Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Правакацыі супраць бел-чырвона-белага сьцяга ў Берасьці працягваюцца


Ліхія прыгоды зь бел-чырвона-белым сьцягам каля ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў за Віталя Рымашэўскага будуць працягвацца. Такое папярэджаньне агучылі маладзёны, якія напярэдадні намагаліся зьняць сьцяг.

Зьміцер Шурхай, кіраўнік ініцыятыўнай групы Віталя Рымашэўскага па Берасьцейскай вобласьці, паведаміў «Свабодзе», што маладыя людзі сёньня зноў наведалі зьбіральнікаў подпісаў і сказалі, што падалі скаргу ў пракуратуру на дзеяньні міліцыянтаў, якія іх затрымалі. Пры гэтым прагучала пагроза, што зь іхнага боку будуць новыя дзеяньні супраць сьцяга і зьбіральнікаў подпісаў.

Гэта правакацыя спэцслужбаў, лічыцьЗьміцер Шурхай:

«Падчас інцыдэнту, калі п’яныя маладзёны намерваліся зьняць сьцяг, мы заўважылі, што з адной машыны вёўся відэазапіс. Але, нягледзячы на пагрозы правакацыяў, мы гатовыя абараняць і сябе, і сьцяг».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG