Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускую сытуацыю абмяркуюць у Страсбуры


Сытуацыя ў Беларусі напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў стане галоўнай тэмай дзьвюх дыскусій на Канфэрэнцыі міжнародных няўрадавых арганізацый Рады Эўропы, якая адбудзецца 4-7 кастрычніка ў Страсбуры.

На першай дыскусіі 5 кастрычніка будзе абмяркоўвацца свабода СМІ ў Беларусі напярэдадні выбараў. У цэнтры ўвагі другога пленарнага пасяджэньня — палітычная сытуацыя ў краіне і зьмены ў выбарчым заканадаўстве.

Ад Беларусі на канфэрэнцыю запрошаныя прадстаўнікі некаторых няўрадавых арганізацый, журналісты газэты «Рэспубліка». Удзел у канфэрэнцыі з боку Беларусі возьме таксама старшыня Сталай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве і судова-прававых пытаньнях Мікалай Самасейка — кіраўнік рабочай групы Нацыянальнага сходу па вывучэньні праблематыкі сьмяротнага пакараньня.

Як паведаміў Мікалай Самасейка ў размове зь БелТА, ён таксама плянуе правесьці перамовы з генэральным дырэктарам па правах чалавека і прававых пытаньнях Рады Эўропы Філіпам Буая, з старшынёй камісіі ПАРЭ па палітычных пытаньнях Бьёрн фон Сідоў, дакладчыкам па Беларусі ў ПАРЭ Сінікай Хурскайнэн і парлямэнтарамі шэрагу нацыянальных дэлегацый у ПАРЭ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG