Старшыня Лібэральна-дэмакратычнай партыі Беларусі Сяргей Гайдукевіч паведаміў карэспандэнту «Радыё Свабода», што актывісты ягонай ініцыятыўнай групы пакуль зьбіраюць подпісы, ходзячы па кватэрах шматпавярховых дамоў. Як гэта адбываецца?
Нягледзячы на тое, што віцебскі гарвыканкам падчас гэтай выбарчай кампаніі ўвогуле не прымаў адмысловага рашэньня пра забарону подпісаў у пэўных месцах, актывісты ініцыятыўных груп не сьпяшаюцца выкарыстаць магчымасьці масавага збору подпісаў на вуліцы.
Група грамадзянаў са Смаргоні атрымала сёньня рашэньне суду на сваю скаргу на прэзыдыюм райсавету і райвыканкаму, якія ня ўключылі ў склад тэрытарыяльнай камісіі іх вылучэнца — Алеся Дзергачова.
Каму адрасаваны відэазварот Дзьмітрыя Мядзьведзева на тэму беларуска-расейскіх стасункаў? Свой адказ на гэтае пытаньне прапануе Яўгені Мінчанка, дырэктар Міжнароднага інстытуту палітычнай экспэртызы (Масква).
Сёньня адкрылася восеньская сэсія Палаты прадстаўнікоў. І на першым жа паседжаньні дэпутаты ўнесьлі зьмяненьні ў пагадненьні, якія дзейнічаюць у рамках Мытнага саюзу Беларусі, Казахстану і Расеі. З гэтай нагоды экспэрты адзначаюць: дакумэнты Мытнага саюзу пачалі працаваць усяго тры месяцы таму, а іх ужо неабходна карэктаваць.
У Тбілісі зь Менскам складваюцца “выдатныя адносіны”, і Грузія мае падставы разьлічваць, што з боку Беларусі сувэрэнітэту краіны нічога не пагражае, – заявіла ў панядзелак намесьнік міністра замежных справаў Грузіі Ніно Каландадзэ.
З чым зьвязаны нечаканы візыт кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Турэччыну? Паводле прэзыдэнцкай прэс-службы, гэты візыт пачаўся 2 кастрычніка. Кіраўнік Беларусі прыляцеў у Турэччыну разам са сваім малодшым сынам Мікалаем.
Прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў у апошнім відэаблогу выступіў з жорсткай крытыкай на адрас Лукашэнкі. Як паўплывае абвастрэньне канфлікту паміж афіцыйнымі Менскам і Масквою на выбарчую кампанію ў Беларусі?
Прадстаўнікі грамадзкага сэктару Беларусі — удзельнікі праектаў у рамках праграмы Эўразьвязу "Ўсходняе партнэрства" — адрэагавалі на заяву кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі і Грамадзка-кансультатыўнай рады.
Відэазварот прэзыдэнта РФ Дзьмітрыя Мядзьведзева і бягучы стан беларуска-расейскіх адносінаў камэнтуе расейскі публіцыст Леанід Радзіхоўскі.
Былы прэзыдэнт Пакістану Пэрвэз Мушараф сказаў нашаму радыё, што ён мае намер вярнуцца да ўлады разам з новай партыяй, якую ён стварыў пад выбары 2013 году.
Уладзімера Шульжыцкага выклікалі ва Ўпраўленьне КДБ па Смаргонскім раёне і папярэдзілі за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі "Моладзь БНФ".
Пазытыўных крокаў з боку Беларусі ў кірунку Рады Эўропы няма, заявіў Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы Мэўлют Чавушаглу.
Гэтак азагаловіў свой камэнтар да ўчорашняга відэазвароту прэзыдэнта Расеі расейскі публіцыст Ільля Мільштэйн.
Антырасейская рыторыка прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі зрабіла ўплыў на стаўленьне да яго ў Расеі, заявіла прэсавы сакратар прэзыдэнта РФ Натальля Цімакова.
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ратыфікавалі міжурадавае пагадненьне аб вызначэньні пункту сутыку дзяржаўных межаў Беларусі, Латвіі і Расеі.
Хаця Лукашэнка публічна адмовіўся завесьці сабе блог (а дарэмна - мог бы троліць Мядзьведзева ды чаціцца за жыцьцё з Уга Чавэсам), усё-ткі беларуская ўлада робіць нясьмелыя спробы быць або хоць здавацца сучаснай.
Мядзьведзеў у відэаблогу з крытыкай Лукашэнкі нагадаў, што з аналягічным зваротам год таму ён выказваўся на адрас прэзыдэнта Украіны Віктара Юшчанкі, які ўрэшце страціў пасаду не без дапамогі Масквы.
За зачыненымі дзьвярыма дэпутаты ПП НС абмеркавалі і ратыфікавалі пагадненьне паміж урадамі Беларусі і Кітаю пра ўзаемную абарону сакрэтнай інфармацыі.
Відэазварот прэзыдэнта Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева мы папрасілі пракамэнтаваць расейскага палітоляга Станіслава Бялкоўскага.
Зарэгістраваны ў Літве Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў апублікаваў папярэднія зьвесткі апытаньня, праведзенага ў верасьні 2010 году.
Намесьнік старшыні Палаты прадстаўнікоў Віктар Гумінскі пракамэнтаваў стан беларуска-расейскіх дачыненьняў.
Супрацоўнікі МУС Беларусі атрымалі спэцыяльныя рэкамэндацыі, як сябе паводзіць са зьбіральнікамі подпісаў за патэнцыйных кандыдатаў на прэзыдэнта.
Парлямэнцкія слуханьні на тэму пераводу эканомікі Беларусі ў інавацыйнае рэчышча плянуе правесьці Палата прадстаўнікоў.
На думку прэзыдэнта Расеі, кіраўнік Беларусі "выходзіць далёка за рамкі ня толькі дыпляматычных правілаў, але і элемэнтарнай людзкой прыстойнасьці". За якія рамкі гатовы выйсьці Дзьмітры Мядзьведзеў?
Прэзыдэнт Вэнэсуэлы ў хуткім часе зьбіраецца наведаць Іран і Беларусь. "Мы паедзем у Беларусь, каб працягнуць разгляд пагадненьняў у сфэры навукі, тэхнікі і эканомікі. Мы наведаем і Тэгеран", - заявіў Чавэс.
Сёньня ў Авальнай залі Дому ўраду пачынаецца чарговая сэсія Палаты прадстаўнікоў. Традыцыйна на восеньскіх сэсіях прымаецца бюджэт краіны. Але сёлета гэтага пытаньня ў парадку дня ня будзе.
Прэзыдэнт РФ Дзьмітры Мядзьведзеў у сваім відэаблогу рэзка скрытыкаваў Аляксандра Лукашэнку і прыгадаў беларускую апазыцыю.
Зборшчыкаў подпісаў за вылучэньне кандыдатам у прэзыдэнты Беларусі сустаршыні БХД Віталя Рымашэўскага не пусьцілі ў інтэрнат Гомельскага мэдычнага ўнівэрсытэту.
Старшыня Камітэту Дзяржаўнай думы Расеі ў справах СНД заявіў, што Лукашэнка “разумее сваё месца…, якое зводзіцца да месца аднаго з кіраўнікоў расейскіх суб’ектаў”.
На гэтым тыдні падведзеныя вынікі двух этапаў выбарчай кампаніі ў Беларусі — рэгістрацыі ініцыятыўных групаў патэнцыйных кандыдатаў на прэзыдэнта і фармаваньня тэрытарыяльных выбарчых камісій.
«Хто зь беларускіх палітыкаў, на вашу думку, можа скласьці канкурэнцыю Аляксандру Лукашэнку на гэтых выбарах?» Адказваюць мінакі Івацэвічаў.
Менскі спальны мікрараён Сухарава. 2 кастрычніка ля самай вялікай крамы з раніцы разгарнуўся кірмаш, дзе можна набыць бульбы, мяса, мёду, выпіць піва з шашлыкамі і паставіць подпіс за тое, каб Аляксандр Лукашэнка змог балятавацца у чацьвёрты раз.
Лукашэнка сустрэнецца з прэм’ер-міністрам і прэзыдэнтам Турэцкай Рэспублікі.
У Горадні прыхільнікі Рыгора Кастусёва першымі пачалі зьбіраць подпісы, наладзіўшы пікет пры ўваходзе на Цэнтральны рынак. Цікаўных да выбараў выявілася шмат.
Толькі 8 подпісаў за вылучэньне Рыгора Кастусёва пасьпеў сабраць баранавіцкі індывідуальны прадпрымальнік Мікола Чарнавус, як зьявілася міліцыя.
Гомельскі абласны суд адхіліў скаргі Партыі БНФ і Аб’яднанай грамадзянскай партыі на рашэньне аблвыканкаму й прэзідыюму аблсавету наконт фармавання абласной камісію па выбарах прэзыдэнта Беларусі. Дэмакраты аспрэчвалі склад камісіі, якую сфармавалі без прадстаўнікоў апазыцыйных дэмакратычных партыяў.
У 2011 годзе сярэднегадавая цана газу для Беларусі складзе 220 даляраў за тысячу кубамэтраў. Пра гэта паведаміў у Менску намесьнік кіраўніка «Газпрому» Андрэй Круглоў.
У Калінкавічах мясцовыя кіраўнікі пачалі даволі арыгінальна зьбіраць подпісы за вылучэньне Аляксандра Лукашэнкі на чацьвёрты прэзыдэнцкі тэрмін. Напрыклад, мясакамбінат з нагоды Дня пажылых людзей зладзіў для сваіх былых працаўнікоў абед і канцэрт.
Сытуацыя ў Беларусі напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў стане галоўнай тэмай дзьвюх дыскусій на Канфэрэнцыі міжнародных няўрадавых арганізацый Рады Эўропы, якая адбудзецца 4-7 кастрычніка ў Страсбуры.
Праз 15 гадоў пасьля трагедыі ў небе над Бярозай, калі ваенны верталёт расстраляў паветраны шар з амэрыканскімі паветраплавальнікамі, Аляксандар Лукашэнка выказаў сваю вэрсію надзвычайнага здарэньня.
Удзельнікі кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» назвалі плюсы і мінусы, якія ўласьцівыя пачатку сёлетняй прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі.
Аляксандар Лукашэнка сёньня правёў першую прэсавую канфэрэнцыю пасьля абвяшчэньня прэзыдэнцкіх выбараў. Аўдыторыю ён сабе абраў, запрасіўшы больш за 100 журналістаў з расейскіх рэгіёнаў. Такі прэс-тур ладзіўся ўжо восьмы раз.
Ініцыятыўныя групы працягваюць збор подпісаў у падтрымку патэнцыйных кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта. Каб быць зарэгістраваным, трэба сабраць ня менш за 100 тысяч подпісаў. Гэты этап выбарчай кампаніі будзе працягвацца да 30 кастрычніка.
14 дэмакратычных партый, арганізацый і ініцыятыў дамовіліся каардынаваць дзейнасьць падчас выбараў. Праца пройдзе ў рамках кампаніі "За справядлівыя выбары 2010". Пра гэтыя намеры расказалі старшыня партыі "Справядлівы сьвет" Сяргей Калякін і адзін зь лідэраў руху "За свабоду" Віктар Карняенка.
Кампанія "За справядлівыя выбары", якую арганізуюць 14 дэмакратычных партый і аб'яднаньняў, на прэзыдэнцкіх выбарах вылучыць ва ўчастковыя выбарчыя камісіі тысячу назіральнікаў і 500 чалавек ва ўчастковыя камісіі.
Некаторыя блогеры ўважліва вывучылі вывешаныя на сайце ЦВК сьпісы ініцыятыўных групаў патэнцыйных кандыдатаў у прэзыдэнты і паставілі пад сумнеў карэктнасьць некаторых сьпісаў. Як тлумачаць "накладкі" самі прэтэндэнты?
З пункту гледжаньня арганізацыі выбарчага працэсу першыя два тыдні выбарчай кампаніі 2010 года амаль нічым не адрозьніваюцца ад першых двух тыдняў кампаніі на выбарах 2006 году. Гэтак лічаць праваабаронцы Беларускага Хэльсінскага камітэту і "Вясны", якія ўдзельнічаюць у кампаніі"Праваабаронцы за свабодныя выбары".
Канстытуцыйны суд Украіны адмяніў палітычную рэформу 2004 году і вярнуў у дзеяньне Канстытуцыю 1996 году. Рашэньне сёньня абвясьціў старшыня Канстытуцыйнага суду Анатоль Галавін.
Кіраўнік Беларусі правёў першую прэсавую канфэрэнцыю пасьля абвяшчэньня выбараў. У якасьці аўдыторыі ён абраў журналістаў з расейскіх рэгіёнаў. Прэсавая канфэрэнцыя Лукашэнкі доўжылася чатыры з паловай гадзіны.
Загрузіць яшчэ