Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Драко: “Чыноўнікам даюць волю, а потым ламаюць лёс”.


Сёньня кампанія "Гавары праўду" прэзэнтавала новы інфармацыйны праект "Улада за кратамі". Адзін з арганізатараў гэтага праекту Ігар Драко – госьць “Начной Свабоды”.

Сёньня кампанія "Гавары праўду" прэзэнтавала новы інфармацыйны праект "Улада за кратамі". Адзін з арганізатараў гэтага праекту Ігар Драко – госьць “Начной Свабоды”.



Карэспандэнт: Наколькі я разумею, вы зьбіраецеся інфармаваць грамадзкасьць пра гісторыі тых чыноўнікаў, якія патрапілі ў турму. У чым сэнс гэтай кампаніі?

Драко: У сьпіс уключаныя ня толькі чыноўнікі, але й гаспадарчая намэнклятура. Першае -- мы хочам узьняць апытаньне, чаму столькі вядомых у Беларусі людзей апынуліся за кратамі, другое -- каб нагадаць тым, хто зараз кіруе, што нікога гэты лёс можа не абвінуць. І, акрамя гэтага, каб людзі маладзейшага ўзросту пазнаёміліся з тым, што рабілася ў 1990-ыя гады. Бо пра 2000-ыя гады шмат інфармацыі ў Інтэрнэце, а вось пра пацярпелых 1990-ыя -- інфармацыя была ў друкаваных выданьнях.

Карэспандэнт:
Паводле словаў Тацьцяны Процькі, вашая кампанія гэта сыстэматызацыя і публічная прэзэнтацыя змаганьня ўлады з чынавенствам. Не зусім зразумела – хто з кім змагаецца. Хіба ўлада і чынавенства не сынонімы? Ці не будзе правільней казаць пра змаганьне ўнутры ўлады?

Драко: Каля Тацьцяна Процька расшыфроўвала сваю думку, дык яна сказала, што сыстэма менавіта так і працуе, што пажырае ўласных дзяцей. Спачатку чыноўнікам даецца воля, дзякуючы гэтаму яны набываюць вагу, а пасьля, калі вага зашмат, пэўным чынам людзей прыбіраюць з пасадаў і ламаюць лёс.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG