Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маскву перадалі Сабяніну


Сяргей Сабянін выступае пасьля зацьвярджэньня мэрам Масквы
Сяргей Сабянін выступае пасьля зацьвярджэньня мэрам Масквы
Маскоўская гарадзкая дума на пазачарговым пасяджэньні 21 кастрычніка зацьвердзіла кандыдатуру 52-гадовага Сяргея Сабяніна, унесеную прэзыдэнтам Расеі Дзьмітрыем Мядзьведзевым на пасаду мэра Масквы. Бальшыню ў Думе складаюць дэпутаты ад кіроўчай партыі “Адзіная Расея”.

Супраць праграласавада фракцыя камуністаў, каб выказаць нязгоду з сыстэмай прызначэньня мясцовых кіраўнікоў у Расеі. Іншыя партыі ў Маскоўскай гарадзкой думе не прадстаўленыя.

Сабянін, выступаючы перад дэпутатамі, паабяцаў, у прыватнасьці, захаваць сацыяльныя льготы для масквічоў і забясьпечыць кантроль над дзейнасьцю маскоўскіх чыноўнікаў. Для вырашэньня транспартных праблем, паводле Сабяніна, неабходна стварыць у будучым годзе гарадзкі дарожны фонд.

Сабянін замяніў на пасадзе мэра Масквы Юрыя Лужкова, звольненага ў мінулым месяцы прэзыдэнтам Мядзьведзевым. Лужкоў кіраваў Масквой 18 гадоў.

Больш падрабязнасьцяў пра новага кіраўніка Масквы -- ТУТ
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG