Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: Беларусь як донар бясьпекі


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка
"Сучасныя тэхналёгіі ўзьдзеяньня на масавую сьвядомасьць часам аказваюць больш разбуральны эфэкт, чым ужываньне традыцыйнай зброі", — заявіў Аляксандар Лукашэнка.

Прэзыдэнт Беларусі адзначыў, што сучасныя выклікі і пагрозы дыктуюць неабходнасьць выпрацоўкі новых інструмэнтаў і мэханізмаў для процідзеяньня ім, перадае Інтэрфакс.

"Складаныя працэсы абумоўленыя зьяўленьнем новых цэнтраў сілы, суперніцтвам за доступ да прыродных рэсурсаў, хуткімі тэмпамі тэхналягічнай эвалюцыі, ростам значнасьці інфармацыйнай сфэры і абвастрэньнем глябальных праблем чалавецтва. Гэта прымушае па-новаму расстаўляць акцэнты".

Паводле кіраўніка дзяржавы, мэханізмы, якія дзейнічаюць у краіне, маюць патрэбу ва ўдасканаленьні. "Перш за ўсё трэба надаць іх працы папераджальны характар". "А для аматараў паразважаць пра ўяўную каньюнктурнасьць дзяржаўных рашэньняў хачу падкрэсьліць, што гэтая праца была пачатая яшчэ ў сьнежні мінулага году, а адпаведныя навуковыя пошукі вяліся на працягу апошніх трох гадоў. Так што ніякай прамой сувязі зь цяперашняй палітычнай сытуацыяй няма і быць ня можа", — падкрэсьліў Лукашэнка.

Лукашэнка таксама сказаў, што стан цяперашняй глябальнай і рэгіянальнай архітэктуры бясьпекі, прававых інструмэнтаў яе забесьпячэньня "не выклікае аптымізму". Акрамя таго, новае гучаньне апошнім часам атрымалі экалягічныя, гуманітарныя і інфармацыйныя пагрозы.

"Сучасныя тэхналёгіі ўзьдзеяньня на масавую сьвядомасьць часам аказваюць больш разбуральны эфэкт, чым ужываньне традыцыйнай зброі", — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

А. Лукашэнка таксама канстатаваў абвастрэньне праблем бясьпекі ў палітычнай сфэры. "Перш за ўсё гэта выяўляецца ў паўзучай дэградацыі ўжо існуючых сыстэм і мэханізмаў у гэтай галіне. У выкарыстаньні на міжнароднай арэне стратэгій, мэтадаў і прыёмаў, якія накіраваныя на стварэньне розных перашкод устойліваму разьвіцьцю іншых дзяржаў. Гэта, дарэчы, наўпрост тычыцца і нашай краіны ", — заявіў кіраўнік Беларусі.

"Нельга забываць і пра палітычнае гучаньне Канцэпцыі. Яна павінна паказаць усясьветнай супольнасьці транспарэнтнасьць і прадказальнасьць нашай палітыкі, надзейнасьць Беларусі як адказнага партнэра і донара бясьпекі", — сказаў Лукашэнка.

Па выніках паседжаньня па пытаньні «Аб зацьвярджэньні новай рэдакцыі нацыянальнай бясьпекі» Аляксандар Лукашэнка даў даручэньне цягам двух тыдняў дапрацаваць дакумэнт з улікам меркаваньняў чальцоў Рады бясьпекі і падаць яму на зацьверджаньне, паведамляе прэсавая служба кіраўніка дзяржавы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG