Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каго лёгка адключыць ад сьвету?


Амэрыканская карпарацыя Renesys, якая займаецца аналізам стану інтэрнэту і сувязі ва ўсім сьвеце, лічыць, што ў 61 краіне рызыка адключэньня інтэрнэту і адразаньня людзей ад сувязі з вонкавым сьветам вельмі высока.


У такіх краінах, да якіх належаць, сярод іншых, Сырыя, Эгіпет, Бірма, Туніс, Альжыр, Емэн, сувязь са зьнешнім сьветам забясьпечваюць адзін або два правайдэры. Поўнае адключэньне можа наступіць вельмі хутка на загад уладаў або ў выніку атакі на сыстэму сувязі.

Беларусь патрапляе ў другую групу краінаў рызыкі адключэньня інтэрнэтнай сувязі; у гэтых краінах дзейнічае менш за 10 апэратараў сувязі. Такіх краінаў 72.

Трэцяя група краінаў, з малой рызыкай поўнага адключэньня інтэрнэту, складаецца з 58 краінаў. У іх дзейнічае ад 10 да 40 апэратараў сувязі.

У чацьвёртай групе, зь нязначнай рызыкай адключэньня інтэрнэтнай сувязі, знаходзяцца 32 краіны, у якіх больш за 40 апэратараў сувязі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG