Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уначы мароз, удзень мокры сьнег. Якім будзе надвор’е на Раство


Традыцыйны калядны пернік. Ілюстрацыйнае фота.

Сыноптыкі таксама папярэджваюць пра галалёдзіцу.

Як паведамляе агенцтва БелТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтар гідрамэтэаралёгіі Мінпрыроды, 6 сьнежня ў Беларусі будзе пахмурна. Уначы магчымыя праясьненьні. Удзень на большай частцы тэрыторыі пройдзе сьнег, чакаецца невялікі вецер.

На дарогах сыноптыкі прагназуюць галалёд. Уначы на 7 сьнежня месцамі тэмпэратура апусьціцца нават да −8 градусаў. Удзень на Раство чакаецца ад +2 да −3 градусаў.

Асаблівую ўвагу варту зьвяртаць на галалёдзіцу. Пачынаючы з канца лістапада ад яе ўжо пацярпелі больш за 3500 беларусаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG