Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракурор просіць 6 месяцаў арышту для Башуры


Міхась Башура
Міхась Башура
18 кастрычніка ў судзе Савецкага раёну Менску аднавіўся працэс у справе актывіста кампаніі «Гавары праўду» Міхася Башуры.

17.40 Апошняе слова Міхася Башуры прагучыць у аўторак.

На вечаровым паседжаньні суду, пасьля таго як пракурор Галіна Корнева папрасіла пакараць актывіста грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» Міхася шасьцю месяцамі арышту, выступіла адвакат Тамара Сідарэнка. Яна адзначыла, што віна Міхася Башуры не даведзена. Наступнае судовае паседжаньне, дзе Міхась Башура выступіць з апошнім словам, заплянаванае на 15 гадзін 19 кастрычніка.

16.50 Пракурор папрасіў для Міхаіла Башуры 6 месяцаў арышту.

15.30
У судзе зноў абвешчаны перапынак. Прадстаўніца дзяржаўнага абвінавачваньня Галіна Корнева папрасіла гадзіну, аб падрыхтавацца да спрэчак.

Судзьдзя Кірыл Паўлулех задаволіў просьбу.

Міхась Башура пасьпеў кінуць рэпліку: «Паседжаньня — на паўтары хвіліны. А падрыхтоўкі — на паўтары гадзіны».


13.30 Супрацоўніца філіялу № 524 Беларусбанку Ірына Шыцік у судзе заявіла, што ад памеру заробку, які задэкляраваў Башура, не залежала, дадуць ягонай сям’і крэдыт ці не. Яна адзначыла, што заробкаў іншых паручыцеляў хапала, каб банк выдаў крэдыт.

У судзе абвешчаны перапынак да 14.30.

Чакаецца, што пасьля перапынку пачнуцца судовыя спрэчкі.


11.20 Башура даў паказаньні ў судзе. Ён чарговымі разам прызнаў, што зрабіў памылку, калі рабіў даведку, але падкрэсьліў, што памыліўся бяз злога намеру.

Башура дадаў, што яшчэ да таго, як сям’я атрымала крэдыт, яны з жонкай знайшлі гэтую памылку. Па яго словах, менавіта таму яго вывелі зь ліку паручыцеляў за крэдыт.

На той момант, калі была заведзеная крымінальная справа, Міхась Башура ня быў паручыцелем.

Ён кажа, што наяўнасьць даведкі, ніяк не магла паўплываць на атрыманьне крэдыту.

У працэсе абвешчаны кароткі перапынак.

Чакаюць, калі ў суд зьявіцца супрацоўніца «Беларусбанку» Шыцік, якая афармляла паперы на крэдыт.


10.25 У судзе абвешчаны перапынак

Прадстаўнікі абвінавачваньня пакінулі ранейшы артыкул, які інкрымінавалі Башуру, — «паўторная падробка дакумэнтаў». Зроблена толькі ўдакладненьне: Башура зрабіў даведку не для сябе, а каб перадаць яе іншай асобе, сваёй жонцы.

Праваабаронцы, якія сочаць за працэсам, кажуць, што абвінавачваньню будзе лягчэй даказаць віну Башуры.

Праваабаронцы таксама адзначаюць, што калі Башуру прызнаюць вінаватым, яго могуць пакараць арыштам на 6 месяцаў.


Адвакат Тамара Сідарэнка не выключае, што Башуру зьменяць артыкул абвінавачаньня. Яго могуць зьвінаваціць у службовым падлогу. Максымальнае пакараньне — 2 гады пазбаўленьня волі.

Два дзясяткі актывістаў кампаніі «Гавары праўду» прыйшлі ў суд падтрымаць Міхася Башуру.

15 кастрычніка пракурор Галіна Корнева папрасіла зрабіць перапынак, каб перафармуляваць абвінавачаньне. Раней Башуру вінавацілі ў паўторнай падробцы дакумэнтаў.

Працэс над Башурам пачаўся 11 кастрычніка ў Савецкім судзе Менску.

Актывіст кампаніі «Гавары праўду» Міхась Башура знаходзіцца ў менскай турме на вуліцы Валадарскага з 6-га жніўня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG