Падчас канцэрту «Ляпіса Трубяцкога» у Маскве 8 снежня пройдзе акцыя Amnesty International у абарону праваабаронцы Алеся Бяляцкага, асуджанага на 4,5 года, і яшчэ чацьвярых палітвязьняў.
Заяўнікі меркавалі выйсьці на пікет зь лёзунгамі «Чыноўнікі дураць народ і зьдзекуюцца зь яго», «Ашуканцаў народу — да адказнасьці», «Адміністрацыя прэзыдэнта — надзейная абарона беззаконьня ў краіне».
У Ватыкане мітрапаліт Менска-магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч уручыў Папу Рымскаму Бэнэдыкту ХVI кнігу зь перакладам усіх чатырох Эвангельляў на беларускую мову і беларускамоўную «Літургію гадзінаў».
Акторы паказвалі ў Менску палітычны спэктакаль «Спасьцігаючы каханьне».
Адвакатнаведала Гайдукова ў віцебскім СІЗА № 2. Пра гэта распавяла маці арыштаванага наваполацкага актывіста, якога месяц таму затрымалі і вінавацяць у «здрадзе дзяржаве ў форме агентурнай дзейнасьці».
Дзенісенка: «Прычынай адміністрацыйнага перасьледу мне назвалі тое, што на мерапрыемстве прысутнічалі людзі, якія хавалі свае твары пад маскамі».
Міністэрства надзвычайных сытуацый ўдакладніла лічбу пацярпелых ад выкіду аміяку ў Маладэчне.
Ленінскі раённы суд Горадні адхіліў пазоў гісторыка Андрэя Чарнякевіча, які імкнуўся аднавіцца на працы ў Гарадзенскім унівэрсытэце, адкуль яго звольнілі.
На пункце «Каменнны Лог» машын паменела: было 600, стала 585.
Бар «Свабода» адкрываецца сёньня ў Санкт-Пецярбургу — расейскія апазыцыянэры вырашылі скінуцца і адкрыць уласны бар.
Беларусь не далучылася да заснавальнікаў міжнароднага альянсу, які будзе змагацца з гандлем у інтэрнэце фатаграфіямі і відэа, на якіх сэксуальна эксплюатуюць дзяцей.
Выказваньне Аляксандра Лукашэнкі пра мадэрнізацыю прадпрыемстваў і забарону звальняцца адтуль работнікам, пакуль ня будуць вернутыя сродкі, вытрачаныя на яе, выклікала ў грамадзтве неадназначную рэакцыю.
Польскі алімпійскі чэмпіён у кіданьні молату Шыман Зюлкоўскі сказаў Gazecie Wyborczej, што беларускія спартоўцы былі заслужана пазбаўленыя алімпійскіх мэдалёў за ўжываньне допінгу.
Аляксандар Лукашэнка падпісаў дэкрэт № 9 «Аб дадатковых мерах на разьвіцьцё дрэваапрацоўчай прамысловасьці».
Актывіста Партыі БНФ з Горадні Валера Кісяля шукае міліцыя. Пра гэта Валер Кісель сам напісаў у інтэрнэце.
У афіцыйных СМІ пачалі зьяўляцца выказваньні віцебскіх чыноўнікаў наконт спаленай вёскі Паўлавічы. Маўляў, усё рабілася паводле закону, а зьвесткі пра гвалт над жыхарамі — паклёп.
Шэсьць гадзін аглядалі гомельскія мытнікі на пункце пропуску «Новая Гута» на беларуска-ўкраінскай мяжы аўтамашыну актывісткі Беларускай партыі «Справядлівы сьвет» са Жлобіна Ілоны Ткачовай. Ілоне і яе мужу ўчынілі і асабісты агляд.
Гісторык Андрэй Чарнякевіч спрабуе аднавіцца на працы. 7 сьнежня ў Ленінскім раённым судзе Горадні на 14.30 заплянаванае судовае паседжаньне.
Ад 9 сьнежня мяняецца расклад цягнікоў паміж Горадняй і Беластокам, паведамілі на Гарадзенскім чыгуначным вакзале.
Чарга вялікагрузных аўтамабіляў на выезд зь Беларусі ў Літву на пункце пропуску «Каменны Лог — Мядзінінкай» — 10 кілямэтраў.
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
На памежным пункце «Каменны лог» на беларуска-літоўскай мяжы чарга зь вялікагрузных машын, якія чакаюць дазволу на перасячэньне мяжы з Літвой, расьцягнулася амаль да 10 кілямэтраў. У чарзе стаяць каля 600 машын.
Увечары 6 сьнежня на кватэру да нацыянал-бальшавіка Зьмітра Сіняка прыйшлі міліцыянты з Маскоўскага РУУСа па справе аб нападзе на літоўскую амбасаду ў Менску.
Разам са сьнегам і мінусовай тэмпэратурай цяжкі час настаў і для гарадзкіх бадзягаў — людзей бяз пэўнага месца жыхарства.
Жыхарка Менску Вера Мялешка, у якой на руках двухгадовая дачка і пад апекай непаўналетні брат, атрымала з суду рашэньне аб высяленьні яе з кватэры.
Заплянаванае на 6 сьнежня ў Менску народнае адкрыцьцё «Арт-сядзібы» не адбылося. З «Арт-сядзібай» скасавалі дамову на арэнду памяшканьня.
Паводле статыстыкі, летась беларусы выдаткавалі на сьпіртное нашмат больш, чым украінцы ці расейцы. Сярод беларусаў утрая больш упершыню выяўленых алькаголікаў.
Яшчэ два беларускія спартоўцы мусяць вярнуць узнагароды ў Міжнародны алімпійскі камітэт. Гэта малатабоец Іван Ціхан і кідальніца дыску Ірына Ятчанка. Абое — прызэры афінскай Алімпіяды 2004 году.
Маці палітвязьня Ігара Аліневіча, Валянціна, атрымала ліст ад ягонага сябра, таксама палітвязьня Міколы Дзядка.
Родныя атрымалі першы ліст ад Андрэя Гайдукова, падазраванага, паводле інфармацыі КДБ, у «здрадзе дзяржаве». Некалькі дзён таму наваполацкага актывіста перавялі ў віцебскі СІЗА, і бараніць ягоныя інтарэсы будзе ўжо ня менскі, а віцебскі адвакат.
Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч заяўляе пра далейшае скарачэньне Ўзброеных сіл (УСУ) краіны і стварэньне прафэсійнай арміі.
Палітуцякач Алесь Міхалевіч выпусьціў першы нумар электроннага часопіса Brainstorm («Брэйнсторм»).
Яўген Канстанцінаў, кіраўнік незарэгістраванай наваполацкай суполкі «Саюз маладых інтэлектуалаў», праз тэлефон запрошаны ў віцебскае ўпраўленьне КДБ.
Судзьдзя Ленінскага раёну Менску Марына Запасьнік пастанавіла зьняволіць мастака Алеся Пушкіна на 12 сутак за несанкцыянаваную вулічную акцыю.
6 сьнежня адбудзецца адкрыцьцё новага офісу пасольства Польшчы ў Беларусі. Ён месьціцца ў цэнтры Менску, па вуліцы Зьмітрака Бядулі, 11.
Стваральнікі «Арт-сядзібы» распачалі чарговую спробу стварэньня ў Менску культурнай пляцоўкі.
Сьпіс «найбольш уплывовых людзей сьвету» складзены амэрыканскім часопісам Forbes, узначаліў прэзыдэнт ЗША Барак Абама.
Міжнародны алімпійскі камітэт афіцыйна абвясьціў пра пазбаўленьне ўзнагародаў для чатырох мэдалістаў Алімпіяды ў Афінах 2004 году.
Як успрынялі навіну пра абвяшчэньне Магілёва культурнай сталіцай СНД мясцовыя дзеячы культуры, палітыкі, журналісты.
Па падазрэньні ў атрыманні хабару затрыманыя мытнікі кантрольна-прапускнога пункта Меднікі (Медзінінкай), што на мяжы зь Беларусьсю.
48 краінаў сьвету 5 сьнежня абвясьцілі аб стварэньні міжнароднага альянсу, які будзе змагацца супраць сэксуальнай эксплюатацыі дзяцей.
Дзяжурны Ленінскага РУУС параіў шукаць Пушкіна альбо ў судзе, альбо ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсьціна.
«Мы плянуем усталяваць валун такой вагі, каб ані тры, ані пяць чалавек не змаглі ссунуць яго зь месца».
На вашы пытаньні адказваў былы Старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі Станіслаў Шушкевіч.
Цяпер тут не засталося ніводнай цэлай хаты. Бярвеньне і дошкі, якія патрушчыў бульдозэр, закопваюць або паляць.
Бацька Мікалая Дзядка Аляксандар Дзядок распавёў «Свабодзе», як праходзіў суд, на якім ягонага сына пастанавілі адправіць у турму як «злоснага парушальніка рэжыму».
У Берасьці абвесьцілі фатаконкурс, каб прыцягнуць увагу грамадзкасьці да зьнішчэньня комплексу дамоў, пабудаваных у 20-х гадах мінулага стагодзьдзя.
Васіль Сарочык пасьля размовы са сьледчым, які расьсьледуе заяву аб катаваньнях з боку супрацоўнікаў Ленінскага райаддзелу міліцыі Менска: «Усё было сур’ёзна».
Сёньня ў Мюнхэне футбольная каманда БАТЭ правядзе заключны матч сёлетняй Лігі чэмпіёнаў супраць мясцовай «Баварыі».
Загрузіць яшчэ