Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа 30 сьнежня выказаўся аб крызісных момантах у адносінах зь Беларусьсю.
Грамадзянін Беларусі Барыс Качан падпісаў кантракт з расейскай арміяй і паехаў ваяваць супраць Украіны 26 верасьня 2024 году, а ўжо ў студзені 2025 году — атрымаў цяжкае раненьне і быў шпіталізаваны.
Рост занятых у эканоміцы Беларусі за год склаў каля 34 тысяч чалавек.
Аляксандр Лукашэнка напярэдадні Новага году падпісаў указ, на падставе якога памілаваныя 22 чалавекі.
Міністэрства абароны Расеі апублікавала відэазапіс з цырымоніі, прымеркаванай пачатку баявога дзяжурства ў Беларусі расейскага падразьдзелу, абсталяванага рухомым грунтавым ракетным комплексам «Арэшнік».
Свабода паглядзела, што зьменіцца з першага месяца 2026 году.
У Дзяржаўнай памежнай службе Ўкраіны паведамілі, што цягам 2025 году затрымалі 13 тысяч чалавек, якія спрабавалі незаконна перасячы дзяржаўную мяжу, у тым ліку амаль 1400 асобаў — на мяжы зь Беларусьсю.
Апошнім дабудавалі ўчастак на мяжы з Расеяй, мяжу зь Беларусьсю адгарадзілі ў 2024 гозе.
У канцэрне «Белнафтахім» заявілі, што сёлета здабылі 2 мільёны тон нафты і паабяцалі больш падрабязна расказаць аб рэкордзе блогерам і журналістам.
Падзеі 30 сьнежня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі.
Як паведаміла Радыё Свабода дасьведчаная крыніца, якая размаўляла зь сяброўкай сям’і Быкавых, у нядзелю сяброўка прыехала да 98-гадовай Ірыны Міхайлаўны Быкавай у кватэру на вуліцы Танкавай у Менску і ўбачыла яе ў стане, які вымагаў мэдычнай дапамогі.
Цяпер у ім 225 кніжак. Распаўсюджваць іх у Беларусі забаронена пад страхам страты ліцэнзіі.
29 сьнежня адбылася онлайн-цырымонія ганараваньня прэміяй імя Алеся Адамовіча найлепшых публіцыстычных твораў, апублікаваных у 2024 годзе.
Міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў заявіў, што ў ноч з 28 на 29 сьнежня Ўкраіна атакавала бесьпілётнікамі дзяржаўную рэзыдэнцыю Ўладзіміра Пуціна ў Наўгародзкай вобласьці.
Рашэньне ЗША зьняць санкцыі зь «Беларуськалію» выклікала разгубленасьць у Літве, піша балтыйскі партал навінаў Delfi.
Прадстаўнікі расейскага мільярдэра Рамана Абрамовіча заявілі, што сродкі ад продажу ангельскага футбольнага клюба «Чэлсі» ня могуць быць перададзены дабрачыннаму фонду ў падтрымку Ўкраіны да таго часу, пакуль улады брытанскага вострава Джэрзі ня спыняць расьсьледаваньне ў дачыненьні да бізнэсоўца.
З просьбай падзяліцца інфармацыяй аб выкананьні Менскам на працягу апошніх пяці гадоў сваіх абавязацельстваў па міжнародным праве ў галіне зьвязаных з культурай правоў чалавека выступіў спэцыяльны дакладчык ААН па пытаньні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Нілс Муйжніекс.
Аўкцыён адбудзецца 23 студзеня 2026 году на плятформе Беларускай унівэрсальнай таварнай біржы. Летась таргі не адбыліся — на іх ніхто не зарэгістраваўся.
У лістападзе выезду ў Польшчу ў чэргах чакалі па некалькі тысяч грузавікоў, легкавых аўтамабіляў і аўтобусаў, цяпер мова пра сотні.
У Службе бясьпекі Ўкраіны (СБУ) паведамілі аб затрыманьні ў Кіеве агента, які «адначасова працаваў на расейскія і беларускія спэцслужбы».
Музыкі гурту Litesound пацярпелі ад рэпрэсій у Беларусі і эмігравалі з краіны.
Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў у Беларусі.
Кітай 29 сьнежня пачаў новыя вучэньні «Місія правасудзьдзя — 2025» ля берагоў Тайваня.
У Цэнтры па гідрамэтэаралёгіі, кантролі радыеактыўнага забруджваньня і маніторынгу навакольля (Белгідрамэт) паведамілі, што 29 сьнежня на асобных участках дарог захаваецца галалёд.
З пацярпелых ад палітычнага перасьледу ў Беларусі ў 2025 годзе было 899 мужчын (72%) і 355 жанчын (28%).
Кіраўнік Галоўнага ўпраўленьня выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны Кірыла Буданаў назваў заявы аб разьмяшчэньні расейскага ракетнага комплексу «Арэшнік» у Беларусі дэманстрацыйным актам запалохваньня.
На раніцу 29 сьнежня ахвяравана 15 246 эўра з названых 15 тысяч.
Аляксандар Лукашэнка назваў сваё падзеньне ў часе хакейнага матчу «звычайнай працоўнай сытуацыяй».
У нядзелю ў Мэксіцы цягнік, які перавозіў 250 чалавек, часткова сышоў з рэек.
Падзеі 29 сьнежня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі.
Адбылося падаражаньне ў Беларусі дзьвюх папулярных навагодніх прадуктаў — цытрусавай садавіны і пеністага віна.
Буйная кніжная сетка паведаміла пра тое, што год прынёс «другое дыханьне» беларускім кнігам.
Штогод на Раство Хрыстовае радыкальныя мусульмане спальваюць сьвяточныя ялінкі, а хрысьціянскае насельніцтва ў сьвятых для хрысьціянаў мясцовасьцях імкліва скарачаецца.
Паводле паведамленьня Белага дому, перамовы пачаліся 28 сьнежня а 21-й гадзіне менскага часу.
Знакамітай акторцы быў 91 год.
Пры гэтым ва ўстанове спадзяюцца, што ліцэнзію атрымаецца аднавіць.
Расейскае палітычнае кіраўніцтва «зноў зьвяртаецца да распаўсюду хлусьлівых заяў» пра дасягненьні сваёй арміі на полі бою, паведаміў Генэральны штаб Узброеных сіл Украіны ўвечары 27 сьнежня.
Падзеі 28 сьнежня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі
Крымінальны артыкул — парушэньне кіроўцам правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасьцярожнасьці сьмерць чалавека.
Сьледчыя дзеяньні вядуцца ў Камітэце пытаньняў транспарту і інфраструктуры.
«Я тут пра гэта пішу, бо амаль не сумняваюся, што Мікіту атруцілі ворагі Беларусі і ворагі чалавецтва. Ёсьць вопыт і назіраньні. Магу толькі параіць беларусам у гэтым праклятым часе, нават тым, што „паліцікай не інцерасуються“, быць абачлівымі ў час вайны».
Былы палітзьняволены, палітык Павал Севярынец сустрэўся зь сям'ёй: жонкай і сынам, якія прыехалі да яго ў Вільню. Фота зрабіў Барыс Гарэцкі.
У пачатку сьнежня зь беларускіх аптэк зьнік літый, пішуць «Белыя халаты». Пры гэтым прэпарат фармальна зарэгістраваны, ліцэнзія ў сіле, дактары працягваюць яго прызначаць.
Намесьніка начальніка калёніі № 3 у расейскай Харпе Васіля Выдрына будуць зноў судзіць у крымінальнай справе аб перавышэньні службовых паўнамоцтваў.
У Бранскай вобласьці Расеі «Рассельгаснагляд» спыніў мікрааўтобусы з трыма тонамі каўбасы і малочнай прадукцыі, якія ехалі зь Беларусі ў абыход афіцыйных вэтэрынарных пастоў.
ААТ «Гомсельмаш» шукае кандыдата на дырэктара сваёй філіі ў Аргентыне. Заробак абяцаюць ад 3000 тысяч рублёў (1 тыс. даляраў).
Пасьля 2020 году ў беларусаў зьявіўся асаблівы навагодні тост – за чорных лебедзяў, за нечаканы паварот лёсу.
Маці тэлевядоўцы і культурніцкай дзяячкі Кацярыны Ваданосавай знаходзіцца ў цяжкім стане ў адным з польскіх шпіталёў.
У ноч на суботу на Кіеў і Кіеўскую вобласьць быў масавы напад расейскіх беспілётнікаў і ракет. Уначы Расея таксама атакавала Харкаў.
Расея, імаверна, пачала разьмяшчаць новыя гіпэргукавыя балістычныя ракеты «Арэшнік», здольныя несьці ядзерную боегалоўку, на тэрыторыі Беларусі. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на двух амэрыканскіх дасьледчыкаў, якія вывучылі спадарожнікавыя здымкі.
Загрузіць яшчэ