Аддзел культуры Івацэвіцкага райвыканкаму, зеленаборскі сельскі дом культуры плянуе праводзіць канцэрты-акцыі пад назвай «За Бацьку». Ужо падрыхтаваныя афішы.
У Пружанах мужчына ланцугом, на якім трымаюць сабаку, пабіў зьбіральніцу подпісаў за вылучэньне Мікалая Статкевіча.
Актывісты ініцыятыўных груп працягваюць зьбіраць подпісы за вылучэньне кандыдатаў на прэзыдэнта. Сёньня у адным з вулічных пікетаў удзельнічаў лідэр руху «За свабоду» Аляксандар Мілінкевіч.
У Гомелі ахова Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту транспарту накінулася на пікет па зборы подпісаў за вылучэньне кандыдатам на прэзыдэнта Ўладзімера Някляева.
Эўрапарлямэнт прысудзіў прэмію імя Сахарава "За свабоду думкі" Гільерма Фарыньясу, які правёў у турмах 11,5 гадоў.
Як адбілася варажнеча паміж Крамлём і Лукашэнкам на жыцьці ў беларуска-расейскім памежжы? Сёньня над гэтым пытаньнем разважаюць жыхары Гомельшчыны, Віцебшчыны ды Магілёўшчыны.
Сьледам за Ўладзімерам Някляевым ініцыятыўныя групы іншых кандыдатаў у прэзыдэнты таксама заяўляюць, што сабралі сто тысяч подпісаў, неабходных для рэгістрацыі. Сёньня ж Сяргей Рыжоў заявіў, што ён адмаўляецца ад прэзыдэнцкіх амбіцый. Такім чынам, барацьбу працягваюць 14 кандыдатаў.
Маскоўская гарадзкая дума на пазачарговым пасяджэньні 21 кастрычніка зацьвердзіла кандыдатуру 52-гадовага Сяргея Сабяніна, унесеную прэзыдэнтам Расеі Дзьмітрыем Мядзьведзевым на пасаду мэра Масквы.
Экспэрт фонду Маршала Ёрг Форбрыг у інтэрвію “Deutsche Welle” назваў адрозьненьні цяперашняй прэзыдэнцкай кампаніі ў Беларусі ад папярэдніх, а таксама патлумачыў, чаму яе вынікі не паўплываюць на дачыненьні Менску і Брусэлю.
Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі могуць спрыяць разьвіцьцю яе ўзаемаадносін з Захадам, заявіў міністар замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс, наведаўшы Менск разам з прэзыдэнтам Даляй Грыбаўскайце.
Яшчэ адзін прэтэндэнт на пасаду прэзыдэнта, начальнік сэктару зьнешнеэканамічнай дзейнасьці ААТ "Віцебскі плодаагароднінны камбінат" Сяргей Рыжоў, заявіў аб спыненьні збору подпісаў і зьняцьці з выбарчай кампаніі.
Міліцыя штодня мусіць разьбірацца з правапарушэньнямі, якія зьдзяйсьняюць п'яныя зьбіральнікі подпісаў за кандыдатаў у прэзыдэнты.
Аляксандар Лукашэнка заявіў, што не прэтэндуе на ўладу ў Расеі і што яму досыць прэзыдэнцтва ў Беларусі.
Прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце скептычна ацаніла прапанову Аляксандра Лукашэнкі наконт сумеснага будаўніцтва новай АЭС у Беларусі.
Прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце заклікала апазыцыйных кандыдатаў у прэзыдэнты аб’яднацца і выбраць адзінага кандыдата. У Менску адбылася сустрэча Грыбаўскайце і міністра замежных справаў Літвы Ажубаліса зь пяцьцю патэнцыйнымі кандыдатамі ў прэзыдэнты Беларусі.
Адміністрацыя Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Ф. Скарыны досыць нэрвова адрэагавала на арганізацыю пікетаў ля ўстановы дзеля збору подпісаў за вылучэньне кандыдатам на прэзыдэнта знанага беларускага паэта Ўладзімера Някляева.
Госьць “Начной Свабоды” – патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты ад Партыі БНФ Рыгор Кастусёў. Зь ім мы гаворым сярод іншага пра сустрэчу з прэзыдэнтам і міністрам замежных справаў Літвы.
20 кастрычніка сябры ініцыятыўнай групы Ўладзімера Някляева зьбіралі за яго подпісы каля шасьці асноўных ВНУ сталіцы. На ўваходзе ў Белдзяржунівэрсытэт з боку вуліцы Ленінградзкай вядомы паэт агітаваў сам за сябе і згадваў часы, калі быў студэнтам.
Патэнцыйныя кандыдаты на прэзыдэнта Рыгор Кастусёў, Уладзімер Някляеў, Андрэй Саньнікаў, Віталь Рымашэўскі, Яраслаў Раманчук сустрэліся з прэзыдэнтам Літвы Даляй Грыбаўскайце і міністрам замежных справаў Літвы Аўдронісам Ажубалісам.
Прэтэндэнт на прэзыдэнцтва Алесь Міхалевіч сёньня падарыў выбарчы кодэкс прарэктару магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Куляшова Ўладзімеру Ясеву. Прарэктар не дазволіў сябрам ініцыятыўнай групы і самому Міхалевічу зьбіраць подпісы ў студэнцкіх інтэрнатах унівэрсытэту.
У Ерэване праходзіць форум Рады Эўропы “Ў імя будучыні дэмакратыі”. Сярод удзельнікаў форуму – пяць прадстаўнікоў Беларусі. У ходзе дыскусіяў на форуме іх удзельнікі абмяркоўваюць тонкасьці дэмакратычных працэдур.
Візыт прэзыдэнта Літвы Далі Грыбаўскайце ў Менск камэнтуюць дэпутат Сойму Літвы Чэславас Юршэнас, палітолягі Кястуціс Гірнюс, Андрэй Фёдараў, кандыдат на пасаду прэзыдэнта Беларусі Яраслаў Раманчук.
Прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце, якая знаходзілася ў Менску з рабочым візытам, выказала Аляксандру Лукашэнку спадзяваньне, што пасьля прэзыдэнцкіх выбараў Беларусь стане больш адкрытай краінай і будзе абараняць правы чалавека.
Міністар замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс падпісаў са сваім беларускім калегам Сяргеем Мартынавым пагадненьне аб памежным руху.
За кандыдата ў прэзыдэнты Яраслава Раманчука сабрана 105 тысяч подпісаў.
Паводле крымінальна-працэсуальнага кодэксу, сёньня актывісту анархісцкага руху Cяргею Сьлюсару сьледчыя бабруйскай міліцыі павінны выставіць абвінавачаньне або выпусьціць яго на волю.
У сёлетнім "Індэксе свабоды прэсы", які штогод складае міжнародная праваабарончая арганізацыя "Рэпартэры бязь межаў", Беларусь заняла 154-е месца на 178 краінаў.
Літва гатовая «абараняць інтарэсы Беларусі ў Эўразьвязе настолькі, наколькі Беларусь будзе гэтага хацець». Пра гэта заявіла прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце, яка язнаходзіцца ў Менску з рабочым візытам.
Муляж у натуральную велічыню былога прэм'ер-міністра Ізраілю Арыэля Шарона будзе выстаўлены ў галерэі ў Тэль-Авіве, паведамляе “Бі-Бі-Сі”.
Кандыдат у прэзыдэнты ад Партыі БНФ Рыгор Кастусёў заявіў пра неабходнасьць нацыяналізацыі "Белтрансгазу".
Кіраўніка літоўскай дзяржавы чакаюць у Менску а 12-й гадзіне. Спадарыня Грыбаўскайце едзе зь Вільні ў Менск на аўтамабілі.
Падчас візыту літоўскага прэзыдэнта Далі Грыбаўскайце ў Менск можа быць закранута пытаньне, датычнае былога намесьніка міністра абароны Беларусі генэрала Ўладзімера Ўсхопчыка.
Ці аддалі свае подпісы за нейкага патэнцыйнага кандыдата жыхары Віцебску? Пра гэта карэспандэнтка Свабоды распытвала мінакоў на вуліцах абласнога цэнтру.
У Літве перад візытам Далі Грыбаўскайце ў Менск палітолягі згадваюць дамову аб спрошчаным памежным руху, якую Беларусь і Літва абяцаюць падпісаць апошнія два гады.
Ад 20 кастрычніка назіральнікі ад СНД пачынаюць афіцыйна сачыць за ходам выбарчай кампаніі ў Беларусі. Місію ачольвае выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў.
Госьць нашага начнога эфіру – актывіст кампаніі “Гавары праўду”, выдавец і паэт Міхась Башура, які ў аўторак выйшаў на волю, атрымаўшы штраф памерам 17,5 мільёна рублёў.
Наколькі часта зборшчыкі подпісаў выкарыстоўваюць у сваёй дзейнасьці беларускую мову? На якой мове аформленыя выбарчыя пікеты, падпісныя лісты? Ці гучыць беларускае слова ў размовах з выбарцамі?
Сёньня польскі ўрад разглядае новую доўгатэрміновую дамову на пастаўкі расейскага газу Газпрамам, якую ўчора бакі ўзгаднілі і парафавалі ў Маскве.
У Францыі сёньня – шосты дзень агульнанацыянальнага страйку. Аднак прэзыдэнт Сарказі заяўляе, што не адмовіцца ад плянаў пэнсійнай рэформы.
У Беларусі ўтворана 6 390 выбарчых участкаў. Пачалося вылучэньне прадстаўнікоў у склад выбарчых камісій. Палітычныя партыі, грамадзкія аб’яднаньні, працоўныя калектывы і грамадзяне маюць права вылучаць кандыдатуры ў склад выбаркамаў да 31 кастрычніка.
Стваральнікі інтэрнэт-сайту "Мірны атам" запісалі першы выпуск парадыйнага "Кандыдаты-шоў", прысьвечанага выбарчай кампаніі ў Беларусі. У ім дзейнічаюць пэрсанажы, вельмі падобныя да беларускіх палітыкаў.
Сёньняшні напад на парлямэнт Чачэнскай рэспублікі мы папрасілі пракамэнтаваць дырэктара радыёстанцыі “Рэха Каўказу” Андрэя Бабіцкага
Віцебскага актывіста, затрыманага ўчора па падазрэньні ў крымінальным злачынстве, сёньня выклікалі ў міліцыю. Ніякага злачынства міліцыянты больш ня згадвалі. Толькі сказалі, што забраны ўчора бел-чырвона-белы сьцяг Алесю Галаваню пакуль не аддадуць.
20 кастрычніка ў Менск з рабочым візытам прыяжджае прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце. Акрамя перамоваў з Аляксандрам Лукашэнкам, заплянаванае наведваньне Нацыянальнай бібліятэкі.
Камічны выпадак парушэньня выбарчага заканадаўства зафіксаваны актывістамі БХД у Бабруйску. У 7 паліклініцы подпісы за Лукашэнку зьбіраюць сярод наведнікаў незвычайным чынам.
Мясцовы жыхар прыйшоў на пікет, дзе зьбіраюцца подпісы ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі, з самаробным плякатам. На ім — фота вядомай асобы і шматзначны надпіс «Надо? Ел!»
У камісіях па выбарах прэзыдэнта паводле стану на 18 кастрычніка акрэдытавана больш за 267 назіральнікаў, паведамілі БелаПАН у Цэнтрвыбаркаме.
Грамадзянская кампанія "За свабодныя выбары" накіравала ў ЦВК заяву аб парушэньнях, дапушчаных ініцыятыўнай групай, якая зьбірае подпісы за вылучэньне Аляксандра. Лукашэнкі. Галоўнае абвінавачаньне — у выкарыстаньні адміністратыўнага рэсурсу.
Рада бясьпекі разглядае новую рэдакцыю Канцэпцыі нацыянальнай бясьпекі. "Сучасныя тэхналёгіі ўзьдзеяньня на масавую сьвядомасьць часам аказваюць больш разбуральны эфэкт, чым ужываньне традыцыйнай зброі", — заявіў А.Лукашэнка.
Патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Ўладзімер Някляеў заявіў Свабодзе, што, на ягоную думку, дэбаты паміж кандыдатамі ў прэзыдэнты, якія пройдуць на беларускім тэлебачаньні, павінен весьці незалежны ад уладаў вядучы.
Загрузіць яшчэ