Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзе Алесь Пушкін, дагэтуль невядома


Дзяжурны Ленінскага раённага ўпраўленьня ўнутраных спраў пацьвердзіў Радыё Свабода, што Алесь Пушкін сапраўды быў дастаўлены ў так званы АПП — аддзел прафіляктыкі і правапарадку. Адтуль яго павезьлі ў суд Ленінскага раёну сталіцы. Дзяжурны параіў шукаць Пушкіна альбо ў судзе, альбо ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсьціна.

Тэлефоны суду ўжо не адказваюць.

Дзяжурны ЦІПа запэўніў, што на стане на 20 гадзін Пушкіна на Акрэсьціна няма. Ён патлумачыў, што пасьля суду можа быць даволі працяглая працэдура афармленьня, правапарушальнікаў на Акрэсьціна дастаўляюць кругласутачна. Бываюць выпадкі, калі людзей прывозяць і праз суткі пасьля працэсу.

Пра затрыманьне Радыё Свабода паведаміў сам Алесь Пушкін каля 13-й гадзіны. Сувязь зь ім абарвалася, мабільны тэлефон адключаны.

Напярэдадні Алесь Пушкін з партрэтам змагара антысавецкага супраціву Расьціслава Лапіцкага наведаў Вярхоўны суд. Мастак падаў заяву на абскарджваньне рашэньня суду Смаргонскага раёну, згодна зь якім ён адседзеў 10 сутак за тое, што ў верасьні прайшоў з партрэтам Расьціслава Лапіцкага па вуліцах Смаргоні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG