Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Папа можа быць аргентынцам, але Бог — бразылец». Прэзыдэнт Бразыліі скрытыкаваў папу Францішка


Жаір Балсанару
Жаір Балсанару

Прэзыдэнт Бразыліі Жаір Балсанару рэзка скрытыкаваў папу Францішка пасьля таго, як пантыфік выступіў з просьбай аб абароне амазонскага трапічнага лесу.

Бразыльскі лідэр выказаў незадаволенасьць заявай папы, што Амазонка належыць яму, усяму сьвету, усім. Балсанару заявіў: «Папа можа быць аргентынцам, але Бог — бразылец».

Папа Францішак
Папа Францішак

Камэнтар прэзыдэнта Бразыліі зьявіўся на наступны дзень пасьля таго, як папа Францішак заклікаў католікаў выказаць абурэньне эсплюатацыяй карэнных жыхароў і разбурэньнямі, якія выкліканы здабычай кары і вырубкай лясоў у Амазоніі.

Камэнтары Балсанару таксама супалі зь візытам у Ватыкан былога прэзыдэнтам Бразыліі — зацятага апанэнта дзейнага прэзыдэнта. Лула да Сілва атрымаў дабраславеньне ад папы Францішка.

За першы год кіраваньня новага прэзыдэнта вырубка лясоў у бразыльскай Амазоніі павялічылася на 85%, дасягнуўшы 9 тысячаў квадратных кілямэтраў. Гэта выклікае вострую крытыку эколягаў і мэдыя.

Адным з крытыкаў палітыкі прэзыдэнта зьяўляецца экалягічная арганізацыя «Грынпіс». Яе Балсанару назваў «сьмеццем».

Зьвяртаючыся да журналістаў бразыльскі лідэр заявіў, што у сьвеце не было асабліва вострай рэакцыі на нядаўнія пажары ў Аўстраліі, дзе згарэла значна больш лясоў.

«Уся Аўстралія загарэлася, і ніхто не кажа пра Аўстралію», — сказаў ён.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG