Дзевяць тэмпэратурных антырэкордаў былі зафіксаваныя ў ноч на 12 красавіка на мэтэастанцыях Берасьцейскай, Гомельскай і Магілёўскай абласьцей.
Праект акумулятарнага заводу «АйПауэр» атрымаў станоўчае заключэньне дзяржаўнай экалягічнай экспэртызы, паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу Групы кампаній 1AK-GROUP, у якую ўваходзіць «АйПауэр».
Цалкам забаронена наведваньне лясоў у Гомельскай вобласьці. Таксама забароны ўвялі на большай частцы Берасьцейскай і Горадзенскай абласьцей (па 13 раёнаў у кожнай).
9 красавіка можна паглядзець онлайн-прэм’еру дакумэнтальнага фільма пра Ельню — самае вялікае верхавое балота Беларусі.
Арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» адправіла зварот на імя Аляксандра Лукашэнкі.
Штогод пасьля сьвятаў на палігоны цьвёрдых камунальных адкідаў вывозяць каля 1 мільёна плястыкавых кветак. Час іх раскладаньня — ад 100 да 500 гадоў.
За апошнія суткі ў краіне адбылося больш за 50 лясных пажараў, паведаміла Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі 8 красавіка.
Чаму некалькі эпідэмій апошніх гадоў пачыналіся менавіта ў Кітаі? Чаму мэр Уханя так доўга чакаў дазволу даць інфармацыю пра вірус і прымаць меры бясьпекі? Чаго можа чакаць Беларусь ад кітайскага індустрыйнага парку? Тлумачаць экспэрты чэскага дасьледчага цэнтру Sinopsis.
У Івацэвічах было +20,6°С, папярэдні рэкорд — +17°С — быў у гэты дзень у 2005 годзе. Але абсалютны рэкорд краіны 7 красавіка ня быў пабіты. У гэты дзень у 1975 годзе ў Васілевічах зафіксавалі +26,2°С.
У Надзі, яе сястры па імі Азуль, двух амурскіх тыграў і трох афрыканскіх львоў назіраецца сухі кашаль. Чакаецца, што ўсе згаданыя жывёлы паправяцца.
«Абвал» тэмпэратуры з 29 на 30 сакавіка склаў больш як 10 градусаў. Далей прагназуюць паступовае пацяпленьне, але ночы пачнуць станавіцца «плюсавымі» толькі ў чацьвер.
У Менску і яшчэ на 34 мэтэаралягічных станцыях абноўленыя тэмпэратурныя рэкорды дня за ўвесь пэрыяд назіраньняў за надвор'ем.
Глябальныя намаганьні дзеля зьмяншэньня азонавай дзіркі над Антарктыдай дапамагаюць вярнуць гэтак званую вышынную струмянёвую плынь паветра на свой папярэдні, натуральны шлях.
Энэргетыкі спынілі зьнішчэньне бусьліных гнёздаў на лініях электраперадач і ўзяліся за канструяваньне спэцыяльных апор, паведамляе грамадзкая арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» .
Многія заводы ў сьвеце стаяць, людзі ня езьдзяць на працу праз карантын, не лятаюць самалёты і ня ходзіць грамадзкі транспарт — усё гэта скарачае шкодныя выкіды ў атмасфэру. Але ня ўсё так проста. Разьбіраемся з экспэртам, як пандэмія каранавірусу ўплывае на экалягічнае становішча.
Апоўдні ў Берасьці на плошчы Леніна 22 сакавіка зноў сабраліся праціўнікі акумулятарнага заводу «АйПаўэр». Праваабаронцы налічылі агулам на плошчы больш за 200 чалавек, паведамляе БелаПАН.
Максім Ачарэтні, галоўны лекар 3-га дзіцячага шпіталя Менску апублікаваў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку свой фотаздымак з заклікам падтрымаць сваіх калегаў дактароў, якія цяпер працуюць: «Я буду на працы. Будзьце, калі ласка дома».
За мінулыя суткі ад непагадзі пацярпелі 25 населеных пунктаў, парывы ветру дасягалі 27 мэтраў за сэкунду.
Швэдзкая экалягічная актывістка Грэта Тунбэрг абвясьціла, што ў сувязі з пандэміяй каранавіруснай інфэкцыі ў гэтую пятніцу ня будзе традыцыйных масавых акцый школьнікаў і студэнтаў з мэтай зьвярнуць увагу на пагрозы, зьвязаныя са зьменамі клімату.
Захварэць на COVID-2019 можа як прэзыдэнт, які раней называў распаўсюд вірусу па плянэце «выдумкай», так і дыплямат ААН, і спартовая зорка. Свабода склала сьпіс вядомых асобаў, якія былі інфікаваныя каранавірусам.
«Усе эпідэміі заканчваюцца, ёсьць пэўныя заканамернасьці, таму і каранавірусная інфэкцыя мае пайсьці на спад» — лічыць Максім Ачарэтні, галоўны лекар 3-га дзіцячага шпіталя Менску.
Эўрапейскія краіны ў чацьвер прымаюць новыя жорсткія захады ў сувязі з пандэміяй новай каранавіруснай інфэкцыі.
На пытаньні Цімура Алеўскага для «Настоящего времени» аб распаўсюдзе каранавіруснай інфэкцыі адказаў прэзыдэнт расейскага Таварыства доказнай мэдыцыны, доктар мэдыцынскіх навук Васіль Уласаў.
9 сакавіка жыхары гомельскага мікрараёну Сяльмашаўскі выйшлі на стыхійны сход супраць пабудовы рэстарану на месцы яблыневага саду. 10 сакавіка раніцай у садзе пачалі выкопваць маладыя дрэвы, пасаджаныя летась.
Рэкорд усёй краіны 5 сакавіка 2020 году ня быў пабіты: у 2017 годзе ў Пінску і Пружанах у гэты дзень было +18,4°С.
Ня толькі ў Беларусі не было зімы.
Забівалі электраізаляцыйнай штангай з токаправодным наканечнікам. Гэтая прылада спыняла работу сэрца бяз страты прытомнасьці — пракуроры палічылі гэта «негуманнай эўтаназіяй», бо такі спосаб забойства прычыняў перадсьмяротныя пакуты.
Цяплей за ранейшы абсалютны рэкорд было на ўсіх дзевяці мэтэастанцыях Берасьцейскай, пяці зь сямі Гомельскай і адной станцыі Горадзенскай вобласьці. Агулам па краіне зафіксавалі 34 мясцовыя рэкорды.
А за каляндарную зіму зафіксавалі 29 дзённых рэкордаў.
У Беларусі сёлета не было зімы. Сэзон 2019–2020 году стаў найцяплейшым за ўсю гісторыю назіраньняў клімату ў краіне, калі сярэдняя тэмпэратура паветра была больш як на 5 градусаў вышэйшай за норму.
Апошнія два гады беларускія ўлады дэманструюць амбіцыю стаць марской дзяржавай. Паспрыяць гэтаму мае рачны порт, які плянуюць пабудаваць у самым паўднёвым пункце Беларусі — вёсцы Ніжнія Жары. Аднак і многія жыхары, і эколягі выказваюцца супраць будаўнічых плянаў. Свабода даведалася, чаму.
Прамінулы сэзон даў своеасаблівы рэкорд: упершыню за гісторыю назіраньняў у Беларусі ў каляндарную зіму не было зімы кліматычнай, калі сярэдняя тэмпэратура працяглы час была б ніжэйшай за 0°С.
Маніторынг забруджанасьці паветра спадарожнікамі NASA і Эўрапейскага касьмічнага агенцтва выявіў значнае зьніжэньне дыяксыду азоту над Кітаем.
28 лютага Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю Беларусі апублікавала пералік аднаразовага плястыкавага посуду, выкарыстаньне і продаж якога ў аб’ектах грамадзкага харчаваньня забароняць з 1 студзеня 2021 году.
Пасьля вывучэньня старшынёй Савету Рэспублікі Натальляй Качанавай пытаньня забудовы кампаніі «Датч стар» і захаваньня Грушаўскага сквэру, за які змагаліся мясцовыя жыхары і заступіўся Лукашэнка, прынятае выніковае рашэньне.
Наведнікі інданэзійскага нацыянальнага парку Камода сталі сьведкамі бойкі чатырох камодзкіх варанаў. Гэты від – найбуйнейшыя яшчаркі на плянэце, яны важаць да 130 кіляграмаў.
Кампанія «АйПаўэр» перадала дакумэнты акумулятарнага заводу пад Берасьцем, супраць якога пратэстуюць мясцовыя жыхары, на дзяржаўную экалягічную экспэртызу.
Алена і Ігар Крэйнісы трымаюць зоагатэль пад Валожынам, у якім жывуць сабакі на ператрымцы, жывёлы з прытулкаў і былыя бадзяжныя сабакі. Некаторым зь іх знаходзяць гаспадароў ня толькі ў Беларусі, але і за мяжой.
Праціўнікі акумулятарнага заводу хацелі сабрацца, бо маюць зьвесткі, што iPower зьбіраецца аднаўляць працу.
У Менску зь візытам знаходзіцца Брыжыт Алюа, прадстаўніца міжнароднага Фонду дапамогі жывёлам Брыжыт Бардо. Яна заклікала беларускія ўлады не забіваць бяздомных катоў і сабак, а стэрылізаваць, вакцынаваць і выпускаць іх на волю.
Гаворка пра больш як сотню мільёнаў рублёў.
Анамалія назіралася ня толькі ў Беларусі, дзе з 2019-га на 2020 год не было кліматычнай зімы. Увесь сьвет ідзе да найцяплейшай зімы ў гісторыі. Зьмена клімату і дзіўныя арктычныя ўмовы надвор’я «не пусьцілі» холад на поўдзень.
«Пытаньні зрэзу кожнага дрэва павінны прымацца на ўзроўні Менгарвыканкаму».
20 лютага ў Беларусі абноўлены тэмпэратурны рэкорд дня ад пачатку інструмэнтальных мэтэаназіраньняў, сьведчыць праведзены БелаПАН параўнальны аналіз апэратыўных і архіўных дадзеных Белгідрамэту.
У Жыткавічах было +8,9°С. Але абсалютны максымум па ўсёй Беларусі пабіты ня быў: у 1950 годзе ў гэты дзень у Берасьці было аж +9,6°С.
Сярэднясутачных тэмпэратур, ніжэйшых за нуль, гэтай каляндарнай зімой не было і не прадбачыцца.
Заснавальнік амэрыканскай кампаніі Amazon Джэф Бэзас абвясьціў пра стварэньне экалягічнага фонду Bezos Earth Fund, каб фінансаваць праекты для барацьбы са зьменамі клімату.
Толькі ў Берасьці, Гомлі і горадзе Горкі 17 лютага не былі пабітыя тэмпэратурныя рэкорды за ўсе часы назіраньняў.
Папа Францішак заклікаў католікаў выказаць абурэньне эсплюатацыяй карэнных жыхароў і разбурэньнямі, якія выкліканы здабычай кары і вырубкай лясоў у Амазоніі.
Бразыльскія навукоўцы зафіксавалі тэмпэратуру 20,75°С на востраве Сэймур. Гэта амаль на градус больш, чым папярэдні рэкорд — 19,8 °С, зарэгістраваны на востраве Сігню ў студзені 1982 году.
Загрузіць яшчэ