары 2013 году.
Уладзімера Шульжыцкага выклікалі ва Ўпраўленьне КДБ па Смаргонскім раёне і папярэдзілі за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі "Моладзь БНФ".
Пазытыўных крокаў з боку Беларусі ў кірунку Рады Эўропы няма, заявіў Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы Мэўлют Чавушаглу.
Гэтак азагаловіў свой камэнтар да ўчорашняга відэазвароту прэзыдэнта Расеі расейскі публіцыст Ільля Мільштэйн.
Антырасейская рыторыка прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі зрабіла ўплыў на стаўленьне да яго ў Расеі, заявіла прэсавы сакратар прэзыдэнта РФ Натальля Цімакова.
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ратыфікавалі міжурадавае пагадненьне аб вызначэньні пункту сутыку дзяржаўных межаў Беларусі, Латвіі і Расеі.
Хаця Лукашэнка публічна адмовіўся завесьці сабе блог (а дарэмна - мог бы троліць Мядзьведзева ды чаціцца за жыцьцё з Уга Чавэсам), усё-ткі беларуская ўлада робіць нясьмелыя спробы быць або хоць здавацца сучаснай.
Мядзьведзеў у відэаблогу з крытыкай Лукашэнкі нагадаў, што з аналягічным зваротам год таму ён выказваўся на адрас прэзыдэнта Украіны Віктара Юшчанкі, які ўрэшце страціў пасаду не без дапамогі Масквы.
За зачыненымі дзьвярыма дэпутаты ПП НС абмеркавалі і ратыфікавалі пагадненьне паміж урадамі Беларусі і Кітаю пра ўзаемную абарону сакрэтнай інфармацыі.
Відэазварот прэзыдэнта Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева мы папрасілі пракамэнтаваць расейскага палітоляга Станіслава Бялкоўскага.
Зарэгістраваны ў Літве Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў апублікаваў папярэднія зьвесткі апытаньня, праведзенага ў верасьні 2010 году.
Намесьнік старшыні Палаты прадстаўнікоў Віктар Гумінскі пракамэнтаваў стан беларуска-расейскіх дачыненьняў.
Супрацоўнікі МУС Беларусі атрымалі спэцыяльныя рэкамэндацыі, як сябе паводзіць са зьбіральнікамі подпісаў за патэнцыйных кандыдатаў на прэзыдэнта.
Парлямэнцкія слуханьні на тэму пераводу эканомікі Беларусі ў інавацыйнае рэчышча плянуе правесьці Палата прадстаўнікоў.
На думку прэзыдэнта Расеі, кіраўнік Беларусі "выходзіць далёка за рамкі ня толькі дыпляматычных правілаў, але і элемэнтарнай людзкой прыстойнасьці". За якія рамкі гатовы выйсьці Дзьмітры Мядзьведзеў?
Прэзыдэнт Вэнэсуэлы ў хуткім часе зьбіраецца наведаць Іран і Беларусь. "Мы паедзем у Беларусь, каб працягнуць разгляд пагадненьняў у сфэры навукі, тэхнікі і эканомікі. Мы наведаем і Тэгеран", - заявіў Чавэс.
Сёньня ў Авальнай залі Дому ўраду пачынаецца чарговая сэсія Палаты прадстаўнікоў. Традыцыйна на восеньскіх сэсіях прымаецца бюджэт краіны. Але сёлета гэтага пытаньня ў парадку дня ня будзе.
Прэзыдэнт РФ Дзьмітры Мядзьведзеў у сваім відэаблогу рэзка скрытыкаваў Аляксандра Лукашэнку і прыгадаў беларускую апазыцыю.
Зборшчыкаў подпісаў за вылучэньне кандыдатам у прэзыдэнты Беларусі сустаршыні БХД Віталя Рымашэўскага не пусьцілі ў інтэрнат Гомельскага мэдычнага ўнівэрсытэту.
Старшыня Камітэту Дзяржаўнай думы Расеі ў справах СНД заявіў, што Лукашэнка “разумее сваё месца…, якое зводзіцца да месца аднаго з кіраўнікоў расейскіх суб’ектаў”.
На гэтым тыдні падведзеныя вынікі двух этапаў выбарчай кампаніі ў Беларусі — рэгістрацыі ініцыятыўных групаў патэнцыйных кандыдатаў на прэзыдэнта і фармаваньня тэрытарыяльных выбарчых камісій.
«Хто зь беларускіх палітыкаў, на вашу думку, можа скласьці канкурэнцыю Аляксандру Лукашэнку на гэтых выбарах?» Адказваюць мінакі Івацэвічаў.
Менскі спальны мікрараён Сухарава. 2 кастрычніка ля самай вялікай крамы з раніцы разгарнуўся кірмаш, дзе можна набыць бульбы, мяса, мёду, выпіць піва з шашлыкамі і паставіць подпіс за тое, каб Аляксандр Лукашэнка змог балятавацца у чацьвёрты раз.
Лукашэнка сустрэнецца з прэм’ер-міністрам і прэзыдэнтам Турэцкай Рэспублікі.
У Горадні прыхільнікі Рыгора Кастусёва першымі пачалі зьбіраць подпісы, наладзіўшы пікет пры ўваходзе на Цэнтральны рынак. Цікаўных да выбараў выявілася шмат.
Толькі 8 подпісаў за вылучэньне Рыгора Кастусёва пасьпеў сабраць баранавіцкі індывідуальны прадпрымальнік Мікола Чарнавус, як зьявілася міліцыя.
Гомельскі абласны суд адхіліў скаргі Партыі БНФ і Аб’яднанай грамадзянскай партыі на рашэньне аблвыканкаму й прэзідыюму аблсавету наконт фармавання абласной камісію па выбарах прэзыдэнта Беларусі. Дэмакраты аспрэчвалі склад камісіі, якую сфармавалі без прадстаўнікоў апазыцыйных дэмакратычных партыяў.
Загрузіць яшчэ