Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З прычыны каранавірусу «страйк» Грэты Тунбэрг праходзіць онлайн


Швэдзкая экалягічная актывістка Грэта Тунбэрг абвясьціла, што ў сувязі з пандэміяй каранавіруснай інфэкцыі ў гэтую пятніцу ня будзе традыцыйных масавых акцый школьнікаў і студэнтаў з мэтай зьвярнуць увагу на пагрозы, зьвязаныя са зьменамі клімату.

Замест масавых «школьных страйкаў» на вуліцах Тунбэрг запрапанавала правесьці іх у інтэрнэце, паклікаўшы актывістаў публікаваць свае фатаграфіі з плякатамі і хэштэгамі, прысьвечанымі кліматычнай пагрозе.

«Школьныя страйкі», ініцыятарам якіх стала Тунбэрг, праводзяцца ўжо 82-ы тыдзень. Актывістка заклікае школьнікаў і студэнтаў па пятніцах не хадзіць на вучобу, каб зьвярнуць увагу старэйшага пакаленьня на экалягічныя праблемы. З адзіночнага пікету ля будынка парлямэнту Швэцыі яны перарасьлі ў глябальны рух, а сама Тунбэрг, якой цяпер 17 гадоў, стала сусьветна вядомай.

На мінулым тыдні Тунбэрг удзельнічала ў масавым маршы за клімат у Брусэлі. Гэта выклікала крытыку ў сацсетках, камэнтатары зазначалі, што арганізацыя масавых мерапрыемстваў падчас эпідэміі каранавіруснай інфэкцыі небясьпечная. За мінулы тыдзень шэраг краінаў абмежавалі правядзеньне масавых акцыяў.

У самой Швэцыі, паводле апошніх дадзеных, больш за 700 чалавек заразіліся каранавірусам, адзін чалавек памёр.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG