Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кліматычная зіма так і не прыйшла ў Беларусь. За мінулыя тры месяцы 29 дзён былі рэкордна цёплымі


Цягам мінулай зімы ў Беларусі 29 дзён з 91 фіксаваліся рэкорды мэтэаназіраньняў за ўвесь час, адзначае БелаПАН.

Рэкорды за ўвесь час фіксавалі 11 дзён у сьнежні, 9 у студзені і 9 у лютым. Уся зіма цалкам таксама дала сваеасаблівы рэкорд: упершыню за гісторыю назіраньняў у Беларусі ў каляндарную зіму не было зімы кліматычнай, калі сярэдняя тэмпэратура працяглы час была б ніжэйшай за 0°С.

Сьнежань стаў самым цёплым з 2006 году (сярэдняя тэмпэратура склала +1,9°С, што вышэй за кліматычную норму на 5,2°С), студзень — самым цёплым за ўвесь час назіраньняў (+1,1°С, плюс 5,5°С да нормы). Канчатковых зьвестак пра люты яшчэ не публікавалі, але ён таксама быў істотна цяплейшым за норму.

Рэкорды халадоў апошні раз фіксавалі 31 кастрычніка мінулага году. Самай халоднай за мінулую зіму была ноч 8 лютага — рэгістравалі далёка не рэкордныя –11,1°С у Езярышчы, –7,2°С у Менску.

Да канца першага тыдня вясны па ўсёй Беларусі прагназуюць плюсавую тэмпэратуру нават па начах, паўтыдня прагназуюць дажджы. У Менску 2 сакавіка абяцаюць да +8°С, у сераду аж +11°С. У Лоеве ў чацьвер папярэдне прагназуюць аж +14°С.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG