Прэзыдэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, які знаходзіцца з трохдзённым візытам ў Кітаі, прыбыў з Шанхаю ў Пэкін. Чакаецца, што 11 кастрычніка адбудзецца ягоная сустрэча з старшынём КНР Ху Цзыньтао.
На чарговым зьезьдзе Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), што адбыўся 10 кастрычніка ў Менску, старшынём абраны Анатоль Сідарэвіч. За яго прагаласавала 35 удзельнікаў зьезду партыі, супраць — 33.
Чарговы зьезд Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) праходзіць сёньня ў Менску. У ім бяруць удзел больш за 60 дэлегатаў.
Чаму беларуска-расейскія стасункі дасягнулі на гэтым тыдні бадай што піку вастрыні? Якія мэты ставіць перад сабой Расея адносна Беларусі? Які ўплыў робіць канфлікт паміж Менскам і Масквой на выбарчую сытуацыю ў Беларусі?
Паводле ягоных слоў, прэзыдэнцкая пасада, якую ён займае ад 1994 году — вялікі гонар для яго, цяжкая, але любімая ім праца.
Сёньня, у дзень прыбыцьця Аляксандра Лукашэнкі з афіцыйным візытам у Кітай, вядучае інфармацыйнае агенцтва зьмясьціла разгорнутае інтэрвію беларускага кіраўніка кітайскім журналістам.
Удзельнікаў выбарчай гонкі ў Беларусі паменела. Лідэр Лібэральна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч адмовіўся ад далейшай барацьбы за пасаду прэзыдэнта Беларусі, хоць і заявіў, што ягоная ініцыятыўная група сабрала больш за сто тысяч подпісаў. Пэнсіянэр Пётар Барысаў зьняўся з дыстанцыі на карысьць вылучэнца ад Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Віталя Рымашэўскага.
У Менску ў музэі Вялікай Айчыннай вайны адкрылася сумесная выстава Рады Эўропы і Эўразьвязу «Сьмерць — гэта не правасудзьдзе», прысьвечаная Міжнароднаму дню барацьбы супраць сьмяротнага пакараньня.
У рэпартажы ОНТ пра сустрэчу Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніком ягонай ініцыятыўнай групы Аляксандрам Радзьковым фігуруе і Віктар Шэйман, якога называюць у ліку найбольш набліжаных да кіраўніка дзяржавы асобаў.
Расейскі тэлеканал НТВ сёньня прадэманстраваў чацьвёрты фільм з сэрыялу «Хросны Бацька», прысьвечаны Аляксандру Лукашэнку, ягонай сям’і і найбліжэйшаму палітычнаму атачэньню. Стужка суправаджаецца падзагалоўкам «Апошняя восень».
Удвая болей подпісаў, чым звычайна, набралі сёньня ўдзельнікі пікету за кандыдата ў прэзыдэнты Яраслава Раманчука ля менскага ГУМу. Актывіст ініцыятыўнай групы прэтэндэнта Алег Корбан тлумачыць гэта ўдзелам у акцыі вядомых людзей.
Паводле заяваў кіраўнікоў ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі, за яго сабрана ўжо больш як 600 тысяч подпісаў. Між тым у інтэрнэце пішуць, што на вуліцах людзі абмінаюць пікеты Лукашэнкі, а збор ідзе за кошт адміністрацыйнага рэсурсу.
Лідэр Лібэральна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч адмовіўся ад вылучэньня кандыдатам на пасаду прэзыдэнта Беларусі, хоць і заявіў, што ягоная ініцыятыўная група сабрала больш за сто тысяч подпісаў. Што хаваецца за такім крокам?
Напярэдадні ў Менску міністар адукацыі А.Радзькоў, кіраўнік ініцыятыўнай групы А.Лукашэнкі на прэзыдэнцкіх выбарах, запэўніваў яго асабіста, што нібыта "ніхто нікога не прымушае зьбіраць подпісы ці падпісвацца за Лукашэнку".
Крычаўскі раённы суд адмовіўся разглядаць тры скаргі апазыцыйных вылучэнцаў у раённую выбарчую камісію, спаслаўшыся на тое, што скаргі меліся падаваць не яны самі, а тыя хто за іх падпісваўся.
Лідэр ЛДП Сяргей Гайдукевіч перадаў заяву ў Цэнтравыбаркам на імя яе старшыні Лідзіі Ярмошынай аб тым, што здымае сваю кандыдатуру з вылучэньня ў кандыдаты на пасаду прэзыдэнта Беларусі.
Патэнцыйны кандыдат на прэзыдэнта, першы намесьнік старшыні Беларускай партыі "Зялёныя" Юры Глушакоў гатовы адмовіцца ад удзелу ў выбарчай кампаніі на карысьць аб'яднанага кандыдата ад апазыцыі ў выпадку, калі ён ня пройдзе рэгістрацыю.
Пасьля двухмесячнага перапынку расейскі тэлеканал НТВ працягнуў сэрыял “Хросны бацька”. Чацьвертая сэрыя ў эўрапейскай частцы Расеі выйшла ў эфір а 19.30 паводле менскага часу.
Індывідуальныя прадпрымальнікі сабралі больш за 8 тысячаў подпісаў пад патрабаваньнем адклікаць ухвалены Нацыянальным сходам законапраект "Аб разьвіцьці малога і сярэдняга бізнэсу".
Баранавіцкія праваабаронцы назіральнікі Сяргей Гоўша і Карней Пятровіч зьвярнуліся ў пракуратуру гораду, каб абскардзіць дзеяньняў чыноўнікаў гарвыканкаму. Яны пратэстуюць супраць адмовы гарадзкіх уладаў паведаміць зьвесткі пра чальцоў выбарчай камісіі.
Патэнцыйны кандыдат Сяргей Гайдукевіч здымае сваю кандыдатуру з прэзыдэнцкіх выбараў. Сяргей Гайдукевіч не патлумачыў Цэнтравыбаркаму прычыну адмовы ад удзелу ў выбарах.
Пэнсіянэр, у мінулым інжынэр-будаўнік Пётар Барысаў, які быў зарэгістраваў ініцыятыўную групу для вылучэньня кандыдатам у прэзыдэнты, адказаў на пытаньні Начной Свабоды.
Падчас сустрэчы з міністрам адукацыі Аляксандрам Радзьковым, які зьяўляецца кіраўніком ініцыятыўнай групы па вылучэньні кандыдатам на новыя прэзыдэнцкія выбары дзейнага кіраўніка краіны, Аляксандр Лукашэнка заклікаў спыніць збор подпісаў у сваю падтрымку.
У Беларускім унівэрсытэце транспарту ў Гомелі прадстаўнікі адміністрацыі асабіста займаюцца зборам подпісаў за вылучэньне Аляксандра Лукашэнкі на чацьвёрты прэзыдэнцкі тэрмін.
Аляксандр Лукашэнка заявіў, што не зьбіраецца ўвязвацца ў інфармацыйны канфлікт з расейскім кіраўніцтвам.
Адзін з прэтэндэнтаў на ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах Пётар Барысаў абвясьціў, што гатовы падтрымаць свайго сябру па партыі Віталя Рымашэўскага.
“У Крамлі не разумеюць, што для палітыкаў у былых савецкіх рэспубліках дачыненьні з Расеяй не настолькі крытычныя, як дачыненьні з уласным насельніцтвам”, – піша маскоўскі аглядальнік Дзьмітры Шушарын.
Магілёўскі абласны суд не задаволіў скаргі абласных арганізацыяў руху БНФ «Адраджэньне» і партыі левых «Справядлівы сьвет».
«Нам трэба зьвярнуцца да людзей і папрасіць: няхай яны аддадуць подпісы і за альтэрнатыўных кандыдатаў. Там іх 16 чалавек. Яны хочуць ісьці на выбары. Няхай ідуць»
Абедзьве палаты Нацыянальнага сходу Беларусі на супольным паседжаньні прынялі заяву, якая тычыцца беларуска-расейскіх дачыненьняў.
Лютая “слоўная вайна” паміж Беларусьсю і Расеяй наводзіць на думку, што Крэмль спыняе падтрымку Лукашэнкі і дае зразумець гэта беларусам – піша ў аглядзе публікацыяў інтэрнэт-рэсурс inopressa.ru.
Менскі гаспадарчы суд прыпыніў вытворчасьць па справе супроць установы «Рух наперад», у межах якой дзейнічае кампанія «Гавары праўду» пад кіраўніцтвам Уладзімера Някляева.
На сумесным паседжаньні дзьвюх палат Нацыянальнага сходу Беларусі была адзінагалосна прынятая заява аб расейска-беларускіх дачыненьнях. Дэпутаты адзначалі, што з боку беларускага парлямэнту зроблены жэст добрай волі.
Эўрапейскі парлямэнт у рэзалюцыі з нагоды Сусьветнага дня барацьбы супраць сьмяротнага пакараньня, які будзе адзначацца 10 кастрычніка, заклікаў Беларусь і ЗША неадкладна ўвесьці мараторый на сьмяротнае пакараньне.
Адзін з прэтэндэнтаў на ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах пэнсіянэр Пётар Барысаў абвясьціў, што гатовы падтрымаць на выбарах Віталя Рымашэўскага.
Віншаваньне Аляксандрам Лукашэнкам з днём нараджэньня Уладзімера Пуціна і ігнараваньне ім тры тыдні таму дня народзінаў Дзьмітрыя Мядзведзева расейскі сатырык расцэньвае як імкненьне кіраўніка РБ згуляць на супярэчнасьцях ў маскоўскім кіраўніцтве.
Паводле прэсавай сакратаркі кампаніі “Гавары праўду” Юліі Рымашэўскай, за вылучэньне Уладзімера Някляева падпісаліся больш як 40 тысяч грамадзянаў.
Кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта Расеі Сяргей Нарышкін 13 кастрычніка дасьць брыфінг для беларускіх журналістаў на тэму адносін дзьвюх дзяржаў.
Беларусь адмовілася накіраваць вайсковы кантынгент на супольныя апэратыўна-тактычныя вучэньні Калектыўных сілаў апэратыўнага рэагаваньня Арганізацыі дагавору аб калектыўнай бясьпецы.
З 1995 году ў Расею зьехалі шэраг былых высокапастаўленых чыноўнікаў (у тым ліку і кіраўнікоў сілавых структураў) Беларусі, колішніх паплечнікаў Лукашэнкі, якія могуць валодаць канфідэнцыйнай інфармацыяй. Характар гэтай інфармацыі можа мець дачыненьне да гвалтоўных зьнікненьняў апанэнтаў, нелегальных фінансавых і гандлёвых апэрацыяў на міжнародным рынку...
МЗС Беларусі не плянуе праводзіць адмысловую акрэдытацыю замежных журналістаў на прэзыдэнцкія выбары. Пра гэта заявіў прэсавы сакратар ведамства Андрэй Савіных.
Пра стыль, тэхналёгію і брэнды кампаній, якія вядуць патэнцыйныя кандыдаты і тое, які гэта знаходзіць водгук у грамадзтве гаворыць госьць ранішняга эфіру “Свабоды” мастацтвазнаўца Вацлаў Арэшка.
Справаздачу пра гутарку з кандыдатам на прэзыдэнта паэтам Уладзімерам Някляевым апублікаваў вядомы блогер Яўген Ліпковіч.
Аляксандар Лукашэнка павіншаваў кіраўніка ўраду Расеі Ўладзімера Пуціна з днём нараджэньня. "Перакананы, што ваш багаты вопыт і аўтарытэт кіраўніка будуць і надалей садзейнічаць умацаваньню партнёрскіх адносін", гаворыцца ў віншаваньні.
Абедзьве палаты Нацыянальнага сходу Беларусі сёньня праводзяць сумеснае пасяджэньне, каб абмеркаваць беларуска-расейскія дачыненьні. На паседжаньні абвешчаны перапынак да 16 гадзін.
Сёньня кампанія "Гавары праўду" прэзэнтавала новы інфармацыйны праект "Улада за кратамі". Адзін з арганізатараў гэтага праекту Ігар Драко – госьць “Начной Свабоды”.
Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла выступіла са зваротам, у якім выказала сваё стаўленьне да нядаўняй заявы прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі Дзьмітрыя Мядзведзева.
«Вельмі добра, што Дзярждума ўрэшце стала зважаць на рэальнае становішча ў Беларусі, на што мы скіроўвалі іх увагу яшчэ напрыканцы 90-х гадоў».
«Нічога новага тут няма, бо Лукашэнка заўсёды лавіў каньюнктуру і рабіў гэта ўдала».
Загрузіць яшчэ