Орса-Рамана, Макарэвіч, Рамашэўская-Гузы, Плакс, Нямцоў, Бурбуліс, Лапатка, Піменаў адказваюць — як з замежжа бачыцца чалавек 2012 году ў Беларусі?
VIP-пэрсоны і наведнікі сайту Свабоды назвалі кожны свайго Чалавека 2012 году. Мы падсумавалі вынікі апытаньняў. ДАДАЎСЯ голас Стэфана Эрыксана
У касьцёле сьвятых Сымона і Алены ў Менску 27 сьнежня прайшоў дабрачынны абед для бяздомных і бедных, прымеркаваны да Калядаў.
Палітвязьня Эдуарда Лобава ў калёніі наведаў ксёндз. Бацька Зьмітра Дашкевіча шчасьлівы, што сын ажаніўся з Настай Палажанкай. Палітвязьня Эдуарда Лобава ў калёніі наведаў ксёндз. Арцёму Пракапенку доўгатэрміновае спатканьне скарацілі з трох да адных сутак.
Працягваем апытаньне Свабоды: Каго вы лічыце чалавекам 2012 году ў Беларусі?
«Каго вы лічыце чалавекам 2012 году ў Беларусі?»
Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны дамаглося ад кіраўніцтва Беларускай чыгункі афармленьня па-беларуску чыгуначнага вакзала ў Берасьці. Пратэсты грамадзкасьці змусілі агенцтва «Мінсктранс» вярнуць нацыянальную мову на праязныя квіткі ў Менску. Адначасна адмыслоўцы заяўляюць, што ў 2012 годзе беларуская мова мела і здабыткі, і страты.
Суд Маскоўскага раёну Менска пакараў намесьніка старшыні руху салідарнасьці «Разам», прадпрымальніка Аляксандра Макаева.
Гайдукова вывезьлі зь віцебскага сьледчага ізалятара яшчэ 22 сьнежня. Дзе хлопец знаходзіцца цяпер — не вядома.
Відэасэрыя «Мы вас чакаем» — гэта спробы родных і блізкіх зьвярнуцца да палітвязьняў, павіншаваць іх са сьвятамі, расказаць сямейныя навіны. У чарговым выпуску — маці Аляксандра Францкевіча.
Хто ён — чалавек 2012 году? Плюшавы мішка, палітвязень ці хто? Што можна назваць падзеяй, паразай, скандалам году? Ці выйшла сёлета кніга, якую можна было б назваць творам году?
Бацька Насты Палажанкі Ўладзімер Міхайлавіч даведаўся пра зарэгістраваны шлюб сваёй дачкі 26 сьнежня ўвечары, калі Наста вярнулася з Гародні.
У адміністрацыі Бабруйскай калёніі жонцы палітвязьня Алеся Бяляцкага Натальлі Пінчук паведамілі, што яе муж застаецца «ва ўстанове».
Палітвязень, старшыня «Маладога фронта» Зьміцер Дашкевіч і яго намесьніца Наста Палажанка заключылі шлюб.
Колькі сутак адседзелі тыя, каго арыштоўвалі па адміністрацыйных абвінавачваньнях — за ўдзел у вулічных акцыях? На што патрацілі яны месяцы, праведзеныя ў зьняволеньні? І на што патрацілі б, калі б былі на волі?
У судзе Маскоўскага раёну праходзіць разгляд справы намесьніка старшыні руху салідарнасьці «Разам», прадпрымальніка Аляксандра Макаева. Яго вінавацяць у незаконным правядзеньні мітынгу ў мястэчку Грозава 1 сьнежня падчас адзначэньня ўгодкаў Слуцкага збройнага чыну.
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Чысьціць дах ад сумётаў выглядае зусім не жаночай справай, і ўвогуле — справай досыць рызыкоўнай.
Двухразовая сярэбраная прызёрка Алімпійскіх гульняў у Лёндане Аляксандра Герасіменя заявіла, што з пункту гледжаньня эстэтыкі ёй больш сымпатычны бел-чырвона-белы сьцяг.
Адбылася онлайн-канфэрэнцыя з дырэктаркай тэлеканалу «Белсат» Агнешкай Рамашэўскай-Гузы.
У Гомелі ў людных месцах у гэтыя пераднавагоднія дні ладзяць ёлачныя кірмашы. Жывых лясных прыгажунь прадаюць ня толькі лясгасы, але й прыватнікі, афіцыйныя й неафіцыйныя. І каштуюць ялінкі зусім ня танна — ад 50 да 600 тысяч рублёў.
Не ва ўсіх дамах запальваюцца агеньчыкі на ялінках каляднымі вечарамі. Не на сьвяточныя пагасьціны да вясёлых застоліц выпраўляюцца гэтымі днямі многія людзі, а йдуць да магілаў сваіх родных і блізкіх, якія сёлета пакінулі гэты сьвет. Нашая згадка пра некаторых зь іх — як агульны вянок памяці пра ўсіх страчаных у 2012-м беларусах.
Сёньня пераможца конкурсу «Канец сьвету па-беларуску» Русел Скіфоныч атрымаў у нашай рэдакцыі падарунак за першае месца — прыстаўку Xbox 360S 4GB.
Працягваем апытаньне Свабоды. Каго бачаць у шэрагу самых годных асобаў 2012 году іншыя вядомыя беларусы?
Трэба схаваць, што ў нас карупцыяй павязаны ня толькі сьледчы, які ўзяў хабар, але дайшло і да ўзроўню намесьніка міністра, тлумачыць закрыты суд былы сьледчы Алег Воўчак.
27 сьнежня абвешчана днём нацыянальнай жалобы ў сувязі з гібельлю 27 чалавек ў катастрофе самалёту Ан-72 каля Шымкенту, у Паўднёва-Казахстанскай вобласьці.
Урад Індыі стварыў адмысловую камісію для расьсьледаваньня абставінаў гучнага злачынства ў Дэлі 16 кастрычніка.
Завяршаецца 2012 год, які ня быў асабліва багатым на палітычныя падзеі ў Беларусі, але запомніўся многімі канфліктамі і скандаламі. Агляд найбольш гучных здарэньняў, якія ў адыходзячым годзе выклікалі вялікі грамадзкі розгалас.
Ён ужо знаходзіцца дома, аднак да 12 гадзінаў Круты павінен стаць на ўлік у псыха-нэўралягічным дыспансэры.
Відэасэрыя «Мы вас чакаем» — гэта спробы родных і блізкіх зьвярнуцца да палітвязьняў, павіншаваць іх са сьвятамі, расказаць сямейныя навіны. Працягвае сэрыю стрыечная бабуля Яўгена Васьковіча.
У Менскім абласным судзе працягваецца працэс над былым першым намесьнікам старшыні Менгарвыканкаму Ігарам Васільевым, якога абвінавачваюць ў хабарніцтве памерам паўмільёна даляраў.
Сёньня ў Празе мясцовыя беларусы адзначылі сьвята Раства Хрыстовага набажэнствам у грэка-каталіцкай царкве сьвятых Кузмы і Дзям’яна і ствяточнай гасьцінай у тэатральнай залі пры царкве.
Арабская вясна пачалася зь вялікімі надзеямі на лепшую будучыню. Праз два гады ўсё выглядае больш складаным.
Сьвяточная імша ў мёрскім касьцёле Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі пачалася апоўначы. І яшчэ за гадзіну да яе пачатку, скрозь 13-ціградусны мароз і колкую завею, касьцёл сталі запаўняць сотні людзей зь Мёраў і ваколіц.
Каталіцкія, грэка-каталіцкія і пратэстанцкія вернікі сьвяткуюць Божае Нараджэньне. Мітрапаліт Кандрусевіч у пасланьні згадаў пра правы чалавека, іх парушэньні і пра карані гэтай зьявы.
Відэасэрыя «Мы вас чакаем» — гэта спробы родных і блізкіх зьвярнуцца да палітвязьняў, павіншаваць іх са сьвятамі, расказаць сямейныя навіны. Адкрывае сэрыю маці Паўла Севярынца.
Сёньня ў беларускіх каталікоў, уніятаў і пратэстантаў — пярэдадзень Божага нараджэньня.
Вязень наваполацкай калёніі Ігар Аліневіч даслаў ліст, у якім піша, што яму, як і іншым вязьням у час халадоў не выдаюць дадатковай коўдры і не дазваляюць насіць цёплую хатнюю вопратку, акрамя турэмнай курткі і штаноў.
Марына Адамовіч, жонка былога кандыдата на прэзыдэнта Мікалая Статкевіча, з ягонага апошняга ліста працытавала жарт мужа пра мадэрнізацыю.
Павал Севярынец чакае на Каляды да сябе маці. Тацяне Севярынец не ўпершыню прыяжджаць з Віцебску ў Пружанскі раён, ў вёску Куплін, дзе знаходзіцца спэцкамэндатура, у якой трымаюць яе сына.
24 снежня а 18-й гадзіне па лонданскім часе (21:00 паводле Менску) у беларускай грэка-каталіцкай царкве імя Святых Апосталаў Пятра і Паўла ў Лёндане рэктар Беларускай каталіцкай місіі ў Англіі айцец Аляксандр Надсан і айцец Сяргей Стасевіч адслужаць Калядную Вячэрню з Боскай Літургіяй.
Цэнзар гарадзенскай турмы, дзе трымаюць лідэра «Маладога фронту» Зьмітра Дашкевіча, не прапусьціў ад яго калядную паштоўку, якую палітвязень дасылаў свайму сябру Эдуарду Лобаву.
Квіткі да Вільні на цягнік Менск-Вільня у агульны вагон будуць каштаваць 121 тысячу рублёў. Купэ будзе каштаваць 264 тысячы.
Працягваем апытаньне «Свабоды». Каго бачаць у шэрагу самых годных асобаў 2012 году іншыя вядомыя беларусы?
Актывіста «Гавары праўду» Сяргея Вазьняка, а таксама Мікалая Петрушэнку, Сяргея Кручкова журналістаў газэты «Новы час» Вячаслава Пяшко і Лолу Бурыеву затрымалі 24сьнежня ў Смалявічах.
Нямецкі фатограф Міхаэль Вольф наведаў пяць цацачных фабрык у Кітаі...
Адпаведны факс разаслала кіраўнікам прадпрыемстваў адміністрацыя Першамайскага раёну Віцебска.
Загрузіць яшчэ