НАДВОР'Е:
Па ўсёй краіне воблачнасьць, сьнегапады, тэмпэратура ад мінус трох да нуля.
У СЬВЕЦЕ
Ашгабад, Туркмэністан, саміт дзяржаваў СНД .
Брусэль, Бэльгія, сустрэча эўракамісара Штэфана Фюле з прадстаўнікамі беларускага праваабарончага цэнтру «Вясна».
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
1484 – папа рымскі Інакенцій VIII выдаў булу, якая паклала пачатак паляваньню на ведзьмаў па ўсёй Эўропе.
1936 – прынятая сталінская канстытуцыя СССР.
У гэты дзень нарадзіліся:
1867 – Юзэф Пілсудзкі, польскі дзяржаўны і палітычны дзяяч, першы кіраўнік адроджанай Польшчы.
1901 – Уолт Дыснэй, амэрыканскі мультыплікатар.
1947 – Алесь Разанаў, беларускі паэт і перакладчык
У гэты дзень памерлі:
1791 – Вольфганг Амадэй Моцарт, аўстрыйскі кампазытар.
1870 – Аляксандар Дзюма-бацька, францускі пісьменьнік.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
Кожны народ мае хаця б адзін геніяльны твор, і гэты твор – мова.
Алесь Разанаў
ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ «СВАБОДЫ»:
«Пуцін, сыходзь сам!». Масавыя затрыманьні ў Маскве і Пецярбургу
Два суды Сяргея Каваленкі
Камітэт ААН настойвае на расьсьледаваньні ўсіх выпадкаў катаваньняў у Беларусі