Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На прэзыдэнцкіх выбарах будзе працаваць 6390 участкаў


У Беларусі на прэзыдэнцкіх выбарах будзе працаваць 6390 выбарчых участкаў. Пра гэта паведаміў сакратар Цэнтравыбаркаму Мікалай Лазавік. З агульнага ліку ўчасткаў 44 будуць працаваць за мяжой, 52 — у вайсковых частках, 280 — у лячэбна-прафіляктычных установах.

У параўнаньні зь мінулай прэзыдэнцкай кампаніяй колькасьць выбарчых участкаў скарацілася на 236 — з 6626 да 6390. «Гэта тлумачыцца ўзбуйненьнем адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, а таксама ўнутранай міграцыяй насельніцтва», — адзначыў Лазавік. Павялічылася колькасьць участкаў за межамі краіны з 41 да 44 — галасаваць можна будзе ў Вэнэсуэле, Славакіі, дадатковы ўчастак адкрыецца ў Кітаі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG