Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі працягваецца моцны вецер. Ратавальнікі паведамляюць пра пашкоджаньні дамоў


Вынікі моцнага ветру ў Менску ў траўні 2019 году.
Вынікі моцнага ветру ў Менску ў траўні 2019 году.

За мінулыя суткі ад непагадзі пацярпелі 25 населеных пунктаў, парывы ветру дасягалі 27 мэтраў за сэкунду.

Моцны вецер назіраўся амаль па ўсёй Беларусі, паведамляе прэс-служба МНС. Ён пашкодзіў дахі аднаго жылога дома, трох аб’ектаў сацкультбыту, аднаго вытворчага і 23 сельскагаспадарчых будынкаў, інфармуе БелаПАН. Акрамя гэтага ў выніку падзеньня дрэваў пашкоджаны тры легкавыя аўтамабілі. Пацярпелых сярод насельніцтва няма.

У дадатак моцны вецер стаў прычынай парушэньня паставак электрычнасьці. Перабоі закранулі 686 населеных пунктаў. Па стане на раніцу 15 сакавіка электразабесьпячэньне спажыўцоў было адноўлена.

Паводле сыноптыкаў, моцныя парывы ветру ў Беларусі захаваюцца на працягу наступных некалькіх дзён.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG