Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларус выйграў працэс у Страсбурскім судзе супраць Украіны


Страсбурскі суд.
Страсбурскі суд.

Эўрапейскі суд у Стасбуры прызнаў незаконным арышт беларуса Алега Камышава ва Ўкраіне на запыт беларускіх уладаў. Ці часта здараецца, каб беларус выйграў працэс у Эўрапейскім судзе?


Інваліда 2-й групы Алега Камышава арыштавалі ў Данецку ўкраінскія міліцыянты і пратрымалі 3 месяцы пад вартай, хаця крымінальную справу супраць яго так і не завялі. Адзінай прычынай для затрыманьня стаў запыт беларускіх уладаў пра арышт і экстрадыцыю грамадзяніна Беларусі. Цяпер суд у Страсбуры прызнаў дзеяньні ўкраінскай міліцыі адносна Алега Камышава незаконнымі.

Ці бывала раней, каб беларус перамагаў у Эўрапейскім судзе?

Паводле праваабаронцы Гары Паганяйлы зь Беларускага хэльсынскага камітэту, гэта выключны выпадак, бо пазоў беларускага грамадзяніна на Беларусь у Страсбурскім судзе проста не прынялі б, паколькі Беларусь ня ёсьць сябрам Рады Эўропы. Але скаргу Алега Камышава прынялі, бо ён скардзіўся на Ўкраіну, а тая ёсьць сябрам Рады Эўропы. Дарэчы, выйграць працэс супраць Украіны Камышаву дапамагалі праваабаронцы з БХК пры ўдзеле калегаў з Украінскага хэльсынскага саюзу. А вось што да незаконнага арышту беларускіх грамадзян на тэрыторыі краіны альбо суседніх краін, тут прыкладаў дастатков.

Гары Паганяйла
Гары Паганяйла: «Магу нагадаць, як двух жыхароў Гомельскай вобласьці фактычна выкралі супрацоўнікі спэцслужбаў Расеі. У гэтым ім садзейнічалі і нашы супрацоўнікі міліцыі. Бацькі і праваабаронцы скрадзеных зьвярнуліся ў Гомельскую пракуратуру. Трэба аддаць належнае пракуратуры — там справу расьсьледавалі і прызналі, што выкраданьне было. Але гэтыя людзі ўжо апынуліся ва ўладзе структур Расеі, супраць іх правялі расьсьледаваньне, іх нават асудзілі, аднаго да 20, другога да 22 гадоў зьняволеньня. Тады мы дапамаглі прысуд абскардзіць і Вярхоўны суд Расеі яго адмяніў. Прычым адмяніў менавіта з-за парушэньняў працэдуры экстрадыцыі ды іншых працэдураў».

Паводле Гары Паганяйлы, праваабаронцам даводзіцца дапамагаць і грамадзянам іншых краінаў, якіх незаконна затрымалі ў Беларусі на запыт іх дзяржаў. Бывае, што ў затрыманьнях бяруць удзел супрацоўнікі праваахоўных органаў суседніх краін, якія на тэрыторыі Беларусі дзейнічаюць фактычна незаконна.

«Падобным чынам калі-некалі дзейнічаюць і ўкраінцы ці расейцы на тэрыторыі Беларусі. Хаця даўно гэта ўжо не адзіная краіна, у кожнай краіне свае працэдуры экстрадыцыі. Да таго ж ёсьць канвэнцыя СНД у справе аказаньня юрыдычнай дапамогі па крымінальных, грамадзянскіх і сямейных справах, якая таксама рэгулюе працэдуру экстрадыцыі».


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG