Аўтарытэтная міжнародная арганізацыя назвала высяленьне «Вясны» зь менскага офісу «абуральным парушэньнем міжнародных абавязацельстваў Беларусі ў галіне правоў чалавека».
Выставу мастак прысьвяціў селетнім 120-м угодкам Янкі Купалы і Якуба Коласа, а таксама дню народзінаў Уладзімера Караткевіча.
Міністэрства лясной гаспадаркі рапартуе пра перавыкананьне пляну ў справе прыцягненьня замежных «інвэстыцый».
Падарожжа ў Эгіпет можа стаць гэткай жа праблемай, як у краіны Эўразьвязу. Прычына — візы, якія ўлады гэтай афрыканскай краіны неўзабаве перастануць выдаваць у аэрапорце.
Суд над дэмакратычным актывістам са Сьвіслачы Анатолем Валюком перанесены на 27 лістапада, паколькі Валюк запатрабаваў доказаў яго віны.
Найлепшыя фотаздымкі мінулага тыдня з «гарачых пунктаў».
Міністэрства культуры прыпыніла будаўніцтва рэстаранна-забаўляльнага комплексу «Бульбашъ-хол» каля Курапатаў.
У штогадовым сьпісе «найважнейшых мысьляроў» зьмешчаны асобы, чые ідэі і дзейнасьць, паводле рэдактараў і выдаўцоў Foreign Policy, мелі найбольшы ўплыў на разуменьне глябальных праблемаў у мінулым годзе.
Судовыя выканаўцы апячаталі офіс праваабарончага цэнтру «Вясна» і вывезьлі адтуль усю маёмасьць. Праваабаронцы знайшлі часовы прытулак у офісе руху «За свабоду» і заяўляюць, што хутка адновяць паўнавартасную працу.
Васіль Сарочык — ахоўнік аўтастаянкі, зьбіты супрацоўнікамі міліцыі ў Ленінскім РУУС Менску — дапытаны ў Сьледчым камітэце Менску.
Палітычная апазыцыя знайшла шэраг сваіх аднадумцаў у «чорным сьпісе» суседняй дзяржавы. На якой падставе беларускія дэмакратычныя актывісты трапляюць у фэдэральны вышук Расейскай Фэдэрацыі?
Элізабэт Стоўн — зорная плыўчыха параалімпійскай зборнай ЗША, срэбная і бронзавая мэдалістка Параалімпійскіх гульняў у Пэкіне і Лёндане. Неўзабаве Элізабэт мяркуе ўпершыню пабачыцца са сваімі роднымі — у Грузіі.
Альбомы «Прэс-фота Беларусі 2011», канфіскаваныя памежнікамі, будуць зьнішчаныя.
Знакаміты англійскі сьпявак і кампазытар Элтан Джон прысьвяціў сваё адзінае выступленьне ў Пэкіне вядомаму кітайскаму дысыдэнту, мастаку і скульптару Ай Вэйвэю.
Міністэрства культуры сваім распараджэньнем прыпыніла будаўніцтва рэстаранна-забаўляльнага комплексу «Бульбашъ-хол» каля Курапатаў.
У ноч з 25 на 26 лістапада каля аўтастрады ўздоўж віцебскага мікрараёну на лініі электраперадач зьявіўся бел-чырвона-белы сьцяг.
На Анатоля Валюка склалі пратакол, які ён адмовіўся падпісваць. Падобныя пратаколы складзены і яшчэ на двух сьвіслацкіх актывістаў Віктара Дзесяціка і Юры Глебіка. Суд над імі прызначаны на 27 лістапада.
Грамадзкія актывісты заклікалі беларусаў ушанаваць памяць слуцкіх паўстанцаў 1920 году, запаліўшы 27 лістапада ў іх гонар зьнічкі ў вокнах.
Судовыя выканаўцы паведамілі, што кватэру, у якой знаходзіўся офіс «Вясны» апячатаюць і карыстацца ёй будзе немагчыма.
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Махамэд Людовік Лютфі Захед, гей альжырскага паходжаньня, адкрые ў канцы лістапада першую ў Францыі мячэць для сэксуальных меншасьцяў, паведамляе Zman.com.
Улады Палестынскай аўтаноміі заявілі аб тым, што ў аўторак правядуць эксгумацыю парэштак Ясіра Арафата.
Прадстаўнікі Міністэрства культуры і Генпракуратуры выяжджалі на месца будаўніцтва забаўляльнага комплексу ў Курапатах і выявілі парушэньні.
25 лістапада ў Магілёве прыхільнікі ідэі славянскага адзінства правялі «Славянскі марш». У ім узялі ўдзел блізу пяцідзесяці чалавек.
25 лістапада ў Беларусі адзначаюць 92-я ўгодкі Слуцкага збройнага чыну.
У Бангладэш згарэла швэйная фабрыка. Паводле апошніх зьвестак загінуў 121 чалавек.
Да гадавіны з дня нараджэньня выдатнага польскага пісьменьніка і пэдагога Януша Корчака ў выдавецтве «Логвінаў» пры падтрымцы амбасады Польшчы ў Беларусі выйшаў 3-томнік ягоных твораў для дзяцей.
Як паведамілі у беларускім грамадзкім аб’яднаньні украінцаў «Ватра», памінальная служба прайшла раніцай у Сьвята-Духавым катэдральным саборы Менска. У ёй узялі ўдзел прадстаўнікі пасольства Украіны і ўкраінскай дыяспары Беларусі.
На мэмарыялах Студзёнка и Брылеўскае поле ў Барысаўскім раёне ўшанавалі воінаў францускай і расейскай армій 1812 года.
У Расеі сябры Каардынацыйнай Рады апазыцыі большасьцю галасоў прынялі рашэньне правесьці новую масавую акцыю, прымеркаваную да гадавіны пратэстнага руху, 15 сьнежня ў форме шэсьця пад назвай «Марш свабоды».
Прэзыдэнта Украінскай асацыяцыі студэнцкага самакіраваньня Лізавету Шчапяцільнікаву не пусьцілі ў Беларусь, куды яна накіроўвалася для сустрэч са студэнцкімі актывістамі.
15 гадоў таму ўпершыню падчас прэзыдэнцтва Аляксандра Лукашэнкі была зачыненая незалежная газэта — «Свабода». Яе рэдактарам быў дэпутат Вярхоўнага Савету Ігар Гермянчук. Чаму ўлады зачынілі папулярную грамадзка-палітычную газэту?
Вязьню гарадзенскай турмы Зьмітру Дашкевічу турэмнікі пагражалі складаньнем рапарту за парушэньне парадку ў камэры. Павал Севярынец атрымаў памочніка ў працы на складзе запчастак. Мікалай Аўтуховіч лічыць за лепшае сядзець у халоднай камэры, але там, дзе ня паляць.
Бліц-агляд падзеяў у Беларусі і сьвеце 24-25 лістапада 2012 году.
24 лістапада спаўняецца год як асудзілі Алеся Бяляцкага.
Старшыня Рады БНР выступіла з зваротам да 92-х угодкаў Слуцкага збройнага чыну.
Паводле экспэртаў, з эканамічнага гледзішча ў 2013 годзе найбольш выгодна нарадзіцца ў Швэйцарыі.
У Беларусі адзначаецца 200-годзьдзе вайны 1812 году. З гэтай нагоды ў БДУ адбылася навуковая канфэрэнцыя пад назвай «Вайна 1812 году і Беларусь».
23 лістапада Беларуская асацыяцыя журналістаў у Магілёве прэзэнтавала дапаможнік па бясьпецы для беларускіх журналістаў «У зоне рызыкі», а таксама дакумэнтальную стужку «Бясьпека журналістаў. Украінскі практыкум».
Сёньня, 23 лістапада, паводле Ірыны Халіп, на яе адбылася новая атака — гэтым разам невядомыя праніклі ў яе скайп і зьмянілі там пароль. Ірына Халіп мяркуе, што гэта працуюць беларускія спэцслужбы.
Ці мае права адміністрацыя школы прымушаць навучэнцаў ехаць на бульбу, а ў выпадку адмовы — караць.
23 лістапада супрацоўнікі праваабарончага цэнтру «Вясна» вывозілі рэчы.
23 лістапада — Міжнародны дзень супраць беспакаранасьці. Гэтая дата адзначаецца ад 2011 году з ініцыятывы Міжнароднай асацыяцыі ў абарону свабоды слова (IFEХ).
На наваполацкім «Нафтане», дзе хлопец працаваў апэратарам, у яго «шпіёнскую дзейнасьць» ня вераць. Абвінавачаньне з боку КДБ у супрацоўніцтве з замежнымі спэцслужбамі знаёмыя Андрэя Гайдукова лічаць беспадстаўнымі прыдумкамі.
Міжнародная арганізацыя працы ўключыла мікашэвіцкае прадпрыемства «Граніт» у сьпіс нядобранадзейных прадпрыемстваў — за парушэньні правоў прафсаюзаў. Звольненыя з гэтага прадпрыемства актывісты прафсаюзу дагэтуль шукаюць працы.
У адной са школаў райцэнтру Бялынічы, што на Магілёўшчыне, вучняў, якія адмаўляюцца ад сельскагаспадарчых прац, абавязваюць дадаткова дзяжурыць у клясе.
У Маладэчне каля школаў тэрмінова ўсталёўваюць шлягбаўмы і агароджы.
Ініцыятыва сыходзіць ад удзельнікаў грамадзкай суполкі «Свабодны рэгён».
Узнагароду ўручылі Натальлі Пінчук, жонцы зьняволенага праваабаронцы Алеся Бяляцкага.
Мэта Міжнароднага дня супраць беспакаранасьці — дасягнуць правасудзьдзя для тых, каго перасьледуюць за ажыцьцяўленьне права на свабоду выказваньня.
Загрузіць яшчэ