Кандыдат у прэзыдэнты ад Партыі БНФ Рыгор Кастусёў заклікае скарыстаць з апошняга дня кампаніі збору подпісаў, каб правесьці 29 кастрычніка "Пікет памяці", прысьвечаны трагічнай гадавіне масавага расстрэлу прадстаўнікоў нацыянальнай эліты ў Менскай турме НКУС у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году.
Як паведамляе прэсавая служба Партыі БНФ, паводле формы акцыя будзе пікетам з мэтай збору подпісаў выбарцаў. Падобныя мерапрыемствы ў пэрыяд выбарчай кампаніі не патрабуюць атрыманьня спэцыяльнага дазволу.
Акцыя адбудзецца 29 кастрычніка а 20:00. Рыгор Кастусёў прапануе сябрам сваёй ініцыятыўнай групы стаць у ланцуг уздоўж праспэкту Незалежнасьці насупраць будынка КДБ, запаліўшы жалобныя зьнічкі. Пікет адбудзецца на адлегласьці не бліжэй за 50 мэтраў ад будынка КДБ. Паводле пастановаў Менгарвыканкаму, пікетаваньне мусіць ладзіцца на такой адлегласьці ад дзяржорганаў.
Нагода для акцыі не зьвязаная наўпрост з выбарчай кампаніяй, яна прымеркаваная да чорнай даты беларускай гісторыі. У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году ў менскай турме НКУС (цяпер гэта турма КДБ) былі забітыя некалькі дзясяткаў дзеячаў беларускай навукі, культуры, мастацтва. Сярод забітых былі Алесь Дудар, Тодар Кляшторны, Міхась Зарэцкі, Аляксандар Чарнушэвіч, Міхась Чарот. Тая ноч сталася апагеем зьнішчэньня беларускай нацыянальнай інтэлігенцыі.
Палітык запрасіў далучацца да акцыі памяці і смутку як сябраў сваёй ініцыятыўнай групы, так і ўсіх грамадзянаў, якія шануюць памяць ахвяраў савецкіх рэпрэсіяў. Рыгор Кастусёў асабіста запрасіў да ўдзелу ў акцыі дзеячаў, што вылучаюцца на пасаду прэзыдэнта і стаяць на прынцыпах дэмакратызацыі Беларусі і пераадоленьня савецкай ідэалягічнай спадчыны.