Патэнцыйныя кандыдаты на прэзыдэнта Рыгор Кастусёў, Уладзімер Някляеў, Андрэй Саньнікаў, Віталь Рымашэўскі, Яраслаў Раманчук сустрэліся з прэзыдэнтам Літвы Даляй Грыбаўскайце і міністрам замежных справаў Літвы Аўдронісам Ажубалісам.
Прэтэндэнт на прэзыдэнцтва Алесь Міхалевіч сёньня падарыў выбарчы кодэкс прарэктару магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Куляшова Ўладзімеру Ясеву. Прарэктар не дазволіў сябрам ініцыятыўнай групы і самому Міхалевічу зьбіраць подпісы ў студэнцкіх інтэрнатах унівэрсытэту.
У Ерэване праходзіць форум Рады Эўропы “Ў імя будучыні дэмакратыі”. Сярод удзельнікаў форуму – пяць прадстаўнікоў Беларусі. У ходзе дыскусіяў на форуме іх удзельнікі абмяркоўваюць тонкасьці дэмакратычных працэдур.
Візыт прэзыдэнта Літвы Далі Грыбаўскайце ў Менск камэнтуюць дэпутат Сойму Літвы Чэславас Юршэнас, палітолягі Кястуціс Гірнюс, Андрэй Фёдараў, кандыдат на пасаду прэзыдэнта Беларусі Яраслаў Раманчук.
Прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце, якая знаходзілася ў Менску з рабочым візытам, выказала Аляксандру Лукашэнку спадзяваньне, што пасьля прэзыдэнцкіх выбараў Беларусь стане больш адкрытай краінай і будзе абараняць правы чалавека.
Міністар замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс падпісаў са сваім беларускім калегам Сяргеем Мартынавым пагадненьне аб памежным руху.
За кандыдата ў прэзыдэнты Яраслава Раманчука сабрана 105 тысяч подпісаў.
Паводле крымінальна-працэсуальнага кодэксу, сёньня актывісту анархісцкага руху Cяргею Сьлюсару сьледчыя бабруйскай міліцыі павінны выставіць абвінавачаньне або выпусьціць яго на волю.
У сёлетнім "Індэксе свабоды прэсы", які штогод складае міжнародная праваабарончая арганізацыя "Рэпартэры бязь межаў", Беларусь заняла 154-е месца на 178 краінаў.
Літва гатовая «абараняць інтарэсы Беларусі ў Эўразьвязе настолькі, наколькі Беларусь будзе гэтага хацець». Пра гэта заявіла прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце, яка язнаходзіцца ў Менску з рабочым візытам.
Муляж у натуральную велічыню былога прэм'ер-міністра Ізраілю Арыэля Шарона будзе выстаўлены ў галерэі ў Тэль-Авіве, паведамляе “Бі-Бі-Сі”.
Кандыдат у прэзыдэнты ад Партыі БНФ Рыгор Кастусёў заявіў пра неабходнасьць нацыяналізацыі "Белтрансгазу".
Кіраўніка літоўскай дзяржавы чакаюць у Менску а 12-й гадзіне. Спадарыня Грыбаўскайце едзе зь Вільні ў Менск на аўтамабілі.
Падчас візыту літоўскага прэзыдэнта Далі Грыбаўскайце ў Менск можа быць закранута пытаньне, датычнае былога намесьніка міністра абароны Беларусі генэрала Ўладзімера Ўсхопчыка.
Ці аддалі свае подпісы за нейкага патэнцыйнага кандыдата жыхары Віцебску? Пра гэта карэспандэнтка Свабоды распытвала мінакоў на вуліцах абласнога цэнтру.
У Літве перад візытам Далі Грыбаўскайце ў Менск палітолягі згадваюць дамову аб спрошчаным памежным руху, якую Беларусь і Літва абяцаюць падпісаць апошнія два гады.
Ад 20 кастрычніка назіральнікі ад СНД пачынаюць афіцыйна сачыць за ходам выбарчай кампаніі ў Беларусі. Місію ачольвае выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў.
Госьць нашага начнога эфіру – актывіст кампаніі “Гавары праўду”, выдавец і паэт Міхась Башура, які ў аўторак выйшаў на волю, атрымаўшы штраф памерам 17,5 мільёна рублёў.
Наколькі часта зборшчыкі подпісаў выкарыстоўваюць у сваёй дзейнасьці беларускую мову? На якой мове аформленыя выбарчыя пікеты, падпісныя лісты? Ці гучыць беларускае слова ў размовах з выбарцамі?
Сёньня польскі ўрад разглядае новую доўгатэрміновую дамову на пастаўкі расейскага газу Газпрамам, якую ўчора бакі ўзгаднілі і парафавалі ў Маскве.
У Францыі сёньня – шосты дзень агульнанацыянальнага страйку. Аднак прэзыдэнт Сарказі заяўляе, што не адмовіцца ад плянаў пэнсійнай рэформы.
У Беларусі ўтворана 6 390 выбарчых участкаў. Пачалося вылучэньне прадстаўнікоў у склад выбарчых камісій. Палітычныя партыі, грамадзкія аб’яднаньні, працоўныя калектывы і грамадзяне маюць права вылучаць кандыдатуры ў склад выбаркамаў да 31 кастрычніка.
Стваральнікі інтэрнэт-сайту "Мірны атам" запісалі першы выпуск парадыйнага "Кандыдаты-шоў", прысьвечанага выбарчай кампаніі ў Беларусі. У ім дзейнічаюць пэрсанажы, вельмі падобныя да беларускіх палітыкаў.
Сёньняшні напад на парлямэнт Чачэнскай рэспублікі мы папрасілі пракамэнтаваць дырэктара радыёстанцыі “Рэха Каўказу” Андрэя Бабіцкага
Віцебскага актывіста, затрыманага ўчора па падазрэньні ў крымінальным злачынстве, сёньня выклікалі ў міліцыю. Ніякага злачынства міліцыянты больш ня згадвалі. Толькі сказалі, што забраны ўчора бел-чырвона-белы сьцяг Алесю Галаваню пакуль не аддадуць.
20 кастрычніка ў Менск з рабочым візытам прыяжджае прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце. Акрамя перамоваў з Аляксандрам Лукашэнкам, заплянаванае наведваньне Нацыянальнай бібліятэкі.
Камічны выпадак парушэньня выбарчага заканадаўства зафіксаваны актывістамі БХД у Бабруйску. У 7 паліклініцы подпісы за Лукашэнку зьбіраюць сярод наведнікаў незвычайным чынам.
Мясцовы жыхар прыйшоў на пікет, дзе зьбіраюцца подпісы ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі, з самаробным плякатам. На ім — фота вядомай асобы і шматзначны надпіс «Надо? Ел!»
У камісіях па выбарах прэзыдэнта паводле стану на 18 кастрычніка акрэдытавана больш за 267 назіральнікаў, паведамілі БелаПАН у Цэнтрвыбаркаме.
Грамадзянская кампанія "За свабодныя выбары" накіравала ў ЦВК заяву аб парушэньнях, дапушчаных ініцыятыўнай групай, якая зьбірае подпісы за вылучэньне Аляксандра. Лукашэнкі. Галоўнае абвінавачаньне — у выкарыстаньні адміністратыўнага рэсурсу.
Рада бясьпекі разглядае новую рэдакцыю Канцэпцыі нацыянальнай бясьпекі. "Сучасныя тэхналёгіі ўзьдзеяньня на масавую сьвядомасьць часам аказваюць больш разбуральны эфэкт, чым ужываньне традыцыйнай зброі", — заявіў А.Лукашэнка.
Патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Ўладзімер Някляеў заявіў Свабодзе, што, на ягоную думку, дэбаты паміж кандыдатамі ў прэзыдэнты, якія пройдуць на беларускім тэлебачаньні, павінен весьці незалежны ад уладаў вядучы.
Сёньня ў Грозным адбыўся напад на заканадаўчы сход Чачні. Загінулі два супрацоўніка міліцыі і загадчык гаспадаркі будынка, 17 чалавек параненыя, у тым ліку 6 міліцыянтаў, паведаміла прадстаўнік рэспубліканскага ўпраўленьня Сьледчага камітэту.
Пра гэта ў інтэрвію агенцтву BNS скааў літоўскі палітычны аглядальнік Кястуціс Гірнюс. На думку палітоляга, А.Лукашэнка будзе задаволены візытам, хоць падчас яго ён можа пачуць непрыемныя заўвагі аб стандартах дэмакратыі.
Кастрычніцкая выбарчая камісія Магілёва парушае заканадаўства аб справаводзтве пры рэгістрацыі падпісных лістоў ад ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі.
Ці вызначылі свайго кандыдата на прэзыдэнта выбарцы за два месяцы да дня галасаваньня? Гэтым пытаньнем у мінакоў на вуліцах Менску цікавілася карэспандэнт Свабоды.
Берасьцейская абласная арганізацыя АГП, партыя "Справядлівы сьвет", а таксама абласная арганізацыя БСДПГ зьвярнуліся да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў з прапановай абмеркаваць ход прэзыдэнцкай кампаніі.
44 выбарчыя ўчасткі будуць працаваць за межамі Беларусі падчас правядзеньня сёлетніх прэзыдэнцкіх выбараў. Гэта на тры болей, чым было на папярэдніх прэзыдэнцкіх выбарах.
Камітэт ААН па правах чалавека прызнаў, што ўлады Беларусі парушылі правы гомельскага грамадзкага актывіста Ўладзімера Кацоры на распаўсюд інфармацыі — забралі ў яго ў 2004 годзе 14 тысяч улётак «Пяць крокаў да лепшага жыцьця» й аштрафавалі на 30 базавых велічыняў.
Ініцыятыўныя групы патэнцыйных кандыдатаў у прэзыдэнты Беларусі працягваюць шукаць прыхільнікаў. Каб афіцыйна зарэгістравацца, прэтэндэнтам неабходна набраць сама меней 100 тысяч подпісаў у сваю падтрымку. Як рухаюцца справы ў ініцыятыўных групаў?
Кандыдат на ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах ад АГП Яраслаў Раманчук перадаў міністрам замежных спраў Польшчы і Швэцыі, а таксама прэм’еру Літвы запрашэньні наведаць Беларусь у часе выбараў.
З агульнага ліку ўчасткаў 44 будуць працаваць за мяжой, 52 — у вайсковых частках, 280 — у лячэбна-прафіляктычных установах.
Збор подпісаў за вылучэньне кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта ў многіх рэгіёнах суправаджаецца інцыдэнтамі. Некаторыя апазыцыйныя актывісты выбарчай кампаніі атрымліваюць ананімныя пагрозы па тэлефоне.
Гомельскі грамадзкі актывіст Кастусь Жукоўскі атрымаў тлумачэньні ад старшыні Цэнтравыбаркаму Лідзіі Ярмошынай наконт адкліканьня свайго подпісу за вылучэньне Аляксандра Лукашэнкі кандыдатам у прэзыдэнты на чацьвёрты тэрмін.
Даля Грыбаўскайце будзе знаходзіцца ў Беларусі з працоўным візытам. Асноўнай тэмай яе перамоваў з Аляксандрам Лукашэнкам мае быць разьвіцьцё гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.
Анатоль Лябедзька накіраваў генэральнаму пракурору Беларусі ліст з патрабаваньнем завесьці справу па факце публікацыі ў "Народнай волі" інтэрвію падпалкоўніка міліцыі аб фальсыфікацыі вынікаў галасаваньня на адным з выбарчых участкаў у 105-й акрузе ў Менску.
У інтэрвію віленскаму тыднёвіку "Літоўскі кур'ер" Аляксандар Лукашэнка абвінаваціў Літву ў тым, што яна нібыта замаруджвае ратыфікацыю дамовы аб бязьвізавых паездках грамадзянаў, якія жывуць у 50-кілямэтровай памежнай зоне.
18 кастрычніка ў судзе Савецкага раёну Менску аднавіўся працэс у справе актывіста кампаніі «Гавары праўду» Міхася Башуры. Апошняе слова Башуры прагучыць 19 кастрычніка.
"Невядомыя кінулі дзьве бутэлькі з запальнай сумесьсю ў будынак КДБ у Бабруйску. Ніхто не пацярпеў, заведзеная крымінальная справа за хуліганства, вядзецца пошук зламыснікаў", - паведамілі агенцтву "Інтэрфаксу" ва ўправе ўнутраных спраў Бабруйску.
Загрузіць яшчэ