У якім стане перамовы па візавым пытаньні паміж афіцыйным Менскам і Брусэлем? Хто і чаму ў Эўразьвязе выступае супраць зьніжэньня цэнаў шэнгенскіх візаў для грамадзянаў Беларусі?
Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка не выключае магчымасьці стварэньня ў Беларусі сыстэм абавязковага мэдыцынскага страхаваньня. Аб гэтым ён заявіў сёньня, наведваючы Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтар дзіцячай анкалёгіі і гематалёгіі ў Бараўлянах. Кіраўнік дзяржавы таксама адзначыў, што заробак дактароў павінен у першую чаргу залежыць ад іхняга прафэсійнага ўзроўню. Чаму менавіта на мэдыкаў і настаўнікаў апошнім часам зьвернутая асаблівая ўвага кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнкі? Якія катэгорыі насельніцтва застаюцца пакуль абдзеленымі ўвагай кіраўніка дзяржавы? Якія перадвыбарчыя крокі могуць быць зробленыя ў дачыненьні да іншых сацыяльных групаў? На гэтыя пытаньні адказвае палітоляг, намесьнік рэдактара «Белгазеты» Віктар Марціновіч.
На прахадной прадпрыемства «Віпра», якое належыць Беларускаму таварыству глухіх, у працоўны час арганізавалі збор подпісаў за вылучэньне кандыдатам у прэзыдэнты на чацьвёрты тэрмін Аляксандра Лукашэнкі.
Пра гэта пацярпелы Андрэй Лядоўскі, сябра ініцыятыўных груп Яраслава Раманчука, Уладзімера Някляева і Мікалая Статкевіча, даведаўся ад участковага міліцыянта Першамайскага РАУС.
Да заканчэньня збору подпісаў за кандыдатаў у прэзыдэнты засталося 3 дні. Пікетаў некаторых прэтэндэнтаў ужо ня бачна, а сярод тых, хто ўпарта працягвае кампанію — зьбіральнікі подпісаў за лідэра «Эўрапейскай Беларусі» Андрэя Саньнікава.
Форум грамадзянскай супольнасьці Ўсходняга партнэрства выступіў з заявай, у якой даў ацэнку спробам улады наладзіць дыялёг зь недзяржаўнымі арганізацыямі.
У пачатку лістапада Беларусь плянуе наведаць зь візытам міністар замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі. Пра гэта паведаміла газэта “Rzeczpospolita", спаслаўшыся на блізкую да польскага МЗС крыніцу.
Прадстаўнікі тых кандыдатаў у прэзыдэнты, якія ўжо набралі неабходныя 100 тысяч подпісаў, пачалі здаваць падпісныя лісты на праверку ў тэрытарыяльныя раённыя выбарчыя камісіі. І тут адразу пачалі ўзьнікаць праблемы…
Пачалася кампанія вылучэньня кандыдатаў у склад участковых выбарчых камісіяў, якія будуць весьці падлік галасоў на прэзыдэнцкіх выбарах 19 сьнежня.
БХД патрабуе прыцягнуць да адказнасьці міністра юстыцыі Галаванава за грубае парушэньне заканадаўства. Міністэрства юстыцыі трэці раз адмовіла ў рэгістрацыі Партыі БХД, спаслаўшыся на “адмовы” шэрагу заснавальнікаў партыі.
Віцебскі прадпрымальнік Уладзімер Правальскі і дырэктар менскага таварыства з дадатковай адказнасьцю "Трывіюм" Дзьмітры Вус заявілі, што іхнія ініцыятыўныя групы сабралі па 100 тысяч подпісаў выбарцаў.
Саміт дазволіць удзельнікам “Усходняга партнэрства” ацаніць ступень прагрэсу гэтай праграмы, а таксама выпрацаваць праграму для будучых дзеяньняў, гаворыцца ў паведамленьні, распаўсюджаным прэс-службай Рады ЭЗ.
Добрыя двухбаковыя дачыненьні паміж Літвой і Беларусьсю павінны прынесьці карысьць ня толькі Эўропе, але і Расіі, сьцьвярджае дараднік прэзыдэнта Літвы Далі Грыбаўскайце Лаурынас Янавічус.
На сёньняшні дзень ініцыятыўная група кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляева сабрала 203 533 подпісы. Гэтую лічбу назвала "Свабодзе" прэсавы сакратар прэтэндэнта Юлія Рымашэўская.
Пра новае рашэньне Эўразьвязу, пра пэрспэктывы інтэграцыі Беларусі ў Эўразьвяз, а таксама пра іншыя рэчы гаворыць госьць “Начной Свабоды” - кіраўнік руху "За Свабоду" Аляксандар Мілінкевіч.
Якой палітычнай сымболікай карыстаюцца пры зборы подпісаў патэнцыйныя кандыдаты на прэзыдэнта? Вулічныя пікеты некаторых вылучэнцаў ад апазыцыі разьмяшчаюць на сваіх стэндах нацыянальную сымболіку бел-чырвона-белага колеру. Іншыя — уласную сымболіку, распрацаваную адмыслова пад выбары. Яшчэ прысутнічаюць сьцягі Эўразьвязу і дзяржаўныя сьцягі. А некаторыя пікеты — увогуле без палітычных сымбаляў.
Сёньняшняе рашэньне міністраў замежных справаў краін Эўразьвязу працягнуць візавыя санкцыі адносна беларускіх урадоўцаў камэнтуюць палітыкі і палітолягі.
Рада Эўразьвязу працягнула санкцыі адносна высокапастаўленых чыноўнікаў Беларусі да 31 кастрычніка 2011 году. Адначасова на такі ж пэрыяд Рада ЭЗ працягнула і мараторый на прымяненьне гэтых санкцый.
У панядзелак ініцыятыўная група Ўладзімера Някляева зьвярнулася да ўладаў суседніх краінаў —Украіны, Польшчы і Літвы — з просьбай забясьпечыць Беларусь празрыстымі скрынямі для галасаваньня.
Рада Эўразьвязу працягнула да 31 кастрычніка 2011 года санкцыі адносна высокапастаўленых чыноўнікаў Беларусі. У сьпіс увайшла 41 асоба разам з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.
Высілкамі менскага офісу Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе сёньня быў наладжаны круглы стол, які тычыўся наступстваў умяшаньня дзяржавы ў нацыянальны сэгмэнт сеткі Інтэрнэт.
Уладзімер Някляеў падаў у Цэнтрвыбаркам скаргу на парушэньні ініцыятыўнай групай Аляксандра Лукашэнкі выбарчага заканадаўства.
Сёньня кіраўнікі яшчэ трох ініцыятыўных груп патэнцыйных кандыдатаў у прэзыдэнты Беларусі заявілі, што пераадолелі бар’ер у 100 тысяч подпісаў.
Як стала вядома, Эўракамісія распрацавала "прамежкавы плян" паляпшэньня стасункаў з Беларусьсю. У чым сутнасьць гэтага пляну? Тлумачыць экспэрт Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў Дзяніс Мельянцоў.
Экспэрты з Швэцыі і Нарвэгіі, якія маюць азнаёміцца з дакумэнтамі аб сьмерці беларускага журналіста Алега Бябеніна, сёньня сёньня прыбылі ў Беларусь.
Беларускія гарады Кобрын і Слонім будуць ахоплены двума пілётнымі праектамі ў рамках агульнага пагадненьня, якое падпісалі сёньня прадстаўнікі Эўракамісіі, Праграмы разьвіцьця ААН і Міністэрства прыродных рэсурсаў Беларусі.
Прадстаўнік АБСЭ ў пытаньнях свабоды слова Дуня Міятавіч спадзяецца на зьмякчэньне заканадаўства Беларусі ў галіне рэгуляваньня інтэрнэту.
Міністры замежных справаў Польшчы і Швэцыі Радаслаў Сікорскі і Карл Більдт лічаць, што Эўрасаюз мусіць даць "пэрспэктыву пашырэньня" для краін-удзельніц праграмы “Усходняе партнэрства”.
Патэнцыйны кандыдат на выбарах прэзыдэнта Андрэй Саньнікаў выступіў са зваротам да беларусаў.
Сёмы ўдзельнік выбарчай гонкі заявіў пра збор неабходнай для рэгістрацыі колькасьці подпісаў. Ім стаў былы палітвязень Мікола Статкевіч.
Апэратыўна-тактычныя вучэньні Калектыўных сіл апэратыўнага рэагаваньня АДКБ "Узаемадзеяньне-2010" адкрываецца сёньня ў Чэлябінскай вобласьці Расеі.
Ініцыятыўная група па вылучэньні Алеся Міхалевіча кандыдатам у прэзыдэнты Беларусі пераадолела неабходны для рэгістрацыі статысячны рубеж.
Кандыдат у прэзыдэнты ад Партыі БНФ заклікае правесьці 29 кастрычніка "Пікет памяці", прысьвечаны трагічнай гадавіне масавага расстрэлу прадстаўнікоў нацыянальнай эліты ў Менскай турме НКУС у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году.
25 кастрычніка міністры замежных спраў краін Эўразьвязу зноў падоўжаць санкцыі ў дачыненьні да шэрагу беларускіх службоўцаў, у тым ліку і да А.Лукашэнкі. Неўязнымі ў Эўропу застануцца Ю.Падабед, Ю.Сівакоў, У.Навумаў, В.Шэйман і Л.Ярмошына.
Каля дзьвюх гадзін Аляксандар Мілінкевіч правёў на пікеце па зборы подпісаў за прэтэндэнта на ўдзел у прэзыдэнцкіх выбраў Рыгора Кастусёва – распавядаў пра кандыдата ад партыі БНФ і адказваў на пытаньні мінакоў, чаму адмовіўся балятавацца сам.
Кандыдат на прэзыдэнта прыехаў на пікет каля гандлёвага цэнтру «Кантынент», дзе за ягонае вылучэньне зьбіралі подпісы віцебскія актывісты.
Адразу шэсьць пікетаў пад бел-чырвона-белымі сьцягамі на цэнтральнай магілёўскай вуліцы Першамайскай арганізавала ініцыятыўная група прэтэндэнта на прэзыдэнта ад партыі БНФ Р.Кастусёва.
У Магілёве й Бабруйску адзін зь лідэраў БХД Павал Севярынец зьбіраў подпісы за свайго аднапартыйца, прэтэндэнта на прэзыдэнцтва Віталя Рымашэўскага.
У Цэнтравыбаркам паступаюць скаргі на дзейнасьць ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў за Аляксандра Лукашэнку.
Сябры ініцыятыўнай групы Ўладзімера Някляева пачалі збор подпісаў сярод беларусаў у сталіцах суседніх краінаў. Месцам збору подпісаў абраныя вакзалы, адкуль адыходзяць цягнікі на Менск.
Чальца прэзыдыюму Беларускага грамадзкага аб’яднаньня «Русь», выкладчыка Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце РБ Сяргея Шыптэнку звольнілі з працы без тлумачэньня прычын. Сам ён лічыць, што яго пазбавілі месца за супрацоўніцтва з расейскімі медыямі.
Патэнцыйны кандыдат на прэзыдэнцкую пасаду Віктар Цярэшчанка 22 кастрычніка заявіў, што ягоная ініцыятыўная група сабрала 103 800 подпісаў за вылучэньне кандыдатам на прэзыдэнта. Раней пра пераадоленьне 100-тысячнага рубяжа абвесьцілі ў ініцыятыўных групах Аляксандра Лукашэнкі, Уладзімера Някляева, Яраслава Раманчука і Андрэя Саньнікава.
3 апазыцыйныя кандыдаты заявілі пра выкананьне першай задачы ў выбарчай кампаніі. Усяго пра пераадоленую мяжу ў 100 тысяч подпісаў кажуць ініцыятыўныя групы 5 прэтэндэнтаў.
Каб здаць падпісныя лісты ў выбарчыя камісіі, у ініцыятыўных груп патэнцыйных кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта застаецца крыху больш за тыдзень. Як вядзецца гэта праца ў рэгіёнах? Каго апазыцыйныя актывісты вылучаюць ва ўчастковыя камісіі?
У Беларусі не плянуецца поўны перавод войска на прафэсійную аснову.
Патэнцыйны кандыдат на прэзыдэнцкую пасаду Віктар Цярэшчанка паведаміў, што ягоная ініцыятыўная група сабрала 103 800 подпісаў грамадзянаў, якія падтрымліваюць яго вылучэньне на прэзыдэнта.
Жыхары 50-кілямэтровай зоны сёлета, найверагодней, ня змогуць скарыстаць ільготны рэжым перасячэньня беларуска-літоўскай мяжы, пра які 20 кастрычніка дамовіліся міністры замежных спраў Беларусі і Літвы.
Патэнцыйныя кандыдаты ў прэзыдэнты Віталь Рымашэўскі, Мікола Статкевіч, Уладзімер Някляеў, Яраслаў Раманчук, Андрэй Саньнікаў, Аляксей Міхалевіч і Рыгор Кастусёў падпісаліся пад зваротам у абарону царквы "Новае Жыцьцё" і ў абарону права на свабоду веравызнаньня.
Загрузіць яшчэ