Сьпіс «найбольш уплывовых людзей сьвету» складзены амэрыканскім часопісам Forbes, узначаліў прэзыдэнт ЗША Барак Абама.
Міжнародны алімпійскі камітэт афіцыйна абвясьціў пра пазбаўленьне ўзнагародаў для чатырох мэдалістаў Алімпіяды ў Афінах 2004 году.
Як успрынялі навіну пра абвяшчэньне Магілёва культурнай сталіцай СНД мясцовыя дзеячы культуры, палітыкі, журналісты.
Па падазрэньні ў атрыманні хабару затрыманыя мытнікі кантрольна-прапускнога пункта Меднікі (Медзінінкай), што на мяжы зь Беларусьсю.
48 краінаў сьвету 5 сьнежня абвясьцілі аб стварэньні міжнароднага альянсу, які будзе змагацца супраць сэксуальнай эксплюатацыі дзяцей.
Дзяжурны Ленінскага РУУС параіў шукаць Пушкіна альбо ў судзе, альбо ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсьціна.
«Мы плянуем усталяваць валун такой вагі, каб ані тры, ані пяць чалавек не змаглі ссунуць яго зь месца».
На вашы пытаньні адказваў былы Старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі Станіслаў Шушкевіч.
Цяпер тут не засталося ніводнай цэлай хаты. Бярвеньне і дошкі, якія патрушчыў бульдозэр, закопваюць або паляць.
Бацька Мікалая Дзядка Аляксандар Дзядок распавёў «Свабодзе», як праходзіў суд, на якім ягонага сына пастанавілі адправіць у турму як «злоснага парушальніка рэжыму».
У Берасьці абвесьцілі фатаконкурс, каб прыцягнуць увагу грамадзкасьці да зьнішчэньня комплексу дамоў, пабудаваных у 20-х гадах мінулага стагодзьдзя.
Васіль Сарочык пасьля размовы са сьледчым, які расьсьледуе заяву аб катаваньнях з боку супрацоўнікаў Ленінскага райаддзелу міліцыі Менска: «Усё было сур’ёзна».
Сёньня ў Мюнхэне футбольная каманда БАТЭ правядзе заключны матч сёлетняй Лігі чэмпіёнаў супраць мясцовай «Баварыі».
Гаспадарчы суд Менску спыніў судовую вытворчасьць аб адабраньні будынка пратэстанцкай царквы «Новае жыцьцё». З адпаведнай заявай у суд зьвярнуўся фармальны ўласьнік будынка — ЖРЭА Маскоўскага раёну.
Старшыня Гарадзенскай абласной арганізацыі партыі БНФ Вадзім Саранчукоў атрымаў міліцэйскі пратакол з райцэнтру Сьвіслач.
Мастак Алесь Пушкін затрыманы і знаходзіцца ў пастарунку Ленінскага раёну Менску.
Transparency International абнародавала індэкс успрыняцьця карупцыі. Летась Беларусь у такім жа рэйтынгу была на 143 месцы, у 2010 годзе — на 127 месцы.
На 5 сьнежня ў сталіцы Расеі заплянаваная акцыя салідарнасьці зь беларускімі фатографамі.
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Адміністрацыя ЖРЭА Маскоўскага раёна Менску заявіла, што адмаўляецца ад будынку царквы «Новае жыцьцё».
Намесьнік старшыні праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч і старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жана Ліцьвіна знаходзяцца зь візытам у Брусэлі.
Амэрыканская карпарацыя Renesys, якая займаецца аналізам стану інтэрнэту і сувязі ва ўсім сьвеце, лічыць, што ў 61 краіне рызыка адключэньня інтэрнэту і адразаньня людзей ад сувязі з вонкавым сьветам вельмі высока.
Чым больш жанчын ў палітыцы і ў сфэры дзяржаўнага кіраваньня, тым менш у краіне карупцыі. І справа ня ў тым, што жанчыны менш схільныя да карупцыі, часьцей ставяць інтарэсы грамадзтва вышэй за асабісты інтарэс.
Жыхарка Паўлавіч: Паляць дрэвы, рэжуць! Некаторыя людзі нават не пасьпелі свае рэчы вывезьці. Проста падыходзіць экскаватар і бурыць хаты… <b>Дадалося відэа.</b>
Актывіст анархісцкага руху Мікалай Дзядок папоўніў сьпіс палітвязьняў, пераведзеных для адбыцьця пакараньня ў крытыя турмы. Зьвесткі пра ўмовы ў такіх турмах зьбіраў наш карэспандэнт Алег Грузьдзіловіч.
Кадэцкі ваенна-патрыятычны клюб «Айчына» ў гарадзенскім ліцэі № 1 раптам стаў называцца казацкім.
Тры палітычныя партыі і тры грамадзкія арганізацыі Беларусі сёньня падпісалі мэмарандум аб супольнай працы над «Нацыянальнай гендэрнай плятформай».
Трое сутак залівала некалькі кватэраў у доме № 15 на бульвары Грэчкі ў Барысаве. Супрацоўнікі ЖКГ падтапленьне спынілі, але кампэнсаваць нанесеную аварыяй шкоду адмаўляюцца.
Пратэстанцкую царкву «Новае жыцьцё» напярэдадні высяленьня наведаў намесьнік амбасадара Вялікабрытаніі Джым Казэнс.
Упершыню за восем дзясяткаў гадоў менскі стадыён «Дынама» зазнае радыкальную перабудову.
У штогадовым аглядзе якасьці жыцьця ў 221 горадзе сьвету кансалтынгавая фірма «Mercer» паставіла Вену на першае месца ў рэйтынгу найбольш камфортных гарадоў сьвету ў 2012 годзе.
Вольга Гайдукова прыяжджала ў Віцебск на сустрэчу са сьледчым, які вядзе крымінальную справу сына, затрыманага супрацоўнікамі КДБ «за здраду дзяржаве». Праз тэлефон яна прасіла Алега Барысевіча запісаць яе на прыём, але сьледчы сказаў: «Прыяжджайце на допыт».
Мастак Алесь Пушкін зьвярнуўся ў Вярхоўны суд з абскарджаньнем рашэньня суду Смаргонскага раёну.
Суд пастанавіў накіраваць палітвязьня Мікалая Дзядка ў крытую турму.
Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША прагаласавала за павелічэньне колькасьці дазволаў на побыт, выдаваных замежным выпускнікам амэрыканскіх унівэрсытэтаў.
Актывісты кампаніі за наданьне ў Бабруйску двум мясцовым вуліцам імёнаў пісьменьнікаў Барыса Мікуліча і Сяргея Грахоўскага заяўляюць, што ўлады пазытыўна адрэагавалі на іхную ініцыятыву.
Ужо другі дзень у раёны «Маркаўшчына» і «ДСК» ня ходзяць трамваі. Гэта асноўны транспарт для тых, хто працуе ці жыве у гэтай часцы Віцебска.
«Так, я быў у Менску. І ня першы раз. Здабыў дакумэнты, якія зьвязаныя са зьнікненьнем і зьбіцьцём палітыкаў. Я пішу новую кнігу», — заявіў Алкаеў «Свабодзе».
На 4 сьнежня прызначанае выязное паседжаньне Шклоўскага суду па справе зьняволенага анархіста Мікалая Дзядка. Суд будзе вырашаць, ці накіроўваць Мікалая Дзядка з калёніі ў «крытую» турму.
4 сьнежня тры палітычныя парты і тры грамадзкія арганізацыі падпішуць у Менску мэмарандум пра ўдзел у Нацыянальнай гендэрнай плятформе.
Сацыялягічныя дасьледаваньні ў Беларусі сьведчаць, што псыхалягічны гвалт у сям’і зазнаюць 4 з 5 жанчын, фізычны гвалт — кожная чацьвёртая, эканамічны — 22,4%, сэксуальны — 13%.
У Расеі ўсё больш людзей паддаецца паніцы адносна «канца сьвету», супакойваць народ пачалі на найвышэйшым узроўні.
Старшыня беларускай філіі «Мэмарыялу» Ўладзімер Раманоўскі заявіў «Свабодзе», што невядомыя скралі ў Курапатах крыж у памяць афіцэраў польскага войска.
Стартуе Маратон пісаньня лістоў Amnesty International. У Расеі старт Маратону салідарнасьці даў Барыс Грабеншчыкоў, які падпісаў усе пяць пэтыцыяў.
У Магілёўскай вобласьці да катэгорыі інвалідаў аднесена больш за 52 тысячы чалавек. Значная іх частка – беспрацоўныя. Яны жывуць на сацыяльныя пэнсіі, якія не перавышаюць 2 мільёнаў рублёў.
Што дазволена сьледчаму падчас допыту і пры якіх абставінах катаваньні становяцца нормай? У Ленінскім судзе Менску абвінавачаны заявіў, што прызнаньні ў яго выбівалі бязьлітаснымі катаваньнямі.
Як паведаміла Эўрарадыё, аўтамабіль «Майбах» ужо некалькі тыдняў езьдзіць па Менску ў картэжы кіраўніка дзяржавы.
Камітэт ААН па правах чалавека прызнаў: улады Беларусі празь перасьлед адміністрацыйнымі арыштамі парушалі правы гомельскага актывіста Ўладзімера Кацоры.
Аляксандра Лукашэнку ў Віцебску чакаюць на гэтым тыдні. Ён можа наведаць віцебскі дрэваапрацоўчы камбінат. У гэтым раёне і затрымалі журналіста Сяргея Серабро.
Загрузіць яшчэ